Ёсць у нашай Ільі студня з гісторыяй. Калі праходжу па цэнтральнай местачковай вуліцы, заўсёды гляджу на гэтую студню і тую гісторыю згадваю.
Было лета 1917 года. Ільянскія жанчыны прыйшлі да студні за вадой, стаялі, гутарылі, дзяліліся вясковымі клопатамі. Раптам на вуліцы з'явілася незнаёмка са скрутачкам у руках. Яна падышла да жанчын. У скрутачку, як аказалася, была маленькая дзяўчынка. Незнаёмка пачала прасіць жанчын узяць на нейкі час дзіцёнка да сябе, бо ў яе цяжкая жыццёвая сітуацыя, і яна пакуль не дае рады. Вядома, ахвотных браць на сябе такую адказнасць адразу не аказалася. Але сын адной з жанчын, Юліі Рудніцкай, упрасіў маму ўзяць дзяўчынку. І мама пагадзілася. Незнаёмая жанчына разам з дзяўчынкай пакінула вузельчык, у якім былі дакументы на дзіця і залатыя рэчы. Як вы думаеце, ці вярнулася мама за дачушкай?... Канечне, не.
А ў сям'і Рудніцкіх дзяўчынку Ніну гадавалі як уласную дачку. Дзяўчына скончыла польскую школу. Добра ведала мовы - нямецкую і польскую. У 1938 годзе першы раз выйшла замуж за хлопца з Мядзельшчыны. У чэрвені 1939 года ў пары нарадзіўся першынец, але бацька не пабачыў сына, бо ў самым пачатку Другой сусветнай загінуў пад Варшавай.
Пасля падчас вайны Ніна пазнаёмілася з расейскім вайскоўцам і выйшла замуж другі раз. Так апынулася далёка ад Ільі, на радзіме мужа, у Сібіры.
Там у іх нарадзіліся дзеці. А гэтую гісторыю мне расказала дачка Ніны, Вольга, чатыры гады таму для публікацыі.
Днямі ездзілі на Радаўніцу ў Ілью, зноў праходзіла каля той студні, і зноў узгадалася.
А на фото - тая самая студня з гісторыяй. Ну, дакладней, не прам тая самая, а крыху адноўленая. Бо як я даведалася, у 1917 годзе трубы быць не магло, быў зруб.
Піша Аксана Ярашонак-Камінская
#ілья #ілля #ілія #ільля #илия #илья #вилейский #вилейскийрайон #вілейскі #вілейскіраён #рудніцкія #рудницкие