Навіны Вілейка
314 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Рака Рыбчанка — рака ў Беларусі, у Маладзечанскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці, левы прытокракі Ілія (басейн Віліі).

Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 518 км².
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км.

Утвараецца ад зліцця рэк Вязынка і Гуйка ў гарадскім пасёлку Радашковічы, цячэ пераважна на паўночных схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Ілію за 1,4 км на паўночны захад ад вёскі Беражок.

Асноўныя прытокі: Удра, Канатопка (справа), Бервячанка (злева). Даліна ў верхнім і ніжнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 3—4 км, у сярэднім цячэнні не выражана. Пойма на вялікім працягу двухбаковая (шырыня 0,5—1 км), парасла хмызняком, забалочаная.

Рэчышча звілістае, у межах Радашковічаў (1,5 км) каналізаванае, яго шырыня ў межань 15—17 м. У маляўнічай мясціне на рацэ зона адпачынку «Рыбчанка». Каля вёскі Раёўка сажалка плошчай 0,15 км².

Магчымы ператок вады з ракі Баравічанка па канале.

Каля вёскі Удранка на рацэ ў 1980 годзе быў пабудаваны санаторый «Сасновы бор» разам з прылеглым гідрапаркам: фантанамі, каскадамі, 7 выспамі, якія злучаны паміж сабой масткамі.

Фота Алена Алешка

#вілейскіраён #вілейка #вялейка #вілія #вяльля #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #рыбчанка #илья #илия #ілья #ільля #вілейшчына #маладзечна #маладэчна #маладзечаншчына #молодеченщина #вилейщина