Навіны Вілейка
313 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
У Вілейцы на 74-м годзе жыцьця памёр мастак і стваральнік музею памяці Першай сусветнай вайны ў в.Заброддзе Барыс Барысавіч Цітовіч.

Прыносім свае спачуваньні родным і блізкім!
Вечны спачын!

#вілейка #вялейка #заброддзе #цітовіч #забродье #цитович #ПМВ
Прощание с Борисом Борисовичем Цитовичем в дер. Забродье возле каплицы в 14.00, в субботу, 23 октября. Масочный режим, дистанция, в каплицу не заходим (исключение - только самые близкие родственники).

Отпевание пройдёт под открытым небом у каплицы, затем погребальная процессия проследует к месту захоронения (на воинском кладбище дер. Забродье слева от входа).

#вилейка #вялейка #вілейка #цітовіч #заброддзе #забродье #цитович #ПМВ
Вілейскі мастак Эдуард Мацюшонак прысвяціў карціну мастаку Уладзіславу Страмінскаму

"Вялейка, Каляды, Стржэмінскія..." так называецца гэтая праца Эдуарда Мацюшонка.

Уладзіслаў і яго жонка Кацярына жылі ў Вілейцы ў 1939 годзе. Тут мастак выкладаў у гімназіі імя Генрыха Сянкевіча. Будынак гімназіі захаваўся да сёння. Тут месціцца Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У Першую Сусветную вайну будучы мастак быў моцна пакалечаны, выжыў і прыйшоў у мастацтва дзякуючы каханню жонкі Кацярыны. Уладзіслаў быў знаёмы з Малевічам, а ў мастацтве вядомы як пачынальнік “унізму” – плыні, калі ў карціце побач з традыцыйнымі матэрыяламі выкарыстоўваюцца іншыя прадметы – напрыклад, шкло, метал, дрэва і іншае.

Па словах Эдуарда Мацюшонка, у Вілейцы захаваўся не толькі будынак, дзе працаваў мастак, але і невялічкі дом, дзе жыла сям’я.

У Вілейцы памятаюць мастака Уладзіслава Страмінскага. У мясцовым краязнаўчым музеі ёсць матэрыялы, прысвечаныя яму. У Вілейку прыязджала дачка мастака Ніка. Каля кінатэатра “Мір” стаіць скульптурная кампазіцыя, прысвечаная мастаку, а таксама ў музеі захоўваецца карціна Барыса Цітовіча “Шлях з вайны ў мастацтва”, на якой – Уладзіслаў і яго жонка. Карціна Цітовіча, дарэчы, створаная ў плыні “унізм”.

Нагадаем, што нядаўна партрэты жонкі Страмінскага Кацярыны Кобры з'явіліся на вуліцах Лодзі.

Кацярына Кобра (Katarzyna Kobro), скульптарка, заўсёды знаходзілася ў ценю свайго мужа — мастака Уладзіслава Страмінскага. Але апошнім часам яе творчасць ізноў стала ўсё больш цікавіць не толькі спецыялістаў, але і шырокую публіку. Ускосным сведчаннем гэтага рэнесансу стала з'яўленне ў апошнія тыдні на вуліцах Лодзі муралаў з партрэтамі Кацярыны Кобры.

Кацярына Кобра і Уладзіслаў Страмінскі у 1920-х і напачатку Другой сусветнай вайны шукалі спакою ў сваіх родных у Вілейцы. Памерлі ў Лодзі.

Імя Страмінскага носць Акадэмія мастацтваў у Лодзі.


Больш інфармацыі пра Страмінскага, яго біяграфію і творчасьць:

https://ru.m.wikipedia.org/wiki/Стржеминский,_Владислав_Максимилианович

https://novychas.online/kultura/mastak_uladzislau_straminski_l

https://peramoga.by/kultura/da-125-goddzja-mastaka-avangardysta-uladzislava-strzhjeminskaga-vyprabavanne-ljosam/amp/

На фота:
1. Твор вілейскага мастака Эдуарда Мацюшонка "Вялейка, Каляды, Стржэмінскія..."
2. Барыс Цітовіч і яго карціна првсьвечаная Страмінскаму і яго жонцы Качярыне “Шлях з вайны ў мастацтва”.
3. Памятны знак каля кінатэатра ў Вілейцы, устаноўлены ў 2013 г., прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння мастака. Скульптурную кампазіцыю з элементамі ўнізма ў гарэльефе, якая поўнасцю вызначае творчасць мастака, выканалі падчас пленэра студэнты мастацкага факультэта Беларускай  дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Фёдар Саратцаў і Станіслаў Шашкоў. Пленэр прайшоў па ініцыятыве нашага знакамітага земляка, загадчыка кафедры скульптуры акадэміі мастацтваў, прафесара, Ганаровага грамадзяніна Вілейскага раёна Уладзіміра Іванавіча Слабодчыкава.
4. Фотаздымак Уладзіслава Страмінскага.
5, 6. Партрэты жонкі Страмінскага Кацярыны Кобры на вуліцах Лодзі.

#стреминский #страмінскі #Кобра #лодзь #Łódź
#вилейка #вялейка #вілейка #мацюшонак #твор
#Страмінскі #Стрэмінскі #мастак #Стржэмінскі #Цитович #Цітовіч #Музей #ВілейскіМузей #Сінкевіч #Синкевич #Слабодчыкаў #Шашкоў #Саратцаў
Нашыя землякі

"Вялейка, Каляды, Стржэмінскія..." так называецца праца Эдуарда Мацюшонка, якую ён прысьвяціў мастаку Уладзіславу Страмінскаму і яго жонцы.

Уладзіслаў і яго жонка Кацярына жылі ў Вілейцы ў 1939 годзе. Тут мастак выкладаў у гімназіі імя Генрыха Сянкевіча. Будынак гімназіі захаваўся да сёння. Тут месціцца Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У Першую Сусветную вайну будучы мастак быў моцна пакалечаны, выжыў і прыйшоў у мастацтва дзякуючы каханню жонкі Кацярыны. Уладзіслаў быў знаёмы з Малевічам, а ў мастацтве вядомы як пачынальнік “унізму” – плыні, калі ў карціце побач з традыцыйнымі матэрыяламі выкарыстоўваюцца іншыя прадметы – напрыклад, шкло, метал, дрэва і іншае.

Па словах Эдуарда Мацюшонка, у Вілейцы захаваўся не толькі будынак, дзе працаваў мастак, але і невялічкі дом, дзе жыла сям’я.

У Вілейцы памятаюць мастака Уладзіслава Страмінскага. У мясцовым краязнаўчым музеі ёсць матэрыялы, прысвечаныя яму. У Вілейку прыязджала дачка мастака Ніка. Каля кінатэатра “Мір” стаіць скульптурная кампазіцыя, прысвечаная мастаку, а таксама ў музеі захоўваецца карціна Барыса Цітовіча “Шлях з вайны ў мастацтва”, на якой – Уладзіслаў і яго жонка. Карціна Цітовіча, дарэчы, створаная ў плыні “унізм”.

Нагадаем, што нядаўна партрэты жонкі Страмінскага Кацярыны Кобры з'явіліся на вуліцах Лодзі.

Кацярына Кобра (Katarzyna Kobro), скульптарка, заўсёды знаходзілася ў ценю свайго мужа — мастака Уладзіслава Страмінскага. Але апошнім часам яе творчасць ізноў стала ўсё больш цікавіць не толькі спецыялістаў, але і шырокую публіку. Ускосным сведчаннем гэтага рэнесансу стала з'яўленне ў апошнія тыдні на вуліцах Лодзі муралаў з партрэтамі Кацярыны Кобры.

Кацярына Кобра і Уладзіслаў Страмінскі у 1920-х і напачатку Другой сусветнай вайны шукалі спакою ў сваіх родных у Вілейцы. Памерлі ў Лодзі.

Імя Страмінскага носць Акадэмія мастацтваў у Лодзі.

Больш інфармацыі пра Страмінскага, яго біяграфію і творчасьць:

https://ru.m.wikipedia.org/wiki/Стржеминский,_Владислав_Максимилианович

https://novychas.online/kultura/mastak_uladzislau_straminski_l

https://peramoga.by/kultura/da-125-goddzja-mastaka-avangardysta-uladzislava-strzhjeminskaga-vyprabavanne-ljosam/amp/

На фота:
1. Твор вілейскага мастака Эдуарда Мацюшонка "Вялейка, Каляды, Стржэмінскія..."
2. Барыс Цітовіч і яго карціна прысьвечаная Страмінскаму і яго жонцы Кацярыне “Шлях з вайны ў мастацтва”.
3. Памятны знак каля кінатэатра ў Вілейцы, устаноўлены ў 2013 г., прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння мастака. Скульптурную кампазіцыю з элементамі ўнізма ў гарэльефе, якая поўнасцю вызначае творчасць мастака, выканалі падчас пленэра студэнты мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Фёдар Саратцаў і Станіслаў Шашкоў. Пленэр прайшоў па ініцыятыве нашага знакамітага земляка, загадчыка кафедры скульптуры акадэміі мастацтваў, прафесара, Ганаровага грамадзяніна Вілейскага раёна Уладзіміра Іванавіча Слабодчыкава.
4. Фотаздымак Уладзіслава Страмінскага.
5, 6. Партрэты жонкі Страмінскага Кацярыны Кобры на вуліцах Лодзі.

#стреминский #страмінскі #Кобра #лодзь #Łódź
#вилейка #вялейка #вілейка #мацюшонак #твор
#Страмінскі #Стрэмінскі #мастак #Стржэмінскі #Цитович #Цітовіч #Музей #ВілейскіМузей #Сінкевіч #Синкевич #Слабодчыкаў #Шашкоў #Саратцаў
Вайсковыя пахаванні часоў Першай сусветнай вайны каля вёскі Заброддзе. На апошнім здымку месца вечнага спачынку мастака Барыса Цітовіча, які аднавіў ды апекаваўся гэтымі могілкамі.

Крыніца:
https://www.facebook.com/share/By98h7W8d7Mz8d1j/

#вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #заброддзе #цітовіч #ПСВ #Забродье #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #ПМВ #Цитович
9 Мая ў Заброддзі Дня Перамогі ня будзе

У вёсцы Заброддзе на Вілейшчыне, дзе сям’я Цітовічаў і фонд памяці "Крокі" стварылі адзіны ў Беларусі музей Першай сусьветнай вайны, ужо 40 гадоў 9 мая праводзіўся Дзень перамогі.

Штогод на мерапрыемства прыязджалі сотні людзей, творчыя калектывы, гістарычныя рэканструктары, сьвятар праводзіў набажэнства. У гэты дзень праводзіліся выставы, канцэрты, паказваліся ваенныя фільмы, раздавалі салдацкую кашу і гарбату....

Нажаль у гэтым годзе Вілейскі райвыканкам ня даў дазвол на правядзеньне мерапрыемства "Вайны дзьве - памяць адна" 9 мая 2024 года ў Заброддзі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Iнтэрнэце паведамілі арганізатары мерапрыемства.

#заброддзе #вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #ПСВ #ВАВ #9мая #Цітовіч #музей #забродье #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #ПМВ #ВОВ #Крокі