Навіны Вілейка
313 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
28 мая 1863 года ў баі з царскімі войскамі пад Уладыкамі на Вілейшчыне загінула каля двухсот паўстанцаў і іх кіраўнік Вінцэнт Козел-Паклеўскі.

Уладыкі на Вілейшчыне

28 траўня 1863 г. тут адбыўся бой паўстанцкага атрада з рускім войскам. Большая частка атрада загінула. Кіраваў атрадам шляхціц Вінцэнт Козел-Паклеўскі.

У 1856 годзе ён скончыў Пецярбургскі кадэцкі корпус.
Затым вучыўся ў ваенна-інжынернай акадэміі разам з братам Янам. Падчас вучобы пазнаёміўся з Яраславам Дамброўскім і Жыгімонтам Серакоўскім.
Потым служыў у Вільні і Свеаборгу.
У 1860 годзе пакідае службу ў званні штабс-капітана.
У пачатку 1861 па даручэнні Людвіка Звеждовского накіроўваецца ў Познань для ўстанаўлення кантактаў з мясцовымі патрыётамі.

У сакавіку 1861 года Вінцэнт вяртаецца ў Вілейскі павет, дзе стварае паўстанцкую арганізацыю.
У студзені 1863 прызначаны ваенным кіраўніком паўстання ў Вілейскім павеце.

У пачатку траўня 1863 ён стварыў і ўзначаліў паўстанцкі атрад, які налічваў 200-250 чалавек.
Загінуў Вінцэнт-Паклеўскі у бітве каля вёскі Уладыкі.

Паўстанцкая публіцыстыка ставіла Вінцэнта Козел-Паклеўскага на адзін узровень з кіраўніком Лідскіх паўстанцаў Людвікам Нарбутам і называла "Літоўскім Леанідам" (па аналогіі са спартанскім царом Леанідам, героем Фермапільскай бітвы).


Пахаваны Вінцэнт Козел-Паклеўскі быў у брацкай магіле каля вёскі Уладыкі, разам з іншымі загінуўшымі ў тым баі паўстанцамі. Але існуюць звесткі аб тым, што яго бацька Ян Козел, уладальнік Сэрвачы, употай перапахаваў цела Вінцэнта і яго малодшага брата Міхала, таксама загінуўшага пад Уладыкамі, ў родным Сэрвачы, пад касцёлам, каб не знайшлі расейскія ўлады.

Паданне кажа, што яго апошнія словы былі: «Не мы, дык нашыя косці здабудуць свабоду».

Вілейскія патрыёты штогод наведваюць брацкую магілу паўстанцаў-герояў і ўшаноўваюць іх памяць.

54,4341010, 27,3830742

#вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вялейка #ілья #іля #ільля #уладыкі #1863 #1864 #паўстаньне1863 #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #илья #илия #владыки #восстание1863
Стэнд ля магілы паўстанцаў Каліноўскага ля Уладыкаў на Вілейшчыне. У 2013 годзе яго ўсталявалі вілейскія краязнаўцы.

54,4341010, 27,3830742

#вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вялейка #ілья #іля #ільля #уладыкі #1863 #1864 #паўстаньне1863 #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #илья #илия #владыки #восстание1863 #каліноўскі