Навіны Вілейка
311 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
У Касуце ўганаравалі аўтара першай Канстытуцыі Украіны

5 красавіка намеснік старшыні маладзечанскай украінскай суполкі «Краяны» Леанід Лысакабылка і першы сакратар Амбасады Украіны Іван Башняк прыехалі ў Касуту, што на Вілейшчыне, каб уганараваць ураджэнца вёскі, аўтара першай Канстытуцыі Украіны Піліпа Орліка.
Паездку прысвяцілі 310-годдзю з Дня прыняцця Канстытуцыі. Падзея адбылася ў 1710 годзе.

– Прыехалі мы толькі ўдваіх, – расказаў карэспандэнту Леанід Лысакабылка. Людзей было сабраць цяжка: хто з-за каранавіруса нікуды не выходзе, хто пайшоў вербу ў касцёл свянціць. Паклалі кветкі да памятнага знака ў гонар Піліка Орліка, пакланіся, прыгадалі яго як аўтара першай Канстытуцыі Украіны.

Даведка «РГ»

Піліп Орлік нарадзіўся ў 1672 годзе ў вёсцы Касута, на Вілейшчыне (тады Ашмянскі павет, Віленскае ваяводства) у сям’і літвінскай шляхты чэшскага паходжання. Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Вільні, у Кіева-Магілянскай акадэміі. Вядомы як украінскі ваенны, палітычны і дзяржаўны дзеяч, гетман Запарожскага войска ў выгнанні, паэт, публіцыст, аўтар першай Канстытуцыі Украіны. Памёр у 1742 годзе на тэрыторыі сучаснай Румыніі.


#вілейка #вилейка #вялейка #касута #косута #орлик #конституция

https://rh-by.cdn.ampproject.org/c/s/rh.by/2020/04/09/u-kasucje/amp/
🇺🇦 Ва Ўкраіне ўпершыню за тры стагодзьдзі пакажуць арыгінал Канстытуцыі Піліпа Орліка, ураджэнца Вілейшчыны.

Ва Ўкраіне сёньня адзначаюць 25-гадовы юбілей Канстытуцыі краіны і ўшаноўваюць аўтара першай Канстытуцыі Украіны "Пакты і Канстытуцыі правоў і вольнасцяў Войска Запарожскага" Піліпа Орліка, які нарадзіўся ў Беларусі, у пасёлку Касута га Вілейшчыне. Упершыню за 311 гадоў ва Ўкраіну прыбудзе арыгінал Канстытуцыі Піліпа Орліка, які захоўваецца ў Нацыянальным архіве Швэцыі.

#вілейка #вялейка #вилейка #косута #орлик #касута #орлік #канстытуцыя #вілейскі #Вілейскіраён #вилейский #вилейскийрайон #конституция #Украина #Украіна #Україна
Ва Украіне адзначаюць 25-гадовы юбілей Асноўнага закону краіны і ўшаноўваюць аўтара першай у свеце Канстытуцыі Піліпа Орліка, які нарадзіўся ў Беларусі, у пасёлку Касута Ашмянскага павету (цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці).
https://novychas.by/zamezza/va-ukraine-uperszynju-za-try-stahoddzi-pakazuc-ary

#вилейка #вялейка #вилейскийрайон #косута #орлик #конституция #вілейка #вілейскі #вілейскіраён #канстытуцыя #орлік #касута