Навіны Вілейка
313 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Адкрыццё пачатковай школы ў в.Калодчына, побач з Ільяй на Вілейшчыне. 1931 год. Жанчына з канём - настаўніцы Анэля Рэйнхардт.

#ілья #ільля #іля #илья #Илия #калодчино #калодчына
Нашыя землякі

6 красавіка 1893 года ў вёсцы Калодчына Вялейскага павета нарадзіўся Язэп Гаўрылік.

Язэп Гаўрылік - дзеяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі. Пасол польскага сойму ў 1928—1930 гадох. Старшыня Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу «Змаганне».

Адзін з заснавальнікаў у 1922 годзе Радашковіцкай беларускай гімназіі ім. Францыска Скарыны, актыўны дзеяч Таварыства беларускай школы.


У 1928 годзе абраны паслом у сойм Другой Рэчы Паспалітай па спісе Рабоча-сялянскага адзінства.

Адзін са стварацеляў і старшыня рэвалюцыйна-дэмакратычнай і нацыянальна-вызваленчай арганізацыі «Змаганне».

Удзельнічаў у арганізацыі выдання твораў класікаў марксізму-ленінізму на беларускай мове, якое ажыццяўляла «Змаганне».

У маі 1930 года без яго згоды залічаны ў КПЗБ.

У 1931 годзе быў пазбаўлены пасольскага імунітэту і асуджаны на 9,5 года турмы. У 1932 годзе абменены на палітычных вязняў з СССР. Жыў у Мінску. Працаваў загадчыкам сектара (аддзела) выканання Народнага камісарыяту асветы БССР.

Арыштаваны ДПУ БССР 1 верасня 1933 года па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра».

9 студзеня 1934 года прыгавораны да расстрэлу, які замянілі на 10 гадоў высылкі.

Вязень ГУЛАГу ў Салавецкім лагеры і будаўнічых лагерах Беламорска-Балтыйскага каналу.

25 лістапада1937 года «тройкаю» НКУС па Ленінградскай вобласці прыгавораны да расстрэлу.

Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16 жніўня1956 года.

#гаўрылік #Калодчына