Навіны Вілейка
311 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
14 красавіка 1885 г. у Вялейскім павеце нарадзіўся Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі публіцыст і палітык, сябра Рады БНР, пасол Сэйму Другой Рэчы Паспалітай, член ЦВК БССР, расстраляны НКВД у 1938 г.

http://www.radabnr.org/rak-michajlouski/


#вілейка #вялейка #вилейка #маладэчна #молодечно #маладэчна #БНР
Тры гады таму ў весцы Батурына (Вілейскі раён) краязнаўцы ўсталявалі стэнд, які прысвечаны касцёлу і 100 годдзю БНР.

Пра абвяшчэнне БНР у Батурына: http://www.rh.by/2018/03/25/yak-sto-god-tamu-u-baturynskim-kastsyole-abvstsili-pra-stvarenne-bnr/

#БНР100 #батурына #БНР #Вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #вилейка #вилейский #вилейскийрайон
13 чэрвеня 1888 г. у Вялейскім павеце нарадзіўся Антон Аўсянік, сябра Прэзыдыюму Рады БНР і Народнага сакратарыяту Беларусі, сябра Беларускай Вайсковай Камісіі і пасол на Сойм Польшчы ў 1920-х.

http://www.radabnr.org/?p=2541

#БНР #Аўсянік #Вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #вилейский #вилейскийрайон #вилейка #овсяник #роднаенароднае #символымоейстраны
25-28 верасьня 1921 г. ураджэнец в.Даўгінава на Вілейшчыны, дзеяч БНР Лявон Заяц прыняў удзел у Першай Усебеларускай палітычнай канферэнцыі.

25-28 верасьня 1921 г. у Празе адбылася Першая Ўсебеларуская палітычная канфэрэнцыя, якая аб’яднала прадстаўнікоў асноўных беларускіх палітычных арганізацый і партый за межамі БССР. Прысутнічалі ўдзельнікі з Заходняй Беларусі, Нямеччыны, Латвіі, Летувы, Польшчы і Чэхаславаччыны.

Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянэраў прадстаўлялі С. Баран, К. Дуж-Душэўскі, Л. Заяц, А. Карабач, В. Ластоўскі, Я. Мамонька, М. Шыла;

Беларускую партыю сацыялістаў-фэдэралістаў — В. Захарка, К. Езавітаў, П. Крачэўскі, А. Цьвікевіч;

Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю — Б. Тарашкевіч.

Канфэрэнцыя пацьвердзіла вернасьць Трэцяй Устаўнай грамаце Рады БНР і заявіла, што адзіным заканадаўчым органам Беларусі зьяўляецца Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама пацьвердзіла прынцып незалежнасьці й непадзельнасьці Беларусі.

Пра Лявона Зайца:
https://be.m.wikipedia.org/wiki/Лявон_Заяц

#вілейка #вялейка #даўгінава #БНР #вилейка #долгиново
14 студзеня 1926 г. у в. Паняцічы, Польшча ( цяпер Вялейскі раён) нарадзіўся ўдзельнік антысавецкага падпольнага руху на Беларусі Янка Андрэевіч Філістовіч. Пасьля вайны жыў у эміграцыі, навучаўся ў Парыжскай Сарбоне ды ў Любанскім універсітэце. Удзельнічаў у жыцьці беларускай эміграцыі, выдаваў часопіс " Моладзь", быў сябрам Беларускай незалежніцкай арганізацыі моладзі ў Францыі. У 1951 г. стаў сябрам Рады БНР. У 1953 г. Янка Філістовіч быў асуджаны ваенным трыбуналам да ВМП цераз расстрэл. Яму была прысьвечана кніжка Аляксандра Лукашука " Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста".

#вилейка #вялейка #паняцічы #вілейка #філістовіч #понятичи #филистович #БНР
Наша гісторыя

20 лютага 1918 года ў Менску быў створаны Народны сакратарыят - першы ўласна беларускі ўрад за некалькі апошніх стагоддзяў. Першы Старшыня - Язэп Варонка.

У яго ўвайшлі і два ўраджэнцы Вілейшчыны - Лявон Заяц з вёскі Даўгінава і Антон Аўсянік з вёскі Кабыльле.

Такім чынам Вілейшчына была годна прадстаўлена ў працэсе беларускага дзяржаўнага будаўніцтва ў ХХ стагоддзі.

Першы склад Народнага Сакратарыята Беларусі: Язэп Варонка (старшыня і адначасова народны сакратар замежных спраў), Палута Бадунова(апекі), Гелій Белкінд (фінансаў), Яфім Бялевіч(юстыцыі), Тамаш Грыб (земляробства), Мойша Гутман (яўрэйскіх спраў), Кастусь Езавітаў(вайсковых спраў), Павел Здобін (вялікарускіх спраў), Аляксандр Карабач (пошты і тэлеграфа), Пётра Крачэўскі (кантролю), Іван Макрэеў(унутраных спраў), Віктар Рэдзька (шляхоў зносін), Іван Серада (народнай гаспадаркі), Аркадзь Смоліч (асветы), Васіль Захарка(казначэй), Лявон Заяц (кіраўнік канцылярыі). 

#БНР #Аўсянік #Кабылле #Заяц #Даўгінава #Беларусь #Смоліч #Серада #Лёсік #Цвікевіч #Варонка #Захарка #Крачэўскі.
23 лютага 1903 года (10 лютага па старому стылю) ў мястэчку Будслаў на Мядзельшчыне нарадзіўся Вінцэнт Жук-Грышкевіч - беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, настаўнік, журналісты.

Вучыўся ў Будслаўскай беларускай гімназіі да ейнае ліквідацыі, потым ў Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1922 годзе.

Найвышэйшую адукацыю атрымаў у Праскім унівэрсытэце (1926). У 1927—1939 гадох быў настаўнікам Віленскае беларускае гімназіі. Браў актыўны ўдзел у грамадзка-нацыянальным жыцьці.

У верасьні 1939 году, пасьля пачатку савецкай акупацыі, быў прызначаны рэдактарам-стылістым у газэце Віленская праўда, але ўжо 30 верасьня быў арыштаваны савецкімі ўладамі, утрымліваўся ў Вілейскай турме, пра што напісаў успаміны. Пазьнец знаходзіўся ў лягерах.

У 1942 годзе як польскі грамадзянін быў вызвалены, ваяваў у арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса. Пасьля вайны, ад 1950 году жыў у Канадзе, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. Быў Старшынём Рады БНР у 1971—1982 гадох.

14 верасьня 1953 году ажаніўся зь беларускай дзяячкай Раісай Жукоўскай.

Памёр 14 лютага 1989, Бэры (Barrie), Канада.
Пахаваны ў штаце Нью-Джэрзі (ЗША) на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку.

#жук #жук_грышкевіч #грышкевіч #вілейка #вялейка #мядзел #мядзельскі #мядзельскіраён #будслаў #вільня #БНР #турма #вілейскаятурма #вилейка #мядель #мядельский #мядельскийрайон #будслав #гришкевич #вильнюс
📖 Нашыя кнігі

Успаміны нашага земляка з мястэчка Будслаў Вінцэнта Жук-Грышкевіча (23 лютага 1903 — 14 лютага 1989) пра тое, як ён адзначаў Дзень Незалежнасьці БНР 25 сакавіка ў Менску, Будславе, Вільні, Празе ды ў савецкай турме ў Вілейцы.

Кніга "25 сакавіка: успаміны з Менску, Будслава, Вільні, Прагі, савецкай турмы" была выдадзена ў Таронта ў 1978 годзе.

У гэтай кнізе апублікаваныя ўспаміны 6-га Старшыні Рады БНР Жук-Грышкевіча ў эміграцыі ды вэтэрана арміі Андэрса, які ваяваў супраць нацыстаў у Азіі, Афрыцы й у Заходняй Эўропе.

У 1918 годзе аўтару споўнілася ўсяго 15 — выданьне цікавае тым, што апавядае не пра падзеі стогадовае даўніны, а пра далейшую традыцыю сьвяткаваньня даты абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Ад аўтара:
"Гэтыя пяць абразкоў успамінаў — адзін з Першага Ўсебеларускага Кангрэсу й чатыры з сьвяткаваньня 25-га Сакавіка ў розных часох, розных мясцох і абставінах — прысьвячаюцца двум шэсьцьдзесяцігадовым юбілеям: Першага Ўсебеларускага Кангрэсу і абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Успаміны пра 25-га Сакавіка друкаваліся ў 1953 годзе ў Торонто, у газэце "Беларускі Эмігрант". У гэтым выданьні зроблены папраўкі й малыя зьмены."

На фота ўрывак з кнігі толькі пра ўспаміны з Вілейскай турмы. Кніга была падаравана дачкой і ўнучкай Вінцэнта Жук-Грышкевіча 12 траўня 2002 года пад час экскурсіі ў Будслаў вілейскаму гісторыку Аляксею Сюдаку.

#жук #жук_грышкевіч #грышкевіч #вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #будслаў #мядзел #БНР #25Сакавіка #вілейская #вілейскаятурма #турма #мядзельскі #мядзельскіраён #прага #Вільня #менск #Вильнюс #гришкевич #мядель #мядельский #мядельскийрайон #вилейка #вилейский #вилейскийрайон
Наша мова

3 красавіка 1918 года: "Народны Сакратарыят Беларускай Народнай Рэспублікі прыняў пастанову пра абвешчанне беларускай мовы дзяржаўнаю і абавязковаю моваю Рэспублікі. Нацыянальным мяншыням Беларусі дазваляецца карыстацца сваёй моваю ў афіцыйных дачыненнях з дзяржаўнымі ўстановамі. Усе акты, дакументы і ліставанне ўрадавых установаў павінны адбывацца на дзяржаўнай беларускай мове".

#мова #БНР
Нашыя землякі

14 красавіка 1885 г. у Вялейскім павеце нарадзіўся Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі палітык, сябра Рады БНР, пасол на Сэйм у міжваеннай Польшчы, сябра ЦВК БССР, расстраляны бальшавікамі ў 1938 г.

У 1900—1904 вучыўся ў Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі; потым настаўнічаў на Маладэчаншчыне.

У час рэвалюцыі 1905—1907 за распаўсюджаньне сацыял-дэмакратычнай літаратуры зьняволены на 3 месяцы ў Вялейцы, потым вымушаны зьехаць у Крым. У 1912 у Фэадосіі скончыў пэдынстытут.

Вярнуўся ў Беларусь, дзе арганізоўваў беларускія школы. Стаў чальцом Беларуская Сацыялістычнай Грамады.

З пачаткам Першай сусьветнай вайны ў 1914 мабілізаваны ў расейскае войска. Ваяваў на Румынскім фронце.

У 1915 г. пачаў публікавацца ў “Нашай ніве” і іншых выданьнях.

Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 у Менску. Узначаліў Цэнтральную вайсковую раду.

З 1918 сябра Рады БНР.

У 1918—1919 сябра Беларускай Вайсковай Камісіі.

У 1918—1920 жыў у Гародні, працаваў у беларускай гімназіі, займаўся публіцыстыкай.

У 1920—1922 дырэктар Беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах. Адначасова, з восені 1920, настаўнік Віленскай беларускай гімназіі.

У 1922 абраны дэпутатам польскага Сэйму ад Блёку Нацыянальных Меньшасьцяў.

Ад 1923 – сябра кіраўніцтва Таварыства Беларускае Школы.

З 1925 намесьнік старшыні ЦК Беларускай Сялянска-Работніцкае Гамады. Ад 1926 сябра КПЗБ.

Рэдактар “Бюлетэня пасольскага клюбу БСРГ”; сябра Беларускага выдавецкага таварыства ў Вільні.

Арыштаваны польскімі ўладамі па справе БСРГ 15 студзеня 1927. Віленскім акруговым судом 22 траўня 1928 на “працэсе 56-і” асуджаны да 12 гадоў турмы. Праз два гады, у 1930, вызвалены паводле рашэньня апэляцыйнага суду.

Увайшоў у склад камітэту “Змаганьне”. З-за пагрозы новага арышту пераехаў у кастрычніку 1930 у БССР, жыў у Менску.

Зь лютага 1931 і да арышту працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музэю. Уступіў у ВКП(б). У 1931—1932 быў чальцом ЦВК БССР.

Арыштаваны ГПУ БССР 16 жніўня 1933 у Менску па адрасе вул. К. Маркса, 2-і Дом Саветаў, па справе “Беларускага нацыянальнага цэнтру”.

9 студзеня 1934 рашэньнем судовай калегіі ОГПУ СССР як “арганізатар і кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ”, прысуджаны да расстрэлу; прысуд заменены на 10 гадоў лягероў. Адпраўлены на Салаўкі.

Праз чатыры з паловай гады, 5 верасьня 1937, этапаваны ў Менск, дзе 14 лістапада 1938 “асобай тройкай” НКВД БССР прыгавораны да расстрэлу.

Рэгабілітаваны ваенным трыбуналам савецкай Беларускай Вайсковай Акругі 18 красавіка 1956.

Асабовая справа Рака-Міхайлоўскага № 10182-с (спынена 16.8.1956) захоўваецца ў архіве КДБ РБ.

Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей.

У Маладэчне яго імем названая вуліца.

#РакМіхайлоўскі #вілейскі #вілейка #вялейка #маладзечна #маладэчна #БНР #вилейка #Молодечно #КПЗБ #БСГ #Баруны
Наша гісторыя

20 лютага 1918 года ў Менску быў створаны Народны сакратарыят - першы ўласна беларускі ўрад за некалькі апошніх стагоддзяў. Першы Старшыня - Язэп Варонка.

У яго ўвайшлі і два ўраджэнцы Вілейшчыны - Лявон Заяц з вёскі Даўгінава і Антон Аўсянік з вёскі Кабыльле.

Такім чынам Вілейшчына была годна прадстаўлена ў працэсе беларускага дзяржаўнага будаўніцтва ў ХХ стагоддзі.

Першы склад Народнага Сакратарыята Беларусі: Язэп Варонка (старшыня і адначасова народны сакратар замежных спраў), Палута Бадунова(апекі), Гелій Белкінд (фінансаў), Яфім Бялевіч(юстыцыі), Тамаш Грыб (земляробства), Мойша Гутман (яўрэйскіх спраў), Кастусь Езавітаў(вайсковых спраў), Павел Здобін (вялікарускіх спраў), Аляксандр Карабач (пошты і тэлеграфа), Пётра Крачэўскі (кантролю), Іван Макрэеў(унутраных спраў), Віктар Рэдзька (шляхоў зносін), Іван Серада (народнай гаспадаркі), Аркадзь Смоліч (асветы), Васіль Захарка(казначэй), Лявон Заяц (кіраўнік канцылярыі).

#БНР #Аўсянік #Кабылле #Заяц #Даўгінава #Беларусь #Смоліч #Серада #Лёсік #Цвікевіч #Варонка #Захарка #Крачэўскі

На фота Народны сакратарыят БНР:
(злева направа): сядзяць — Бурбіс, Серада, Варонка, Захарка; стаяць — Смоліч, Крэчэўскі, Езавітаў, Аўсянік, Заяц. Мінск, 1918 год
23 лютага 1903 года ў мястэчку Будслаў нарадзіўся наш зямляк Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1903 —1989).

Вось яго успаміны пра тое, як ён адзначаў Дзень Незалежнасьці БНР 25 Сакавіка ў савецкай турме ў Вілейцы.

Кніга "25 сакавіка: успаміны з Менску, Будслава, Вільні, Прагі, савецкай турмы" была выдадзена ў Таронта ў 1978 годзе.

У гэтай кнізе апублікаваныя ўспаміны 6-га Старшыні Рады БНР Жук-Грышкевіча ў эміграцыі ды вэтэрана арміі Андэрса, які ваяваў супраць нацыстаў у Азіі, Афрыцы й у Заходняй Эўропе.

У 1918 годзе аўтару споўнілася ўсяго 15 — выданьне цікавае тым, што апавядае не пра падзеі стогадовае даўніны, а пра далейшую традыцыю сьвяткаваньня даты абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Ад аўтара:
"Гэтыя пяць абразкоў успамінаў — адзін з Першага Ўсебеларускага Кангрэсу й чатыры з сьвяткаваньня 25-га Сакавіка ў розных часох, розных мясцох і абставінах — прысьвячаюцца двум шэсьцьдзесяцігадовым юбілеям: Першага Ўсебеларускага Кангрэсу і абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Успаміны пра 25-га Сакавіка друкаваліся ў 1953 годзе ў Торонто, у газэце "Беларускі Эмігрант". У гэтым выданьні зроблены папраўкі й малыя зьмены."

На фота ўрывак з кнігі толькі пра ўспаміны з Вілейскай турмы. Кніга была падаравана дачкой і ўнучкай Вінцэнта Жук-Грышкевіча 12 траўня 2002 года пад час экскурсіі ў Будслаў вілейскаму гісторыку Аляксею Сюдаку.

#жук #жук_грышкевіч #грышкевіч #вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #будслаў #мядзел #БНР #25Сакавіка #вілейская #вілейскаятурма #турма #мядзельскі #мядзельскіраён #прага #Вільня #менск #Вильнюс #гришкевич #мядель #мядельский #мядельскийрайон #вилейка #вилейский #вилейскийрайон
Са Сьвятам!
25 сакавіка 1918 года беларусы абвясьцілі пра незалежнасьць сваёй краіны - Беларускай Народнай Рэспублікі!
#бнр