Навіны Вілейка
313 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
ваенны царскага войска, вымушаны быў з 11 чалавекамі адступіць у Дзісненскі павет. Непадалёку ад Пастаў яны трапілі ў засаду і апынуліся ў палоне. Першапачатковы прысуд Л. Чаховічу — расстрэл, быў замене ны 12гадовай катаргай. Радавымі касінерамі ў атрадзе былі два малодшыя браты Чаховічаў — Цітус і Андрэй (гімназіст), які таксама зведаў Сібір.

Да суда па справе паўстанцаў прыцягваліся таксама памешчыца маёнтка Чурлёны і Спягла Міхаліна Бачкоўская, яе эканом Андрэй Палачанскі (сасланыя ва ўнутраную губерню і Сібір). Бацька беларускага паэта дэмакрата Адама Гурыновіча Калікст Гурыновіч, на якога сяляне вёскі Золькі не далі кампраметуючых паказанняў, быў апраўданы.

Сяляне прыходу Іжскай царквы не падтрымалі паўстанцаў, хаця на гэта ў іх не было ніякага часу на роздум. Тым не менш яе настаяцель Адам Андрушкевіч, як было сказана ў прадстаўленні "...который личным своим влиянием успел поддержать в крестьянах своего прихода дух преданности Престолу и Отечеству" неўзабаве быў узнагароджаны срэбраным медалём "За усердие" на стужцы.

Жыхары ж навакольных вёсак заўсёды памяталі аб трагічным лёсе многіх удзельнікаў гэтага бою І хаця з-за даўнасці часу да іх дайшлі не ўсе яго акалічнасці, то яны працягвалі перадаваць іх сваім нашчадкам ужо як паданне. А Мікалай Васільевіч Занкавіч з Каралеўцаў, які з апошняй вайны працаваў мясцовым паштальёнам, па ўспамінах былых сведкаў той гістарычнай падзеі нават стварыў свой рукапіс. На вялікі жаль, ён у свой час не быў надрукаваны з-за адсутнасці падцвярджальных дакументаў, а пасля смерці аўтара згублены назаўсёды. Для таго, каб памяць аб тых хвалюючых падзеях не згасла зусім, узнікла задумка ў зручным месцы паставіць памятны мемарыяльны знак. На ўскрайку Каралеўцаў, адкуль адкрываецца маляўнічая панарама "Бітага Лога", на невялікім пагорку да спецыяльна ўстаноўленага валуна цёмнага колеру прымацавана гранітная пліта. Лаканічны надпіс на ёй апавядае: "Гэта поле ў народзе называюць "Біты Лог". 5 чэрвеня (24 мая) 1863 года тут адбылася бітва паміж паўстанскім атрадам касінераў на чале з Густавам Чаховічам і царскімі войскамі".


#вілейка #вялейка #вилейка #ижа #королевцы #битый #лог #іжа #каралеўцы #біты #лог #1863 #1864 #каліноўскі #калиновский