Вілейскі бард і паэт Алесь Наркевіч
Роспач Край не абароніць,
Не абломіць рогі хунце.
Роспач ціха паскуголіць,
Пашкадуе і забудзе
Абавязак, гонар, годнасьць –
Што заўсёды мужных лучыць.
Роспач любіць безвыходнасьць.
Стан няпэўны.
Страх сьмярдзючы.
І калі яшчэ ня здолеў
Адказаць: кім ёсьць? Навошта? –
Будзе доўгім шлях да волі,
Цяжкім і вялікім коштам.
13.02.21
#вілейка #вялейка #наркевіч #вилейка #наркевич
Роспач Край не абароніць,
Не абломіць рогі хунце.
Роспач ціха паскуголіць,
Пашкадуе і забудзе
Абавязак, гонар, годнасьць –
Што заўсёды мужных лучыць.
Роспач любіць безвыходнасьць.
Стан няпэўны.
Страх сьмярдзючы.
І калі яшчэ ня здолеў
Адказаць: кім ёсьць? Навошта? –
Будзе доўгім шлях да волі,
Цяжкім і вялікім коштам.
13.02.21
#вілейка #вялейка #наркевіч #вилейка #наркевич
Сёньня адзначае Дзень Нараджэньня вілейскі бард і паэт Алесь Наркевіч!
Алесь, віншуем! Творчых посьпехаў і натхненьня на новыя вершы і песьні!!!
Трэба жыць. І ўсё. І кропка.
Лепшай долі — браць — ня кленчыць.
Не зважаць на недаробкаў,
Што плююць табе у плечы.
Жыць. Ня слухаць ціхіх гадаў,
Што нашэптваюць па норах
Забабоны і парады,
Модлы страху і пакоры.
Трэба жыць. І гэтым чынам
Не даваць паскудству ходу.
Будаваць сваю Айчыну,
З нашым зьместам, з нашай модай.
Жыць. І будзе сьветлы бераг,
І у нашай хаце сьвята.
Жыць: з надзеяй, цьвёрдай верай,
Нібы прышласьці араты.
#вілейка #вялейка #вилейка #Наркевич #Наркевіч
Алесь, віншуем! Творчых посьпехаў і натхненьня на новыя вершы і песьні!!!
Трэба жыць. І ўсё. І кропка.
Лепшай долі — браць — ня кленчыць.
Не зважаць на недаробкаў,
Што плююць табе у плечы.
Жыць. Ня слухаць ціхіх гадаў,
Што нашэптваюць па норах
Забабоны і парады,
Модлы страху і пакоры.
Трэба жыць. І гэтым чынам
Не даваць паскудству ходу.
Будаваць сваю Айчыну,
З нашым зьместам, з нашай модай.
Жыць. І будзе сьветлы бераг,
І у нашай хаце сьвята.
Жыць: з надзеяй, цьвёрдай верай,
Нібы прышласьці араты.
#вілейка #вялейка #вилейка #Наркевич #Наркевіч