Навіны Вілейка
311 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
ВІТОЛЬД АШУРАК мае патрэбу ў дапамозе!

Разам з тысячамі мірных пратэстоўцаў, якія выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў з мірнымі выступамі супраць фальсіфікацыяў, быў і наш паплечнік, сябра Сойму БНФ Вітольд Ашурак. Ён быў затрыманы, яму прысудзілі спачатку адміністрацыйныя арышты, а потым перакваліфікавалі справу ў крымінальную. За кратамі спадар Вітольд сустрэў 50-гадовы юбілей. Зараз справа Вітольда Ашурка рыхтуецца да разгляду ў судзе.

Вітольд Ашурак з’яўляецца палітычным зняволеным і павінны быць вызвалены.

калі ў вас есьць магчымасць, дапамажыце фінансава для аплаты адваката
BELARUSBANK
5470 8700 4305 3707
ANDREI ASHURAK
01/22

напішыце ліст ці паштоўку Вітольду 230023, г. Гродна
вул. Кірава, 1, турма № 1
Ашурак Вітольд Міхайлавіч

#Беларусь #Belarus #Палітвязні #политзаключенные #Ліда #Лида #Ашурак #партия #ПАРТЫЯБНФ #БНФ #тюрьма #турма
Вілейчаніну Аляксею Сюдаку прыйшоў ліст з Вілейскага РАУС у якім паведамляецца, што па выніках дадатковай праверкі па яго датычнасьці да тэлеграм-канала "Это Вилейка, детка", прынята рашэньне не ўзбуджаць крымінальную справу.

Аляксей Сюдак: "Ня гледзячы на тое, што ужо прайшло некалькі праверак і некалькі разоў не ўзбуджаліся крымінальныя справы, я разумею, што мяне могуць арыштаваць у любы момант. І нажаль, гэта залежыць не ад вілейскіх міліцыянераў. Будзе загад з Менску - пасадзяць. Як гэта зрабілі ў Лідзе. Там майго сябру, Вітольда Ашурака, які таксама ўваходзіць ў Сойм Партыі БНФ, асудзілі на 5 гадоў зняволеньня.

Але я нават калі мне будзе пагражаць турма, я ня зьеду з Беларусі, хоць у мяне і ёсьць такая магчымасьць. Так атрымалася, што мой стрыечны дзед вызваляў ад нацыстаў польскі горад Ольштын. Яго там пакінулі ў камендатуры, ён ажаніўся там і ў яго нарадзілася 3 сыноў і дачка - мае стрыечныя дзядзькі і цётка. Адзін з гэтых дзядзькаў ўдзельнічаў у руху "Салідарнасьць" і нават адседзеў некалькі год у турме пры камуністах.
Адзін з маіх сваякоў з Польшчы мае прадпрыемства, дзе працуе больш 200 чалавек. У апошні іх прыезд да нас у госьці ён сказаў: "Аляксей, я разумею, што ты патрэбны сваёй краіне, але калі ты будзеш бачыць рэальную пагрозу - прыязджай. Я забясьпечу цябе і жытлом і добрай працай".
Тым ня меньш, я ня зьехаў ні ў 2006 г., ні ў 2010 г., і ня зьеду зараз.

Гэта прынцыповае рашэньне. Я застануся ў Беларусі з маім народам нават у турме.

Землякі, але калі мяне зьняволяць, я хачу каб вы ведалі - усё сваё жыцьцё я дзейнічаў толькі на карысьць Бацькаўшчыны і беларускага народу.

І калі мяне арыштуюць, і будуць вам паказваць па БТ зброю, наркотыкі ці даляры за канапай у мяне дома - ня верце. Я не ўжываю наркотыкі, мне не пералічваюць грошы з-за мяжы "амерыканцы" і я не захоўваю зброю.

Мая зброя - праўда, галоснасьць, салідарнасьць.

Мы пераможам!
Жыве Беларусь!"

#вилейка #вялейка #вілейка #сюдак #бнф #ашурак
«Мяне пасадзілі, бо я казаў праўду». Што Вітольд Ашурак напісаў у апошнім лісце да мамы

Трыццаць дзён таму стала вядома пра сьмерць палітвязьня Вітольда Ашурка ў шклоўскай калёніі пры нявысьветленых умовах. Свабода апублікавала апошні ліст Вітольда да маці Алены Міронаўны.

🔹 «Ты добра выхавала нас з Андрэем! Ніхто ня будзе пароць Табе вочы, што Твае сыны злодзеі ці афэрысты! Наадварот, мяне пасадзілі менавіта таму, што я казаў праўду, і заклікаў не мірыцца з жулікамі»;

🔹 «На шчасьце, у нас цудоўныя людзі, і яны мяне падтрымалі ўсёй душой! А цяпер, калі я часова патрапіў у турму, людзі яшчэ больш падтрымліваюць мяне, дасылаюць лісты і паштоўкі, перадаюць перадачы і перасылаюць грошы, выпісваюць мне газэты і моляцца па ўсёй Беларусі ў цэрквах і касьцёлах!»;

🔹 «Вер, што 5 год я сядзець ня буду! Ідуць перамены, і яны прынясуць мне свабоду і сустрэчу з Табой! Памятай, мама, што я абавязкова вярнуся дадому! Моцна-моцна цябе абдымаю! Твой сын Вітольд»;

#роднаенароднае #символымоейстраны #ашурак