Навіны Вілейка
311 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Пяць гадоў таму, 23 сакавіка 2016, памёр краязнавец Яўген Петрыкевіч

Ён нарадзіўся 7 студзеня 1953 года ў вёсцы Порса, там прайшлі яго дашкольныя гады. Затым бацькі забралі яго да сябе ў Мінск. Скончыў школу і пайшоў на курсы электраманцёраў. У 1971 годзе ўладкаваўся ў Мінскі аэрапорт на пасаду электраакумулятаршчыка. Але хацеў вучыцца. І паступіў на вячэрняе аддзяленне ў Мінскі політэхнікум. Ажаніўся. У 1980-м пераехаў у дзедаву хату ў Порсе. У сям’і нарадзіліся два сыны.
У Вілейцы працаваў інспектарам электранагляду. Захапіўся краязнаўствам. Дапамагаў з пошукам матэрыялаў Вілейскаму музею. Супрацоўнічаў са сваім траюрадным братам Анатолем Рогачам, Аляксандрам Зайцавым, іншымі краязнаўцамі.
Яўген узяўся складаць свой радавод. Надта паглыбіўся. Яму толькі не ўдалося адшукаць падрабязныя звесткі аб пачынальніку роду. Сярод іншых краязнаўчых прыярытэтыў была вёска Порса і ваколіцы, Касута, Касуцкі манастыр. На падставе сабраных матэрыялаў хацеў напісаць кнігу. Не паспеў.
Пахаваны Яўген Петрыкевіч на могілках каля Порсы.

На фота: Яўген Петрыкевіч; злева направа: Віталь Кастэнка, Яўген Петрыкевіч, Анатоль Капцюг, Анатоль Рогач - усе чацвёра краязнаўцаў ужо адышлі ў іншы свет.

#вилейка #вялейка #вілейка #капцюг #рогач #петрыкевіч #кастэнка

https://vk.com/id386691193