Навіны Вілейка
310 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Вілейская суполка Таварыства Аховы Помнікаў імя Аляксея Лужынскага надрукавала кішэнныя каляндарыкі з выявай касьцёла з в.Касьцяневічы на Вілейшчыне. Першае ўпамінаньне аб якім было ў 1662 годзе.
За фота і дызайн падзяка вілейскаму фатографу Міхаілу Куляшу.

#вілейка #вялейка #вилейка #костёл #вилейский #вилейскийрайон #Вілейскі #Вілейскіраён #касцяневічы #касцёл #помнік #архітэктура #архитектура
Спроба пабудаваць касцёл у Вілейцы была зроблена ў 1830-х гадах. Пад яго выбралі высокае месца ў колішняй Салдацкай слабадзе на сучаснай вуліцы 1 Мая. Салдацкай слабадой называлі прыгарад, дзе зямлю давалі салдатам. Сдабада знаходзілася на месцы сённяшніх вуліц Молакава і Дзяржынскага. У 1840 годзе быў гатовы праект касцёла (на фота). Але дазвол на яго будаўніцтва так і не далі.

А ў 1846 годзе расейскі імператар Мікалай І зацвердзіў рашэнне аб пабудове ў Вілейцы не храма, а турмы. І месца, якое выбралі пад касцёл, аддалі пад вязніцу.

#Вілейка #вялейка #вилейка #касцёл #архітэктура #архитектура #костёл

Крыніца: https://instagram.com/viliejka.live_history?igshid=YmMyMTA2M2Y=
У 1946 годзе ўлады з вілейскага Крыжаўздзвіжанскага касцёла зрабілі склад. Каб разгрузіцца, у храм заязджалі проста на вазах. У будынку былі разбіты вітражы, фрэскі на сценах замазалі. А на паўднёвым фасадзе касцёла была фрэска са сцэнай, як Езус нясе крыж. Колькі ні спрабавалі яе зафарбаваць, яна ўсё адно праступала. У выніку выяву закрылі бляхай.

У 1990-м годзе касцёл вярнулі каталікам.
А ў 1999-м годзе тую фрэску аднавіў мастак Эдуард Мацюшонак. І сёння вы можаце ўбачыць яе на сцяне касцёла.

#вилейский #вилейскийрайон #вилейка #вялейка #костёл #архитектура #матюшонок #вілейскі #Вілейскіраён #вілейка #касьцёл #касцёл #архітэктура #Мацюшонак
Наша спадчына

Касцёл Сэрца Езуса, Ілля, Вілейскі раён.

Фота Паліны Сцепаненка
https://www.facebook.com/palina.stsepane

#ільля #ілля #ілія #илья #илия #касьцёл #касцёл #архітэктура #архитектура #костёл
Наша спадчына

2 лістапада 1942 года касцёл Святога Станіслава ў Новым Мядзеле згарэў і больш не аднаўляўся.

Касцёл быў пабудаваны ў Старым Мядзеле прыкладна да 1433 года, фундатарам з’яўляўся кашталян Андрэй Саковіч.

У 1500 годзе, падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, мястэчка было знішчана, а касцёл — спалены. У 1543 годзе на месцы былога касцёла былі пабудаваныя капліца і двор.

Сам касцёл быў адноўлены ў Новым Мядзеле ў 1520-я гады.

У міжваенны час набажэнствы тут праводзіў ксёндз Лобач, які жыў у Старым Мядзеле. Арганістам у касцёле быў Жачыцкі.

Святыня дзейнічала да пажару ў часы Другой Сусветнай вайны.

Крыніца: https://t.me/naracanscyna

#мядзел #касьцёл #касцёл #архітэктура #архитектура #костёл #мядель