1 чэрвеня (19 мая) 1904 года памёр наш зямляк Іван Кандрацьеў - рускі гісторык, масквазнаўца, празаік, паэт, драматург, педагог, перакладчык.
Ён нарадзіўся 9 (21) чэрвеня 1849 года ў вёсцы Каловічы Вілейскага павета ў беднай сялянскай сям'і.
Вучыўся і працаваў у Смаленску, Пецярбургу, Вільні, а потым пераехаў у Маскву.
З 1870-х гг. з'яўляўся сакратаром маскоўскіх перыядычных выданняў, свае вершы, апавяданні, раманы змяшчаў у «Ремесленной газете», «Русской газете», «Новостях дня», у часопісах «Московское обозрение», «Спутник», «Россия» і многіх іншых. Асобнымі выданнямі ў Маскве выходзілі п'есы-жарты, драмы з народнага жыцця, гістарычныя аповесці і драмы, паэмы. У песенны фальклор ўвайшлі раманс «Эти очи — темны ночи», «Очаровательные глазки» і іншыя яго песні і рамансы. Мяркуецца, што яму належыць зыходны тэкст рускай народнай песні «По диким степям Забайкалья». На тэксты Кандрацьева музыку пісалі Васіль Андрэевіч Залатароў і іншыя кампазітары.
У 1872 годзе, будучы акцёрам трупы Народнага тэатра А. Ф. Фядотава, на арганізаванай у гонар 200-годдзя з дня нараджэння Пятра I Політэхнічнай выставе ў Маскве атрымаў за сваю гістарычную драму «На Паволжы» Вялікі залаты медаль.
Кандрацьеў друкаваў раманы «Салтычиха», аповесці, драматычныя карціны ў вершах «Смерть Аттилы», «Пушкин у цыган», «Пир Стеньки Разина», гістарычныя нарысы «Седая старина Москвы», вершы, пераклады.
1 ліпеня 2015 на радзіме ў Каловічах адкрытая мемарыяльная пліта Кандрацьеву. Аўтар — Анатоль Капцюг.
#Вілейка #Вялейка #вілейскі #вілейскіпавет #каловічы #Кандрацьеў #Вілейшчына #Вилейка #Вилейский #вилейскийрайон #вилейскийповет #Кондратьев #коловичи #коптюг #Капцюг