Навіны Вілейка
312 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
24 чэрвеня 2017 г. Рух Салідарнасці “Разам” распачаў традыцыйны марафон ушанавання памяці вязняў турмаў, забітых карнікамі НКВД у 1941 г. у першыя дні вайны.

Тады з Менску ў Вілейку выправілася дэлегацыя з 10 сябраў Руху.

Па дарозе на Вілейшчыну ў мястэчку Краснае ўдзельнікі акцыі наведалі магілу “апошняга каліноўца” – Ігната Абрамовіча (1839-1944 гг.), які апошнім з беларусаў-удзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. пайшоў з жыцця.

Першым месцам ўшанавання былі крыжы памяці ва ўрочышчы Красны Беражок пад Вілейкай, дзе 28 кастрычніка 1950 г. быў расстраляны Расціслаў Лапіцкі – арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага моладзевага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948-1950 гадах.

У Вілейцы на гарадзкіх могілках удзельнікі марафону ўсклалі вянок ад Руху Салідарнасці “Разам” да мемарыяла ахвярам палітычных рэпрэсіяў.

Акцыя працягнулася у вёсцы Касута каля крыжа, усталяванага ў памяць забітых злачынным бальшавіцкім рэжымам. Таксама ўдзельнікі акцыі, напярэдадні Дня Канстытуцыі Украіны, які адзначаецца 27 чэрвеня, каля памятнага камяня аддалі даніну павагі ўраджэнцу гэтай вёскі Піліпу Орліку – аўтару Пактаў і Канстытуцыі правоў і вольнасцяў Войска Запарожскага 1710 г.

На кожным памятным месцы, незважаючы на моцную залеву, святар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы айцец Вікенцій служыў кароткія службы за спачын душаў забітых.

Выступалі сустаршыня Руху Салідарнасці “Разам” Алена Талстая, сябры Сойму Руху палітык Вячаслаў Сіўчык, паэт і бард Зміцер Захарэвіч, сябра Сойму Партыі БНФ Аляксей Сюдак, былы старшыня Цнянскай рады БНФ Савецкага раёну г. Менска Сяргей Андросаў, і актывіст АГП з Вілейкі Уладзімер Малярчук.

Аляксей Сюдак распавёў пра гісторыю ўсталявання помнікаў і крыжоў у памяць Расціслава Лапіцкага, якія неаднойчы руйнаваліся сённяшней уладай, але кожны раз аднаўляліся вілейскімі актывістамі.

Таксама ён распавядаў пра лёс вязняў Вілейскай турмы, пра ўрочышча каля вёскі Касута, дзе ўсталяваныя крыжы ў памяць расстраляных там вязняў, пра перазахаванне парэшткаў расстраляных на гарадскіх могілках, і пра дарогу смерці з Вілейкі на Барысаў, якую ён прайшоў у пошуках сведкаў трагедыі тых часоў.

Вячаслаў Сіўчык нагадаў пра лёс, які напаткаў вязняў турмаў напачатку вайны між нацысцкай Германіяй і Савецкім Саюзам
На кожным месцы ўшанавання лунаў бела-чырвона-белы сцяг, ускладаліся кветкі, запальваліся знічы, напрыканцы ўшанавання гучаў гімн “Магутны Божа”.

Мы памятаем!

Жыве Беларусь!

#вілейка #вялейка #касута #лапіцкі #вилейка #орлик #лапицкий #косута #рух #разам #салідарнасць #НКВД #НКУС #Сіўчык #Сюдак #Малярчук #БАПЦ