Навіны Вілейка
312 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Сітуацыя ў Капыльскім раёне нагадвае сітуацыю з вілейскімі ўладамі і капліцам ў в.Ручыца на Вілейшчыне.

У вёсцы Вусава Капыльскага раёна захавалася капліца-пахавальня Рэйтанаў, пабудаваная Станіславам Рэйтанам у 1840 годзе ў стылі класіцызму. Станіслаў Рэйтан даводзіўся пляменнікам знакамітаму патрыёту Тадэвушу Рэйтану. Станіслаў пахаваны ў гэтай капліцы разам з жонкай Саламеяй, ад якой не меў дзяцей.

Вось што пра аб'ект казала старшыня райвыканкама Вольга Купрыенка ў 2019 годзе: "Мець на сваёй тэрыторыі такі аб’ект — вялікі гонар для нашага раёна, таму адрадзіць і захаваць памяць аб знакамітым родзе Рэйтанаў — наш непасрэдны абавязак. Безумоўна, капліца патрабуе рэстаўрацыйнай работы, пакуль не зруйнавалася цалкам. Каб выратаваць будынак ад разбурэнняў, спачатку трэба правесці нязначны рамонт даху, хаця каб вада ўнутр не трапляла. [...] таксама аднавіць сцены, усталяваць вокны і дзверы, выканаць унутраныя работы і добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю, правесці азеляненне."

А на фота тое, што было зроблена на сённяшні дзень (нічога).

Нагадаем, што вілейскія ўлады таксама доўгія гады не прымалі ніякіх захадаў па захаваньні ручыцкіх капліц. У выніку адна з капліцаў рухнула. А вілейскія краязнаўцы і журналісы ўвесь час прыцявалі ўвагу ўладаў да гэтых помнікаў архітэктуры 1765 году пабудовы з маёнтку Агінскіх, сваімі сіламі рабілі драўляныя навесы над капліцамі, каб зьберагчы помнікі.

https://rh.by/2020/10/19/pra-kaplicu-u-ruchycy/amp/

#Капліцы #Вусава #вілейка #вялейка #Вілейскіраён #Ручыца #Ганута #Агінскі #архітэктура #вилейка #Вилейский #вилейскийрайон #ручица #вилейскийрайисполком

На фота: капліца з в.Вусава (яшчэ можна захаваць) і капліца з в.Ручыца (якую наўрадці змогуць аднавіць вілейскія ўлады)