Нашыя землякі
Игнатій Кондратьевъ Волынецъ. Памёр у 1879 годзе ў Вілейцы, яму было 47. Гэта бацька заходнебеларускага дзеяча Флягонта Валынца. Ігната не стала, калі яго малодшаму дзіцяці, Флягонту, было тры месяцы.
Побач з Ігнатам пахаваны прах Віктара (1928-2020) – сына Флягонта.
Флягонт Валынец – грамадскі і палітычны дзеяч. У царскай Расіі настаўнічаў, звольнены за рэвалюцыйную дзейнасць. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі кароткі перыяд кіраваў Вілейкай, быў бургамістрам горада і пры першых немцах. Як Заходняя Беларусь адышла да Польшчы, уваходзіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду – найбуйнейшую беларускую партыю. Нягледзячы на сваю прасавецкую арыентаванасць, імкнуўся шмат зрабіць для нацыянальнага школьніцтва. Дзякуючы яго намаганням у Вілейцы ў 1920-х існавала беларускамоўная кнігарня. Двойчы абіраўся дэпутатам у польскі сейм. Бараніў правы беларусаў.
Падчас чарговага арышту польскай паліцыяй Валынца абмянялі на савецкага палітвязня. Так у 1932 годзе Флягонт апыныўся ў БССР. Праз год па сфабрыкаванай справе быў арыштаваны. Спачатку яму прысудзілі расстрэл, які замянілі на 10 гадоў лагероў. У 1937-м паўторна прыгавораны да расстрэлу. Забіты 3 лістапада 1937 года ў Сандармоху ў Карэліі. Дзе яго магіла, наўрад ці калі даведаемся.
У 1956 годзе яго рэабілітавалі.
Віктар Валынец (на апошнім фота ён справа, здымак Ірыны Фліге) у савецкі час працаваў канструктарам. Жыў у Санкт-Пецярбургу.
#вілейка #вялейка #валынец #вилейка #волынец
https://vk.com/id386691193

Вілейчанка Ганна Валынец выступіла на мерапрыемстве «Ноч (не)расстраляных паэтаў» у Вільні.
Беларусы Вільні зладзілі імпрэзу-ўшанаванне памяці беларускіх літаратараў, якія былі расстраляныя НКУС у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел музыкі Аляксандр Памідораў, Юры Несцярэнка, Ганна Валынец, гурт «Беларускі цуд», паэткі Сабіна Брыло, Ванда Марціньш, Дар’я Роскач. Выступілі таксама старшыня Саюза літоўскіх пісьменнікаў Бірутэ Янушкайтэ і іншыя ганаровыя госці.
#вілейка #вялейка #Вільня #валынец #вилейка #Вильнюс

Наша творчасьць
Вясна ідзе, вясне дарогу!
Вілейчанін ЯЎГЕН ВАЛЫНЕЦ, студэнт хімічнага факультэта БДУ, дабаўляе ў скарбонку вясны свой верш пад назвай "ШТОСЬЦІ ВЕСНАВОЕ..."
Друкуецца ўпершыню.
Я хлопец дзіўны, але не вар’ят.
Распавяду, як у жыцці бывае.
Вясною зашчаміла ў грудзях,
Адчуў душой: я дзесьці пабываю.
І пабываў на беразе ракі.
Прыгожая... Вялля яна завецца!
Раней па ёй хадзілі караблі,
Цяпер, бывае, лебедзь пранясецца.
Люблю я дужа свой вілейскі край,
Змагу сабрацца з думкамі і сілай
Я толькі тут ‒ мне іншага не рай! ‒
Каля Вяллі, каля старонкі мілай.
Я да чаго? Наведайце куты,
Дзе вы падыхаць маеце магчымасць,
Узяць – і ўцячы ад мітусні,
Якая Вам штодзень ужо не ў міласць...
Вакол прыгожа: сонца хараство
Табе ў вочы кідае праменьчык.
Зрабі ж ты так, каб добра ўсё было
І каб не згас унутраны агеньчык...
#Вілейка #вяльля #вялейка #вілія #вилейка #вилия #валынец