Навіны Вілейка
311 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Наш зямляк, паэт Усевалад Сцебурака — лаўрэат літаратурнай прэміі

Літаратурны часопіс "Дзеяслоў" назваў лаўрэатаў прэміі "Залаты апостраф" за публікацыі 2022 года.

Традыцыйна пераможцаў вызначылі ў трох намінацыях: проза, паэзія, дэбют. У намінацыі "Паэзія" перамог наш зямляк, віляйчук Усевалад Сцебурака, паведамляе Саюз беларускіх пісьменнікаў.

"Залаты апостраф" — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2004 годзе рэдакцыяй часопіса "Дзеяслоў". Пераможцамі становяцца творцы, што друкаваліся на старонках выдання.

У 2004 годзе Усевалад Сцебурака перамагаў у намінацыі "Дэбют". Таксама пераможцамі станавіліся нашы землякі: Уладзімір Някляеў, ураджэнец Смаргоншчыны, і Людка Сільнова, ураджэнка Маладзечна.

Фота з асабістай старонкі Усевалада Сцебуракі ў фэйсбуку.

Рэгіянальная Газета

#вілейка #вялейка #сцебурака #сьцебурака #вилейка
Наш зямляк Усевалад Сцебурака выдаў новую кнігу "Беларускія зоркі".
200 старонак вершаў.
Пытайцеся ў кнігарнях альбо замаўляйце поштай праз сайты::
Knihi.by ці Kniger.by

#вілейка #вялейка #вилейка #книга #кніга #вершы #сцебурака #сьцебурака
Верш нашага земляка Усевалада Сьцебуракі

***
Нічога са мной не паробіш,
не выб'еш ніяк -
ні гэтае простае мовы,
ні з горла камяк

і з хаты
апошняй на ўзьлеску,
з пустога вакна,
з двара,
дзе красуюць пралескі,
калі вясна,

гляджу
на зарослае поле,
што дзед араў,
на паплавы без коней,
на мёртвы стаў,

на лавы, дзе засядалі
аж да відна,
дзе потым самотна стаяла
гаспадара труна,

на весьніцы, што праселі,
да шчэнту ўросшы ў дол,
на пройму халодных сенцаў,
на доўгі стол,

дзе шклянка ў шаснаццаць граняў,
што не наліць
за ўсіх тых, каго не стала
і не баліць...

#вілейка #вялейка #вилейка #Сьцебурака