Навіны Вілейка
314 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Сеньня вілейскія краязнаўцы і патрыёты навялі парадак на магіле паўстанцаў 1863 году з атраду Козел-Паклеўскага і на магілах людзей, якія загінулі ад рук нямецкіх карнікаў ля в.Уладыкі. Такія прыборкаі вілейчукі робяць на памятных мясьцінах штогод.

Таксама была ўзята зямля з магілы паўстанцаў, каб завезьці яе ў Вільню пахаваньне Каліноўскага, якое адбудзецца 22 лістапада і ўскласьці яе на яго магілу.

Таксама плануецца ўзяць зямлю яшчэ з двух месцаў пахаваньня на Вілейшчыне - з магілаў ў в.Куранец і з Бітага Логу.

Вілейскія патрыёты заклікалі далучыцца да прывозу зямлі на месца пахаваньня Каліноўскага з магілаў паўстанцаў з усёй Беларусі.

#калиновский #вильнюс #каліноўскі #вільня #росы #вілейка #вялейка #вилейка
ваенны царскага войска, вымушаны быў з 11 чалавекамі адступіць у Дзісненскі павет. Непадалёку ад Пастаў яны трапілі ў засаду і апынуліся ў палоне. Першапачатковы прысуд Л. Чаховічу — расстрэл, быў замене ны 12гадовай катаргай. Радавымі касінерамі ў атрадзе былі два малодшыя браты Чаховічаў — Цітус і Андрэй (гімназіст), які таксама зведаў Сібір.

Да суда па справе паўстанцаў прыцягваліся таксама памешчыца маёнтка Чурлёны і Спягла Міхаліна Бачкоўская, яе эканом Андрэй Палачанскі (сасланыя ва ўнутраную губерню і Сібір). Бацька беларускага паэта дэмакрата Адама Гурыновіча Калікст Гурыновіч, на якога сяляне вёскі Золькі не далі кампраметуючых паказанняў, быў апраўданы.

Сяляне прыходу Іжскай царквы не падтрымалі паўстанцаў, хаця на гэта ў іх не было ніякага часу на роздум. Тым не менш яе настаяцель Адам Андрушкевіч, як было сказана ў прадстаўленні "...который личным своим влиянием успел поддержать в крестьянах своего прихода дух преданности Престолу и Отечеству" неўзабаве быў узнагароджаны срэбраным медалём "За усердие" на стужцы.

Жыхары ж навакольных вёсак заўсёды памяталі аб трагічным лёсе многіх удзельнікаў гэтага бою І хаця з-за даўнасці часу да іх дайшлі не ўсе яго акалічнасці, то яны працягвалі перадаваць іх сваім нашчадкам ужо як паданне. А Мікалай Васільевіч Занкавіч з Каралеўцаў, які з апошняй вайны працаваў мясцовым паштальёнам, па ўспамінах былых сведкаў той гістарычнай падзеі нават стварыў свой рукапіс. На вялікі жаль, ён у свой час не быў надрукаваны з-за адсутнасці падцвярджальных дакументаў, а пасля смерці аўтара згублены назаўсёды. Для таго, каб памяць аб тых хвалюючых падзеях не згасла зусім, узнікла задумка ў зручным месцы паставіць памятны мемарыяльны знак. На ўскрайку Каралеўцаў, адкуль адкрываецца маляўнічая панарама "Бітага Лога", на невялікім пагорку да спецыяльна ўстаноўленага валуна цёмнага колеру прымацавана гранітная пліта. Лаканічны надпіс на ёй апавядае: "Гэта поле ў народзе называюць "Біты Лог". 5 чэрвеня (24 мая) 1863 года тут адбылася бітва паміж паўстанскім атрадам касінераў на чале з Густавам Чаховічам і царскімі войскамі".


#вілейка #вялейка #вилейка #ижа #королевцы #битый #лог #іжа #каралеўцы #біты #лог #1863 #1864 #каліноўскі #калиновский
Вілейчукі ў Вільні на пахаваньні Каліноўскага годна прадстаўляюць наш горад!

#вілейка #вялейка #вилейка #vilnius #вильнюс #вільня #Каліноўскі

Прамую трансляцыю глядзець тут:
https://www.facebook.com/svaboda.org/videos/542459939923383/
Вілейчукі ў Вільні ля капліцы дзе пахавалі Каліноўскага і іншых паўстанцаў пакінулі зямлю з Вілейшчыны - з магілы паўстанцаў ля в.Уладыкі, што ля Ільлі, з магілы паўстанцаў у в.Куранец, і з месца бою "Біты Лог", што ля Каралеўцаў.

#каліноўскі #каліноўскі2019 #вілейка #вялейка #вилейка
Сёньня, 11 траўня 2020 году, Вілейская суполка Таварыства Аховы Помнікаў імя Аляксея Лужынскага з узгадненьнем з Хаценчыцкім сельсаветам правялі талаку ля в.Уладыкі на магіле паўстанцаў Каліноўскага 1863 году і магілах мірных жыхароў загінуўшых ад рук нямецкіх акупантаў.

Быў прыбраны згнілы плот, а за мест яго высаджаная зялёная агароджа і алейка, расчышчана тэрыторыя ад кустоўя і гнілых дрэваў, прыбранае сьмецьце, умацаваны ахоўны знак на бетонны слупок, ад моху ачышчаныя надмагільныя пліты.

У талацэ прыняло ўдзел 14 чалавек з Вілейшчыны і Маладзечаншчыны.

#вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскі #вілейскіраён #маладзечна #маладэчна #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #владыки #Уладыкі #1863 #Каліноўскі #Калиновский
28 траўня 1863 году на Вілейшчыне ля вёскі Уладыкі адбыўся бой паўстанцаў Кастуся Каліноўскага з рускімі войскамі.

У тым баі з царскімі войскамі пад Уладыкамі загінула каля 200 паўстанцаў і іх кіраўнік Вінцэнт Козел-Паклеўскі. Тых, каго не забілі, патапілі ў рацэ Ілія. Па словах мясцовых жыхароў, вада ў Іліі ў той дзень была чырвонай ад крыві.

Вінцэнт Козел-Паклеўскі нарадзіўся ў 1838 г. у маёнтку Вялікі Сэрвач Вілейскага павету. Як і яго старэйшы брат Ян, да 1852 г. быў на хатнім выхаванні.

У 1856 годзе ён скончыў Пецярбургскі кадэцкі корпус.

Затым вучыўся ў ваенна-інжынернай акадэміі разам з братам Янам. Падчас вучобы пазнаёміўся з Яраславам Дамброўскім і Жыгімонтам Серакоўскім.
Потым служыў у Вільні і Свеаборгу.
У 1860 годзе пакідае службу ў званні штабс-капітана.

У пачатку 1861 па даручэнні Людвіка Звеждовского накіроўваецца ў Познань для ўстанаўлення кантактаў з мясцовымі патрыётамі. У сакавіку 1861 года Вінцэнт вяртаецца ў Вілейскі павет, дзе стварае паўстанцкую арганізацыю.

У студзені 1863 прызначаны ваенным кіраўніком паўстання ў Вілейскім павеце.

Паўстанцкая публіцыстыка ставіла Вінцэнта Козела ў адзін шэраг з кіраўніком лідскіх паўстанцаў Людвікам Нарбутам і называла " Літоўскім Леанідам” ( па аналогіі са спартанскім царом, знакамітым героем Фермапіл ).

Пахаваны Вінцэнт Козел-Паклеўскі быў у брацкай магіле каля вёскі Уладыкі, разам з іншымі загінуўшымі ў тым баі паўстанцамі. Але існуюць звесткі аб тым, што яго бацька Ян Козел, уладальнік Сэрвачы, употай перапахаваў цела Вінцэнта і яго малодшага брата Міхала, таксама загінуўшага пад Уладыкамі, ў родным Сэрвачы, пад касцёлам,каб не знайшлі расейскія ўлады.

Паданне кажа, што яго апошнія словы былі: «Не мы, дык нашыя косці здабудуць свабоду».

Вілейскія патрыёты штогод наведваюць брацкую магілу паўстанцаў-герояў і ўшаноўваюць іх памяць.

54,4341010, 27,3830742

Сёньня, 11 траўня 2020 году, Вілейская суполка Таварыства Аховы Помнікаў імя Аляксея Лужынскага з узгадненьнем з Хаценчыцкім сельсаветам правялі талаку ля в.Уладыкі на магіле паўстанцаў Каліноўскага 1863 году і магілах мірных жыхароў загінуўшых ад рук нямецкіх акупантаў.

Быў прыбраны згнілы плот, а за мест яго высаджаная зялёная агароджа і алейка, расчышчана тэрыторыя ад кустоўя і гнілых дрэваў, прыбранае сьмецьце, умацаваны ахоўны знак на бетонны слупок, ад моху ачышчаныя надмагільныя пліты.

У талацэ прыняло ўдзел 14 чалавек з Вілейшчыны і Маладзечаншчыны.

#вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскі #вілейскіраён #маладзечна #маладэчна #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #владыки #Уладыкі #1863 #Каліноўскі #Калиновский
Стэнд ля магілы паўстанцаў Каліноўскага ля Уладыкаў на Вілейшчыне. У 2013 годзе яго ўсталявалі вілейскія краязнаўцы.

54,4341010, 27,3830742

#вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вялейка #ілья #іля #ільля #уладыкі #1863 #1864 #паўстаньне1863 #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #илья #илия #владыки #восстание1863 #каліноўскі
Для выканання праекту помніка запрасілі скульптара Пятра Германовіча, які прапанаваў пабудаваць помнік не на могілках, а на рухлівым месцы каля гасцінца, дзе ў хуткім часе павінны былі закласці мясцовы парк і будынак новай школы.
Прапанову прафесара Германовіча падтрымала мясцовае насельніцтва і не толькі каталіцкага веравызнаня. Дзеля будаўніцтва помніка быў створаны Камітэт, на чале якога паўстаў Людвік Кракаў, уладальнік маёнтка Любань і галоўны фундатар праекта. Ягонымі намеснікамі былі: Антон Бялевіч і Аліна Сырэвіч. Сакратаром Камітэту абралі Юліяна Фарэмнага, а скарбнікам (касірам) - Уладзіслава Гайковіча. Чальцамі Камітэту былі: Вацлаў Клячкоўскі, уладар фальварка Дз’якаўшчына Караль Фарэмны.
18 ліпеня 1930 года асвяцілі падмурак і пачалі будаваць помнік. Скончылася будаўніцтва праз 30 дзён. Трэба адзначыць, што абышлося яно досыць танна, таму што прафесар Германовіч і чацвёра ягоных вучняў працавалі дабрачынна, сродкі спатрэбіліся ў асноўным на набыццё будаўнічых матэрыялаў.
21 жніўня 1930 года помнік паўстаў перад гледачамі ва ўсёй сваёй велічы. Ягоная вышыня складала 9 метраў, а шырыня пастаменту - каля 6 метраў. Аснова канструкцыі -каменна-бетонная. Помнік вытрыманы ў барочным стылі. Каля падножжа крыжа, на стылёвай калюмне сядзіць магутны арол, які пагрозліва пазірае ў бок поўначы. Пад арлом надпіс: “1863”. Колер манументу - шэры, з зеленаватым адценнем.

Што датычыць магілы 18 паўстанцаў на прыкасцельных могілках, то пазней на ёй зрабілі бетоннае надмагілле і крыж з надпісам па-польску “18 паўстанцаў 1863 г.”
Лёс помніка ў Куранцы нешчаслівы: яго разбурылі Саветы у канцы 1939 г. пасля аб’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. На сённяшні дзень ад яго застаўся толькі пастамент, на якім ўсталявалі кветніцу, а вось брацкая магіла 18 паўстанцаў захавалася ў Куранцы і дагэтуль, яна месціцца каля цяперашняга куранецкага касцёлу.

#каліноўскі #калиновский #вильнюс #вільня #155 #Wilno #Vilnius #лукішкі #1864год #1864 #куранец #уладыкі #каралеўцы #владыки #королевцы #куренец #восстание #паўстаньне #паклеўскі
Наша гісторыя

4 красавіка 1863 года ў баі з расейскімі войскамі загінуў удзельнік паўстаньня 1863 года Юльян Бакшанскі.

Юліян Бакшанскі нарадзіўся ў 1824 годзе ў маёнтку Тупальшчына на Смаргоньшчыне.

Вучыўся ў Віленскай гімназіі. У 1842 годзе за захоўванне забароненых кніг сасланы ў Разанскую губерню.

Вярнуўшыся з ссылкі, у 1847 годзе зрабіў спробу падняць паўстанне смаргонскіх сялян. У сваім звароце да іх заклікаў аб'яднацца з гарадской беднатой і салдатамі і выступіць супраць памешчыкаў, чыноўнікаў і афіцэраў. Гэты план не здзейсніўся, Юліян Бакшанскі быў арыштаваны і асуджаны да 12 гадоў катаргі.

У 1863 годзе вярнуўся на радзіму і далучыўся да паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўска.

Юльян Бакшанскі арганізаваў і ўзначаліў атрад паўстанцаў, які дзейнічаў на тэрыторыі Маладзечаншчыны і Вілейшчыны.

Галоўнай мэтай Бакштанскі ставіў прыцягнуць да барацьбы шмат сялян і стварыць баяздольную, магутную арганізацыю.

Расійскія ўлады на чале з Мураўёвым-вешальнікам жорста падаўлялі паўстаньне.

4 красавіка 1863 года атрад Бакшанскага трапіў у засаду ля вёсак Свечкі і Плябань на Маладзечаншчыне. Падчас раптоўнага ар’ергарднага бою з царскімі казакамі загінуў амаль увесь атрад, у тым ліку кіраўнік атраду Юльян Бакшанскі, а таксама Рафал Малішэўскі, Людвік Ямант, Леапольд Банькоўскі і 15-гадовы Ігнацій Сулістроўскі.

Іх ахавалі ля Плябань. На месцы гераічнай гібелі паўстанцаў ля вёскі Плябань цяпер усталяваны крыж і помнік.

#Бакшанскі #Ямант #Малішэўскі #Банькоўскі #Каліноўскі #Сулістроўскі #Плябань #Маладэчна #маладзечна #Вілейка #вялейка #вилейка #Молодечно #вілейшчына #маладзечаншчына #Тупальшчына #Смаргонь #Сморгонь #тупальщина
Куранец. Помнік 18 паўстаньнцам 1863 году.

22 жніўня 1930 г. у мястэчку Куранец Вілейскага павета адбылася патрыятычная ўрачыстасьць асвячэньня біскупам Уладзіславам Бандурскім помніка паўстанцам Каліноўскага 1863 году, пабудаванага дзякуючы намаганьням местачкоўцаў.

Помнік гэты, узведзены на ўскрайку Куранца, пры вялікім Полацкім гасцінцы, павінны быў зрабіцца сімвалам смутку па загінулых у час паўстаньня земляках і данінай павагі 18 паўстанцам, пахаваным у брацкай магіле на прыкасцельных могілках.

Пасьля прыходу савецкай удады ў 1939 годзе помнік быў разбураны.

#вілейка #вілейскі #Вілейскіраён #куранец #вялейка #1863 #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #куренец #паўстанцы #Каліноўскі