Навіны Вілейка
314 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Тры гады таму ў весцы Батурына (Вілейскі раён) краязнаўцы ўсталявалі стэнд, які прысвечаны касцёлу і 100 годдзю БНР.

Пра абвяшчэнне БНР у Батурына: http://www.rh.by/2018/03/25/yak-sto-god-tamu-u-baturynskim-kastsyole-abvstsili-pra-stvarenne-bnr/

#БНР100 #батурына #БНР #Вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #вилейка #вилейский #вилейскийрайон
Нарадзіўся ў Батурыне, сядзеў у Вілейцы, вучыўся ў Вільні, пахаваны ў Германіі

18 студзеня 1912 года ў в.Батурына на Вілейшчыне нарадзіўся Пётра Сыч. У 1929 скончыў гімназію ў Вілейцы, два гады правучыўся на філалагічным факультэце Віленскага ўніверсітэта і вымушаны быў кінуць навучанне. Уладкаваўся на працу чыноўнікам. Друкаваўся ад 1932 года, супрацоўнічаў з рэдакцыямі польскіх газет у Вільні.

У 1939 годзе як польскі грамадзянін, мабілізаваны ў польскае войска, і апынуўся ў дзясятым батальёне Корпуса аховы памежжа. Трапіў у савецкі палон. Уцёк, але зноў 3 кастрычніка 1939 года арыштаваны і пасаджаны ў вілейскую турму, а ў чэрвені 1940 вязня перавялі ў полацкую турму. Асуджаны на дзесяць гадоў прымусова-папраўчых работ. Вывезены ў Комі АССР, дзе быў да канца 1941 года.

Патрапіў у армію генерала Андэрса. У лютым 1942 года яго залічылі ў склад 23-га батальёна сёмай пяхотнай дывізіі. Падчас службы быў ва Узбекістане, пасля ў чыне паручніка прымаў удзел у фарсіраванні ракі Рапід і Сангра, баях пад Монтэ-Касіна, Анконай, Балонні, чатыры разы паранены. Пра гэтыя падзеі ён пасля напіша ў мемуарным творы "Смерць і салаўі".

Па службе разам з дывізіяй у 1946 годзе трапляе ў Вялікабрытанію. Быў у гэтай краіне сябрам Згуртавання беларусаў, актыўным аўтарам і супрацоўнікам часопіса "Беларус на чужыне".

У Заходнюю Германію пераязджае 1951 годзе. Тут быў галоўным рэдактарам сатырычнага часопіса "Шарсцень", супрацоўнічаў з газетай "Бацькаўшчына".

Памёр у чэрвені 1963 г. Пахаваны ў нямецкім горадзе Мюнхене, на даваенных могілках Перлахер Форст.

На Вілейшчыне сёння жывуць нашчадкі Пётры Сыча, а на доме ў Батурыне, дзе ён нарадзіўся, вісіць мемарыяльная дошка.

Рэгіянальная Газета
Фота з архіва "РГ".

#вілейка #вялейка #вілейскі #батурына #сыч #вилейский #вилейскийрайон #вилейка