Навіны Вілейка
312 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
23 лютага 1903 года (10 лютага па старому стылю) ў мястэчку Будслаў на Мядзельшчыне нарадзіўся Вінцэнт Жук-Грышкевіч - беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, настаўнік, журналісты.

Вучыўся ў Будслаўскай беларускай гімназіі да ейнае ліквідацыі, потым ў Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1922 годзе.

Найвышэйшую адукацыю атрымаў у Праскім унівэрсытэце (1926). У 1927—1939 гадох быў настаўнікам Віленскае беларускае гімназіі. Браў актыўны ўдзел у грамадзка-нацыянальным жыцьці.

У верасьні 1939 году, пасьля пачатку савецкай акупацыі, быў прызначаны рэдактарам-стылістым у газэце Віленская праўда, але ўжо 30 верасьня быў арыштаваны савецкімі ўладамі, утрымліваўся ў Вілейскай турме, пра што напісаў успаміны. Пазьнец знаходзіўся ў лягерах.

У 1942 годзе як польскі грамадзянін быў вызвалены, ваяваў у арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса. Пасьля вайны, ад 1950 году жыў у Канадзе, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. Быў Старшынём Рады БНР у 1971—1982 гадох.

14 верасьня 1953 году ажаніўся зь беларускай дзяячкай Раісай Жукоўскай.

Памёр 14 лютага 1989, Бэры (Barrie), Канада.
Пахаваны ў штаце Нью-Джэрзі (ЗША) на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку.

#жук #жук_грышкевіч #грышкевіч #вілейка #вялейка #мядзел #мядзельскі #мядзельскіраён #будслаў #вільня #БНР #турма #вілейскаятурма #вилейка #мядель #мядельский #мядельскийрайон #будслав #гришкевич #вильнюс
📖 Нашыя кнігі

Успаміны нашага земляка з мястэчка Будслаў Вінцэнта Жук-Грышкевіча (23 лютага 1903 — 14 лютага 1989) пра тое, як ён адзначаў Дзень Незалежнасьці БНР 25 сакавіка ў Менску, Будславе, Вільні, Празе ды ў савецкай турме ў Вілейцы.

Кніга "25 сакавіка: успаміны з Менску, Будслава, Вільні, Прагі, савецкай турмы" была выдадзена ў Таронта ў 1978 годзе.

У гэтай кнізе апублікаваныя ўспаміны 6-га Старшыні Рады БНР Жук-Грышкевіча ў эміграцыі ды вэтэрана арміі Андэрса, які ваяваў супраць нацыстаў у Азіі, Афрыцы й у Заходняй Эўропе.

У 1918 годзе аўтару споўнілася ўсяго 15 — выданьне цікавае тым, што апавядае не пра падзеі стогадовае даўніны, а пра далейшую традыцыю сьвяткаваньня даты абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Ад аўтара:
"Гэтыя пяць абразкоў успамінаў — адзін з Першага Ўсебеларускага Кангрэсу й чатыры з сьвяткаваньня 25-га Сакавіка ў розных часох, розных мясцох і абставінах — прысьвячаюцца двум шэсьцьдзесяцігадовым юбілеям: Першага Ўсебеларускага Кангрэсу і абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Успаміны пра 25-га Сакавіка друкаваліся ў 1953 годзе ў Торонто, у газэце "Беларускі Эмігрант". У гэтым выданьні зроблены папраўкі й малыя зьмены."

На фота ўрывак з кнігі толькі пра ўспаміны з Вілейскай турмы. Кніга была падаравана дачкой і ўнучкай Вінцэнта Жук-Грышкевіча 12 траўня 2002 года пад час экскурсіі ў Будслаў вілейскаму гісторыку Аляксею Сюдаку.

#жук #жук_грышкевіч #грышкевіч #вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #будслаў #мядзел #БНР #25Сакавіка #вілейская #вілейскаятурма #турма #мядзельскі #мядзельскіраён #прага #Вільня #менск #Вильнюс #гришкевич #мядель #мядельский #мядельскийрайон #вилейка #вилейский #вилейскийрайон
У Мінскай вобласьці ва амаль ва ўсіх раёнах абмежаванае наведеваньне лясоў з-за пажарнай небяспекі.

Без абмежаваньняў наведваць лясы можна ў Вілейскім, Мядзельскім, Стаўпцоўскім і Дзяржынскім раёнах.

Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

#вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вялейка #вілейскілясгас #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #вилейскийлесхоз #лес #лесхоз #мядзел #мядзельскі #мядзельскіраён #нарач #мядель #нарочь #мядельский #мядельскийрайон #дзержинск #столбцы #дзяржынск #стоўпцы
23 лютага 1903 года ў мястэчку Будслаў нарадзіўся наш зямляк Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1903 —1989).

Вось яго успаміны пра тое, як ён адзначаў Дзень Незалежнасьці БНР 25 Сакавіка ў савецкай турме ў Вілейцы.

Кніга "25 сакавіка: успаміны з Менску, Будслава, Вільні, Прагі, савецкай турмы" была выдадзена ў Таронта ў 1978 годзе.

У гэтай кнізе апублікаваныя ўспаміны 6-га Старшыні Рады БНР Жук-Грышкевіча ў эміграцыі ды вэтэрана арміі Андэрса, які ваяваў супраць нацыстаў у Азіі, Афрыцы й у Заходняй Эўропе.

У 1918 годзе аўтару споўнілася ўсяго 15 — выданьне цікавае тым, што апавядае не пра падзеі стогадовае даўніны, а пра далейшую традыцыю сьвяткаваньня даты абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Ад аўтара:
"Гэтыя пяць абразкоў успамінаў — адзін з Першага Ўсебеларускага Кангрэсу й чатыры з сьвяткаваньня 25-га Сакавіка ў розных часох, розных мясцох і абставінах — прысьвячаюцца двум шэсьцьдзесяцігадовым юбілеям: Першага Ўсебеларускага Кангрэсу і абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Успаміны пра 25-га Сакавіка друкаваліся ў 1953 годзе ў Торонто, у газэце "Беларускі Эмігрант". У гэтым выданьні зроблены папраўкі й малыя зьмены."

На фота ўрывак з кнігі толькі пра ўспаміны з Вілейскай турмы. Кніга была падаравана дачкой і ўнучкай Вінцэнта Жук-Грышкевіча 12 траўня 2002 года пад час экскурсіі ў Будслаў вілейскаму гісторыку Аляксею Сюдаку.

#жук #жук_грышкевіч #грышкевіч #вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #будслаў #мядзел #БНР #25Сакавіка #вілейская #вілейскаятурма #турма #мядзельскі #мядзельскіраён #прага #Вільня #менск #Вильнюс #гришкевич #мядель #мядельский #мядельскийрайон #вилейка #вилейский #вилейскийрайон
Его мама Наталья  работает в Сватках на почте.

Это пока всё, что удалось выяснить нашему порталу. Информация предварительная, но, во всяком случае, родственники погибшего Владимира Хвалько найдены по воспоминаниям его бывшего односельчанина Владимира Васильевича Хихича. И эти родственники не совсем уж и дальние…

Сергей ЗЕНЬКО
кraj.by

#Мядзел #Мядзельскі #мядзельскіраён #Хвалько #Наўры #Мядель #Навры #мядельский #мядельскийрайон