Навіны Вілейка
312 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Наша гісторыя

4 красавіка 1863 года ў баі з расейскімі войскамі загінуў удзельнік паўстаньня 1863 года Юльян Бакшанскі.

Юліян Бакшанскі нарадзіўся ў 1824 годзе ў маёнтку Тупальшчына на Смаргоньшчыне.

Вучыўся ў Віленскай гімназіі. У 1842 годзе за захоўванне забароненых кніг сасланы ў Разанскую губерню.

Вярнуўшыся з ссылкі, у 1847 годзе зрабіў спробу падняць паўстанне смаргонскіх сялян. У сваім звароце да іх заклікаў аб'яднацца з гарадской беднатой і салдатамі і выступіць супраць памешчыкаў, чыноўнікаў і афіцэраў. Гэты план не здзейсніўся, Юліян Бакшанскі быў арыштаваны і асуджаны да 12 гадоў катаргі.

У 1863 годзе вярнуўся на радзіму і далучыўся да паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўска.

Юльян Бакшанскі арганізаваў і ўзначаліў атрад паўстанцаў, які дзейнічаў на тэрыторыі Маладзечаншчыны і Вілейшчыны.

Галоўнай мэтай Бакштанскі ставіў прыцягнуць да барацьбы шмат сялян і стварыць баяздольную, магутную арганізацыю.

Расійскія ўлады на чале з Мураўёвым-вешальнікам жорста падаўлялі паўстаньне.

4 красавіка 1863 года атрад Бакшанскага трапіў у засаду ля вёсак Свечкі і Плябань на Маладзечаншчыне. Падчас раптоўнага ар’ергарднага бою з царскімі казакамі загінуў амаль увесь атрад, у тым ліку кіраўнік атраду Юльян Бакшанскі, а таксама Рафал Малішэўскі, Людвік Ямант, Леапольд Банькоўскі і 15-гадовы Ігнацій Сулістроўскі.

Іх ахавалі ля Плябань. На месцы гераічнай гібелі паўстанцаў ля вёскі Плябань цяпер усталяваны крыж і помнік.

#Бакшанскі #Ямант #Малішэўскі #Банькоўскі #Каліноўскі #Сулістроўскі #Плябань #Маладэчна #маладзечна #Вілейка #вялейка #вилейка #Молодечно #вілейшчына #маладзечаншчына #Тупальшчына #Смаргонь #Сморгонь #тупальщина
12 траўня 1833 года нарадзіўся наш зямляк Бенядзікт Іванавіч Дыбоўскі (1833-1930) - акадэмік, прафесар, прыродазнавец, заолаг і ўрач, удзельнік паўстаньня Каліноўскага.

Бенядзікт Дыбоўскі нарадзіўся ў маёнтку Адамарын Вілейскага павету (цяпер Маладзечанскі раён).

Першапачатковыя веды ён атрымаў у Мінскай гімназіі, затым скончыў Дэрпцкі (цяпер Тартускі) універсітэт па спецыяльнасці «медыцына».

Дзякуючы сваім выдатным здольнасцям, Бенядзікт атрымаў ступень доктара медыцыны і застаўся ва ўніверсітэце, дзе ён рыхтаваў сябе да прафесарскай дзейнасці.

Аднак яго марам не далі спраўдзіцца ўдзел у дуэлі, а затым і ў антыўрадавых дэманстрацыях. Малады вучоны мусіў выехаць за мяжу, дзе працаваў на кафедрах Берлінскага і Вроцлаўскага ўніверсітэтаў. У 1862 годзе Бенядзікт быў абраны прафесарам заалогіі і анатоміі Галоўнай школы ў Варшаве.

Але тут навуковая кар’ера маладога вучонага перапыняецца. Бенядзікт зблізіўся з арганізатарамі паўстання супраць царскага самадзяржаўя і прыняў актыўны ўдзел у паўстанні пад кіраўніцтвам нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.

Вясной 1864 года царскі суд прыгаварыў Бенядзікта Іванавіча да смяротнага пакарання, якое, дзякуючы хадайніцтву нямецкіх вучоных, было заменена катаргай, а затым бестэрміновай высылкай у Сібір.

Там ён, як і яго выдатныя землякі Іван Чэрскі, Адольф Янушкевіч, не сядзеў склаўшы рукі, а працягваў навуковую дзейнасць. Вывучаючы жывёльны і раслінны свет Прыбайкалля і фауну возера Байкал, узбагаціў навуку адкрыццём шматлікіх відаў рыб, птушак, насякомых.

Упершыню ў навуцы Бенядзікт апісаў жывёльны і раслінны свет Байкала, правёў серыю замераў тэмпературы вады ў Байкале да глыбіні 1320 метраў. Адсюль, з месца высылкі, зняволены Бенядзікт адправіў у еўрапейскія музеі мноства па-майстэрску зробленых чучал птушак, вялікую — больш за 100 тысяч — калекцыю насякомых.

Навуковыя дасягненні сасланага Бенядзікта Іванавіча Дыбоўскага не засталіся не заўважанымі: Імператарскае рускае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла яго малым залатым медалём. Урад Расійскай імперыі дазволіў яму вярнуцца на радзіму, на Беларусь. Прапанавалі вучонаму працу ў маскоўскіх сталічных музеях, у Томскім універсітэце, але ён папрасіў накіраваць яго на Камчатку ўрачом. На паўвостраве Бенядзікт лячыў людзей, вывучаў побыт мясцовага насельніцтва, за свае грошы завёз туды аленяў. Свае ўражанні і назіранні ён падрабязна апісаў у кнізе «Воспоминания о путешествии в Сибирь и на Камчатку».

Пасля вяртання ў Еўропу Бенядзікт Іванавіч узначальваў кафедру заалогіі Львоўскага ўніверсітэта. За выдатныя навуковыя дасягненні ў 1927 годзе яго абралі член-карэспандэнтам АН СССР.

Наш слынны зямляк пражыў амаль 100 гадоў, напісаў больш за 170 навуковых прац.

Памёр Бенядзікт Іванавіч Дыбоўскі ў 1930 годзе, і яго, як апошняга жывога ўдзельніка паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Каліноўскага, грамадскасць Масквы хавала з вялікімі вайсковымі пашанамі, пад залпы гармат.

#Дыбоўскі #вілейскі #вілейскіпавет #вілейка #Dybowski #вялейка #маладэчна #маладзечна #маладзечненскі #маладзечанскі #вілейшчына #маладзечанскіраён #маладзечаншчына #Адамарын #Молодечно #молодечненскийрайон #молодечненский #вилейский #вилейскийповет #вилейка #дыбовский
Рака Рыбчанка — рака ў Беларусі, у Маладзечанскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці, левы прытокракі Ілія (басейн Віліі).

Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 518 км².
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км.

Утвараецца ад зліцця рэк Вязынка і Гуйка ў гарадскім пасёлку Радашковічы, цячэ пераважна на паўночных схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Ілію за 1,4 км на паўночны захад ад вёскі Беражок.

Асноўныя прытокі: Удра, Канатопка (справа), Бервячанка (злева). Даліна ў верхнім і ніжнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 3—4 км, у сярэднім цячэнні не выражана. Пойма на вялікім працягу двухбаковая (шырыня 0,5—1 км), парасла хмызняком, забалочаная.

Рэчышча звілістае, у межах Радашковічаў (1,5 км) каналізаванае, яго шырыня ў межань 15—17 м. У маляўнічай мясціне на рацэ зона адпачынку «Рыбчанка». Каля вёскі Раёўка сажалка плошчай 0,15 км².

Магчымы ператок вады з ракі Баравічанка па канале.

Каля вёскі Удранка на рацэ ў 1980 годзе быў пабудаваны санаторый «Сасновы бор» разам з прылеглым гідрапаркам: фантанамі, каскадамі, 7 выспамі, якія злучаны паміж сабой масткамі.

Фота Алена Алешка

#вілейскіраён #вілейка #вялейка #вілія #вяльля #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #рыбчанка #илья #илия #ілья #ільля #вілейшчына #маладзечна #маладэчна #маладзечаншчына #молодеченщина #вилейщина
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Помнік палеглым у вайне 1812 каля в. Гліннае (усталяваны ў 2012 годзе).

Тут пахаваныя тыя хто загінуў падчас бою расійскіх авангардаў генерала Е. І. Чапліца (3-я заходняя армія) і генерала ад кавалерыі М. І. Платава з французскім ар'ергардам пад камандаваннем маршала К. Віктора. Атрады расійскай арміі падышлі да Маладзечна 22 лістапада (па старым стылі) і разбілі французаў. У гэтым баі было ўзята ў палон каля 2500 французскіх салдат і афіцэраў, захоплены 24 гарматы. Маладзечанскі бой стаў заключным у зімовай кампаніі 1812 года, у гонар гэтай перамогі ў 1977 годзе на ўскраіне горада ўсталяваны помнік. Страты ў вайне 1812 года былі вялізныя: замак напалову разбураны і больш не аднаўляўся, мястэчка спалена, насельніцтва скарацілася ўдвая.

#вілейшчына
#маладзечаншчына
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Нямецкія войскі пад камандаваньнем фэльдмаршала фон Бока, якія ўваходзілі ў склад групы армій «Цэнтар», за першы тыдзень вайны занялі практычна ўсю Заходнюю і Цэнтральную Беларусь.
22 чэрвеня, быў выдадзены загад пра эвакуацыю вязняў з беларускіх турмаў. Вязні з Баранавічаў, Валожына, Ліды мусілі быць пераведзеныя ў Чыцінскую вобласць, вязні з Горадні — у Іркуцк, з Берасця — у Тамбоў і Курск. Вялейскія вязні мусілі накіравацца ў Разань. Паколькі эвакуацыя з Вялейкі не ўяўлялася магчымай, было вырашана перакінуць арыштаваных у Барысаў, а адтуль ужо праз Воршу, Вязьму, Маскву вывезьці ў Разань.
Транспарту для перакідкі не было, а вязьняў было шмат, таму арыштаваныя мусілі прайсьці пехам 180 км да Барысава цягам пяці дзён. Падрабязней у нашым артыкуле...

#вілейшчына
#маладзечаншчына
#ашмяншчына
#валожыншчына


https://telegra.ph/Pav%D1%96lle-%D1%9E-pershyya-dn%D1%96-vajny-05-27