Навіны Вілейка
311 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Нарэшце ў 1857 годзе ў Пецярбургу сябры сустрэліся. На адным з вечароў Жалігоўскі прачытаў свой верш «Да брата Тараса Шаўчэнкі». А неўзабаве ўжо ў адказ Шаўчэнка піша верш «Наследванне Эдварду Саве».

У дзённіках Тараса Шаўчэнкі ёсць нямала запісаў аб іх сустрэчах у Пецярбурзе. Сябры завочныя сталі сябрамі асабістымі. Ад Жалігоўскага ён пачуў паэму «Зорскі», забароненую цэнзурай, пра выдавецтва новага польскага часопіса «Слова», рэдактарам якога стаў Жалігоўскі, пра дзейнасць дэмакратычных кругоў.

Памёр Тарас Шаўчэнка 10 сакавіка 1861 года ва ўзросце 47 гадоў у Пецярбурзе. Пахаваны на Тарасавай гары каля г. Канеў Чаркаскай вобласці.

Эдвард Жалігоўскі перажыў свайго сябра на тры гады і памёр 28 снежня 1864 года ва ўзросце 49 гадоў у Жэневе, дзе і пахаваны. Быў таксама нежанаты.

У беларускім горадзе Вілейка адна з вуліц у новым мікрараёне названа ў гонар Эдварда Жалігоўскага, за кошт жыхароў вуліцы ўсталявана памятная дошка.

У 2009 годзе на радзіме Жалігоўскага ў вёсцы Карэкаўцы на Вілейшчыне ўсталяваны памятны знак у гонар сяброў-паэтаў Эдварда Жалігоўскага і Тараса Шаўчэнкі.

На ім размешчыныя партрэты Шаўчэнкі і Жалігоўскага, а таксама вершы, якія сябры прысьвяцілі адзін адному:

Подражаніе
Едуарду (Антону) Сові

Посаджу коло хатини
На вспомин дружині
І яблуньку, і грушеньку,
На вспомин единій!
С.-Петербург.1859
Т. Шевченко


Да брата
Тараса Шаўчэнкі

Прарок народа – сын народа,
Духам горды, песняй слаўны.
Хоць тужлівай, ды свабоднай,
Як вянец, што з церняў, лаўраў.
Уфа. 1855
Э. Жалігоўскі

Ля памятнага знаку пасажаны дубовы гай у знак сяброўства паміж дзвюма сябрамі-паэтамі і ў знак сяброўства паміж брацкімі народамі – Беларусі і Украіны.

У гэты складаны для Украіны час, калі ідзе расійска-украінская вайна, беларускія патрыёты выказваюць шчырую падтрымку ўкраінскаму народу!

Братэрства нашых народаў ідзе праз стагоддзі! Разам мы імкнуліся і імкнемся да Свабоды!

Слава Украіне!


#Шаўчэнка #Жалігоўскі #Украіна #Кіеў #вайна #расія #россия #Украина #война #Киев #Україна #Київ #Ukraine #Kyiv #Russia #Moscow #Москва #war #невайне #нетвойне #вилейка #вялейка #вілейка #Кобзар #карэкаўцы #Сава #Желиговский #Мінск #Менск #Минск #Беларусь #Білорусь