Навіны Вілейка
314 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
10 гадоў таму памёр краязнавец Анатоль Рогач (01.06.1947-03.03.2010).
Анатоль Валянцінавіч быў самым дасведчаным віляйчанінам. За тыя гады, што ён займаўся гісторыяй Вілейшчыны, напісаў тысячы артыкулаў. Зрабіў дзясяткі краязнаўчых адкрыццяў. Дзякуючы яго руплівасці паўсталя дзясяткі памятных знакаў у Вілейцы і раёне.
Анатоль Валянцінавіч нарадзіўся ў в. Каралеўцы на Вілейшчыне. Скончыў Іжанскую сярэднюю школу. З 1967 года працаваў у Вілейскіх раённых электрычных сетках, якія з 1988 года ўзначальваў.
Акрамя краязнаўства ён захапляўся шашкамі — быў майстрам спорту па шашках па перапісцы.
Дзякуючы пошукам Анатоля Рогача ўдалося высветліць больш раннюю дату першага ўзгадвання Вілейкі. Раней лічылася, што гэта 1599 год. Але дакументы паказалі, што ўжо ў 1460 тут існавала паселішча. Новую дату афінцыйна зацвердзілі. І так адзначылі 550-гадовы юбілей горада ў маі 2010-га. Але ўжо без Анатоля Рогача.
Светлая памяць!
Фотаздымкі "Рэгіянальнай газеты"

#вилейка #вялейка #вілейка #рогач

https://vk.com/wall386691193_271
4 ліпеня ў в.Заброддзе, дзе сям’я Цітовічаў стварае музей Першай сусветнай вайны, адбудзецца асьвячэньне адноўленага крыжа ў памяць вілейскіх краязнаўцаў Віталя Кастэнкі і Анатоля Рогача.

Збор людзей і ўсталёўка крыжа ў 11.30. Асьвячэньне - ў 12.00.

Сёньня 1 ліпеня 2020 году Віталю Міхайлавічу Кастэнку споўніўся б 71 год.

Вілейскія актывісты планавалі ў гэты дзень усталяваць і ўрачыста адкрыць мемарыяльную дошку на доме, дзе жыў спадар Кастэнка і з адпаведнай заявай зьвярталіся ў Вілейскі райвыканкам.
Нажаль, працэдура яшчэ праходзіць узгадненьне і ініцыятыўная група не атрымала адказу.
https://vk.com/wall-187876910_1904

На фота: Вілейскія актывісты і мастак Барыс Барысавіч Цітовіч ў робяць новы крыж ў памяць вілейскіх краязнаўцаў Віталя Кастэнкі і Анатоля Рогача

#вілейка #вялейка #вилейка #забродье #Заброддзе #кастэнка #рогач
Пяць гадоў таму, 23 сакавіка 2016, памёр краязнавец Яўген Петрыкевіч

Ён нарадзіўся 7 студзеня 1953 года ў вёсцы Порса, там прайшлі яго дашкольныя гады. Затым бацькі забралі яго да сябе ў Мінск. Скончыў школу і пайшоў на курсы электраманцёраў. У 1971 годзе ўладкаваўся ў Мінскі аэрапорт на пасаду электраакумулятаршчыка. Але хацеў вучыцца. І паступіў на вячэрняе аддзяленне ў Мінскі політэхнікум. Ажаніўся. У 1980-м пераехаў у дзедаву хату ў Порсе. У сям’і нарадзіліся два сыны.
У Вілейцы працаваў інспектарам электранагляду. Захапіўся краязнаўствам. Дапамагаў з пошукам матэрыялаў Вілейскаму музею. Супрацоўнічаў са сваім траюрадным братам Анатолем Рогачам, Аляксандрам Зайцавым, іншымі краязнаўцамі.
Яўген узяўся складаць свой радавод. Надта паглыбіўся. Яму толькі не ўдалося адшукаць падрабязныя звесткі аб пачынальніку роду. Сярод іншых краязнаўчых прыярытэтыў была вёска Порса і ваколіцы, Касута, Касуцкі манастыр. На падставе сабраных матэрыялаў хацеў напісаць кнігу. Не паспеў.
Пахаваны Яўген Петрыкевіч на могілках каля Порсы.

На фота: Яўген Петрыкевіч; злева направа: Віталь Кастэнка, Яўген Петрыкевіч, Анатоль Капцюг, Анатоль Рогач - усе чацвёра краязнаўцаў ужо адышлі ў іншы свет.

#вилейка #вялейка #вілейка #капцюг #рогач #петрыкевіч #кастэнка

https://vk.com/id386691193
1 чэрвеня споўнілася б 75 гадоў Анатолю Валянцінавічу Рогачу - вілейскаму краязнаўцу, даследчыку гісторыі беларускага Павілля.

Анатоль Валянцінавіч Рогач
нарадзіўся 1 чэрвеня 1947 г. у вёсцы Каралеўцы ў Вілейскім раёне. Памёр 3 сакавіка 2010 г.

Скончыў Іжанскую сярэднюю школу. Служыў у Савецкай Арміі. Ад 1967 года працаваў у Вілейскім раёне электрычных сетак (РЭС), дзе прайшоў шлях да кіраўніка прадпрыемства.

Узначальваў РЭС з 1988 года. У 1972 годзе скончыў завочна Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.
Анатоль Рогач спалучаў вытворчую і дэпутацкую дзейнасць з краязнаўчай.

Ён — адзін з самых аўтарытэтных даследчыкаў жыцця і творчасці нашых землякоў Адама Гурыновіча, Ігната Ходзькі, Эдварда Жалігоўскага.

Анатоль Рогач першым на Вілейшчыне і адным з першых на Беларусі звярнуў увагу на біяграфію аўтара першай украінскай канстытуцыі ўраджэнца вёскі Касута ля Вілейкі Піліпа Орліка.

Даследаваў жыццё і творчасць ураджэнца Вілейшчыны мастака Нікадзіма Сілівановіча.
Аўтар біяграфічнай кнігі «Адам Гурыновіч».

Упершыню ў беларускай даследчыцкай літаратуры Анатоль Рогач склаў радавод Адама Гурыновіча, які ўтрымлівае 6 каленаў. У сваёй працы Анатоль Рогач паказвае, што Гурыновіч быў не толькі паэтам, збіраў фальклор, але займаўся гаспадарчымі справамі, падаваў надзеі як інжынер. Рогач даказаў, што Гурыновіч сустракаўся з Францішкам Багушэвічам, якому прысвяціў верш «Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею», знаходзіўся ў ліставанні з даследчыкам фальклору Янам Карловічам.

Даследчыцкую працу бачыў у спалучэнні пошукаў матэрыялаў на месцы з працай у архівах Маладзечна, Мінска, Гродна, Вільні.

Актыўна супрацоўнічаў з масавымі перыядычнымі выданнямі. Быў пастаянным аўтарам «Рэгіянальнай газеты».

Актыўна займаўся ўсталяваньнем, рэстаўрацыяй і захаваньнем шматлікіх помнікаў і памятных знакаў на Вілейшчыне.

Анатоль Рогач — майстар спорту па шашках па перапісцы. Пераможца нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў

Пахаваны на Вілейскіх гарадскіх "Лясных" могілках.

Ушанаваньне памяці спадара Рогача на Вілейшчыне:

🕯У гонар Анатоля Валянцінавіча названая вуліца ў горадзе Вілейка.

🕯Усталаваная памятная дошка на будынку Вілейскага РЭС.

🕯У гонар яго і яго паплечніка Віталя Кастэнкі ўсталяваны памятны крыж у вёсцы Заброддзе Вілейскага раёна ля першага ў Беларусі музея Першай сусветнай вайны.

#вілейка #вялейка #вилейка #рогач
Вёска Золькі, Вялейскі раён, Менская вобласць.

Гэтыя мясціны звязаныя з паэтам Адамам Гурыновічам (1869-1894). Каля цяперашняй вёскі Золькі знаходзіўся яго бацькоўскі фальварак Крыстынопаль.

Тут ён правёў свае апошнія часы, памёр маладым ад хваробы, пахаваны быў на мясцовых могілках у фамільным склепе ля капліцы. У час Першай сусветнай вайны капліца была зьнішчана.

Цяпер на могілках ёсць адноўленая капліца роду Гурыновічаў. Яе аднавілі вілейскія патрыеты. Праект зрабіў архітэктар Анатоль Капцюг, а адбудаваў сваімі рукамі пры дапамозе валанцёраў яго сябра Віталь Кастэнка - вілейскі краязнаўца і турыст.

Насупраць могілак-памятны камень Адаму Гурыновічу, усталяваны мясцовымі краязнаўцамі па ініцыятыве Анатоль Рогоча.

Вечная памяць і вялікая падзяка за шматгадовую працу па аднаўленьні гісторыі тром сябрам - вілейскім патрыётам і краязнаўцам - Віталю Кастэнку, Анатолю Рогачу і Анатолю Капцюгу.

Фота https://www.facebook.com/MichalinkaOkun

#вілейка #вялейка #вилейка #зольки #гуринович #гурыновіч #золькі #рогач #кастэнка #капцюг
13 студзеня 1869 г. нарадзіўся Адам Гурыновіч (1869-1894) - беларускі паэт-дэмакрат, фалькларыст, рэвалюцыянер.

Ля цяперашняй вёскі Золькі знаходзіўся яго бацькоўскі фальварак Крыстынопаль.

Тут ён правёў свае апошнія часы, памёр маладым ад хваробы, пахаваны быў на мясцовых могілках у фамільным склепе ля капліцы. У час Першай сусветнай вайны капліца была зьнішчана.

Цяпер на могілках ёсць адноўленая капліца роду Гурыновічаў. Яе аднавілі вілейскія патрыеты. Праект зрабіў архітэктар Анатоль Капцюг, а адбудаваў сваімі рукамі пры дапамозе валанцёраў яго сябра Віталь Кастэнка - вілейскі краязнаўца і турыст.

Насупраць могілак-памятны камень Адаму Гурыновічу, усталяваны мясцовымі краязнаўцамі па ініцыятыве Анатоль Рогоча.

Фота https://www.facebook.com/MichalinkaOkun

#вілейка #вялейка #вилейка #зольки #гуринович #гурыновіч #золькі #рогач #кастэнка #капцюг
1 чэрвеня 1947 года нарадзіўся Анатоль Валянцінавіч Рогач -  вілейскі краязнаўца, даследчык гісторыі беларускага Павілля. Нарадзіўся вёсцы Каралеўцы на Вілейшчыне. .

Памёр 3 сакавіка 2010 г.