Навіны Вілейка
311 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
59-гадовы маладзечанец памёр на Вілейскім вадасховішчы

Гэта здарылася сёння каля васьмі раніцы. Падрабязнасці расказалі журналісту ў Вілейскай выратавальнай станцыі.

Па словах спецыялістаў, двое мужчын з Маладзечна прыехалі на рыбалку на Вілейскае вадасховішча. Пачалі рыхтавацца, прыкормліваць рыбу. Разышліся адзін ад аднаго на адлегласць каля ста метраў. Праз нейкі час адзін з мужчын азірнуўся і не ўбачыў сілуэт сябра. Калі падбег, убачыў, што той ляжыць на лёдзе.

Мужчына папрасіў рыбакоў, што былі побач, патэлефанаваць у РАНС. Пасля выклік пераадрасавалі ў Вілейскую выратавальную станцыю. Спецыяліст прыехаў на месца, у мужчыны ўжо не намацваўся пульс. На аэралодцы "Піранья" непрытомнага даставілі ў Вілейскую выратавальную станцыю. Сюды выклікалі "хуткую". Медыкі канстатававлі смерць.

#вілейка #вялейка #вілейскае #вадасховішча #Вілейскаевадасховішча #РАНС #РОЧС #МЧС #МНС #ОСВОД #ТВВОД #вилейка #вилейское #одохранилище #вилейскоеводохранилище #молодечно #маладзечна #маладэчна
Што рабіць, калі станеш сведкам вясновага палу?

Неадкладна паведамляй выратавальнікам з Міністэрства па надзвычайных сітуацыях – звані па нумары 101.

Памятай: выпальванне сухой расліннасці забаронена законам, за гэта можна атрымаць штраф ці нават крымінальную адказнасць. Падрабязнасці глядзі ў артыкуле 16.40 Кодэкса аб адміністратыўных парушэннях і ў артыкулах 270, 276 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

#МЧС #МНС #ВилейскийРОЧС #РОЧС #ВілейскіРАНС #РАНС #Вілейка #вялейка #вилейка