Навіны Вілейка
311 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Парэшткі нашага земляка Зьмітрака Бядулі, які нарадзіўся на Лагойшчыне, а вучыўся ў Даўгінава, перапахаваюць 3 лістапада на Ўсходніх могілках у Менску

Пісьменьнік памёр 3 лістапада 1941 году ў цягніку, на якім ехалі эвакуаваныя зь Беларусі; на станцыі Ўральск у Казахстане яго пахавалі. Заўтра, празь 79 гадоў па сьмерці, яго перапахаваюць на радзіме.

Разьвітаньне плянуюць правесьці на вуліцы Рабкораўскай, 19 — у „Беларускай хатцы“, дзе Зьмітрок Бядуля жыў.

https://svabod1.azureedge.net/a/30925433.html

#даўгінава #Бядуля #Долгиново #евреи #габрэі
Сёння – Дзень памяці Змітрака Бядулі – пісьменніка, які вучыўся на Вілейшчыне

Два гады таму яго прах перанеслі з Расіі і перапахавалі на могілках у Мінску

Самуіл Плаўнік, вядомы ў беларускай літаратуры як Змітрок Бядуля, нарадзіўся на Лагойшчыне ў вялікай яўрэйскай сям’і. Дзяцей у Плаўнікаў было сямёра.

У дзеда будучага пісьменніка была добрая бібліятэка, дзе акрамя іудзейскай рэлігійнай літаратуры, меліся навуковыя кнігі. Самуілу з самага дзяцінства прыйшлося дапамагаць у гаспадарцы сваёй вялікай сям’і. На здольнасці і інтарэсы хлопчыка паўплываў бацька, які чытаў сваім дзецям кнігі. Будучы пісьменнік вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары. Ад 1899 па 1901 год вучыўся ў школе рабінаў у Ільі, а да гэтага – у такой жа ўстанове ў Даўгінаве. Пра ільянскі перыяд ён пасля напісаў у сваёй аповесці “У дрымучых лясах”. Менавіта ў Ільі Бядуля напісаў свае першыя вершы. Ужо дарослым сябраваў з даўгінаўскім журналістам Вульфам Сосенскім. Першыя друкаваныя творы Бядулі з’явіліся ў “Нашай ніве”.

Пісьменнік ведаў нямецкую, беларускую, рускую і крыху польскую мовы. Нейкі час працаваў хатнім настаўнікам іўрыта. З дзяцінства захапіўся чытаннем. Выпісваў кнігі з Вільні, Масквы і Пецярбурга, выпрошваў у заможных гаспадароў, шукаў у школах, якія знаходзіліся непадалёк. Як і браты, граў на скрыпцы.

Ад 1912 года жыве ў Вільні, дзе знаёміцца з братамі Луцкевічамі, Ластоўскім, Цёткай, Ядвігіным Ш. Шмат друкуецца. У Першую сусветную вяртаецца дамоў, у вёску Пасадзец, на Лагойшчыне, пасля едзе ў Мінск. Тут сябруе з Максімам Багдановічам, піша, працуе ў журналістыцы, займаецца мовазнаўствам.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з моманту заснавання ў 1934 годзе. Няма звестак пра тое, што ў час палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў Змітрок Бядуля падвяргаўся арышту, пры гэтым вядома што арыштоўвалі яго брата Ізраіля Плаўніка, паэта і перакладчыка. Змітрок Бядуля трапляў пад крытыку ў друку за “нацыянал-дэмакратызм”.

Памёр падчас Другой сусветнай вайны ва Уральску ў цягніку. Там быў і пахаваны. Але два гады таму па ініцыятыве сына Яфіма Плаўніка прах Бядулі перанеслі ў Мінск і перазахавалі на Усходніх могілках.

Рэгіянальная Газета

#вілейка #Бядуля #ільля #ільія #ілія #даўгінава #вялейка #Плаўнік #вилейка #Долгиново #илия #илья
23 красавіка 1886 года нарадзіўся наш зямляк беларускі паэт і празаік, мовазнаўца Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік).

Самуіл Плаўнік нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям’і ў мястэчку Пасадзец Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Лагойскі раён). Вучыўся і жыў ў Даўгінаве і Ільлі.

Менавіта ён сказа:
“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова”.

#бядуля #мова #вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #ільля #ілія #ільля #ілля #даўгінава #плаўнік #пасадзец #вилейка #вилейски #илия #долгиново
Абвешчаны збор на надмагільны помнік нашаму земляку Змітраку Бядулю

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры абвясціў збор сродкаў на надмагільны помнік пісьменніку Змітраку Бядулю.

Эскіз манумента распрацаваны вядомым беларускім скульптарам Сяргеем Гумілеўскім. Для яго вытворчасці і ўстаноўкі неабходна сабраць 12,5 тысячы рублёў.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі, а таксама зацікаўленых грамадзян узяць удзел у дабрачынным сборы сродкаў і зрабіць грашовы ўнёсак на разліковы рахунак у беларускіх рублях: BY15AKBB36429000005530000000 у ААТ «АЗБ Беларусбанк» БІК: АКВВВY2X УНП: 190269032.

Музей будзе ўдзячны за любую фінансавую падтрымку праекта і кожнае ахвяраванне.
Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік) памёр у эвакуацыі ў казахстанскім Уральску 3 лістапада 1941 года. Там і быў пахаваны. У 2020 годзе адбылося перапахаванне ў Мінску на Усходніх могілках.

Даведка:

Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік), беларускі паэт і празаік, мовазнаўца.

Самуіл Плаўнік нарадзіўся 23 красавіка 1886 г. ў небагатай яўрэйскай сям’і ў мястэчку Пасадзец Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Лагойскі раён). Нейкі час вучыўся і жыў ў Даўгінаве і Ільлі.

#бядуля #вілейскіпавет #вілейскіраён #вілейка #вялейка #вілейскі #лагойскіраён #лагойскі #пасадзец #вилейский #вилейскийрайон #вилейскийповет #посадец #илья #илия #ільля #ілля #ілія #даўгінава #долгиново
ЗРОБІМ РАЗАМ ПОМНІК НАШАМУ ЗЕМЛЯКУ
збор сродкаў на помнік Змітраку Бядулю набліжаецца да завяршэння

Сябры!

За шэсць месяцаў, цягам якіх доўжыцца збор сродкаў на стварэнне надмагільнага манумента Змітраку Бядулю, на дабрачынным рахунку Літаратурнага музея назбіралася 9,8 тысяч беларускіх рублёў (усяго неабходна сабраць 12,5 тыс.руб.). Гэта азначае, што наша мэта дасягнута амаль на 80 адсоткаў!

Гэта маленькая перамога стала магчымай, дзякуючы спагадлівасці, неабыякавасці і шчыраму патрыятызму нашых дабрачынцаў! Дзякуючы тым добрым людзям, хто непасрэдна ахвяраваў уласныя сродкі, дзякуючы арганізацыям, якія прымалі калектыўныя рашэнні і пераводзілі пасільныя сумы, дзякуючы тым, хто падтрымаў інфармацыйна, паспрыяўшы распаўсюду нашых абвестак.

🙏🏼🙏🏼🙏🏼 ДЗЯКУЙ УСІМ ВЯЛІКІ!

А мы рухаемся далей і звяртаемся да тых, хто хацеў бы далучыцца да збору, каб дапамагчы нам хутчэй давесці добрую і патрэбную справу да канца!

Тлумачым, як гэта можна зрабіць на прыкладзе мабільнага дадатку “M-Belarusbank”.

Абіраеце пункты:
Платежи>Перевод по реквизитам
Запаўняеце палі:
ФИО
УНП плательщика (неабавязкова)
Адрес плательщика (неабавязкова)
Получатель: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
УНП получателя: 190269032
Счёт получателя: BY15AKBB36429000005530000000 (літары абавязкова лацінскія)
БИК банка получателя: AKBBBY2X (літары - лацінскія)
Код назначения платежа: 999
Назначение: стварэнне помніка Змітраку Бядулю.

Незалежна ад памеру дапамогі будзем удзячны кожнаму!

Для даведкі:
Беларускі паэт, празаік, публіцыст і мовазнаўца Зьмітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік) нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям’і ў мястэчку Пасадзец Вілейскага павета Віленскай губерні. Вучыўся ў мястэчках Ільля і Даўгінава.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 3 лістапада 1941 г., Змітрок Бядуля (сапр. Самуіл Яфімавіч Плаўнік) памёр у эвакуацыі каля г.Уральск (Казахстан), дзе быў пахаваны на гарадскіх могілках. Намаганнямі дзяржавы і грамадскасці, насуперак шматлікім складанасцям, была арганізавана работа па вяртанні яго на Бацькаўшчыну. 3 лістапада 2020 года адбылося перапахаванне парэшткаў класіка на Усходніх могілках у Мінску.

#бядуля #вілейка #вялейка #вілейскіраён #вілейшчына #ілья #ільля #ілія #даўгінава #илия #илья #долгиново #вилейский #вилейскийрайон #вилейщина
23 красавіка 1886 года нарадзіўся наш зямляк беларускі паэт і празаік, мовазнаўца Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік).

Самуіл Плаўнік нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям’і ў мястэчку Пасадзец Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Лагойскі раён). Вучыўся і жыў ў Даўгінаве і Ільлі.

Менавіта ён сказа:
“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова”.

#бядуля #мова #вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #ільля #ілія #ільля #ілля #даўгінава #плаўнік #пасадзец #вилейка #вилейски #илия #долгиново