Навіны Вілейка
310 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
"– Я прыйшоў да вас, – шэптам сказаў бацька.– Я прыйшоў да вас.– У мяне няма нічога, акрамя вас.– У мяне няма нічога акрамя вас, – ужо больш цвёрдым голасам паўтараў малады.– У мяне няма нічога, акрамя магіл, бо я ваш сын.– У мяне няма нічога, акрамя магіл, бо я ваш сын. Бацька выпрастаўся, як ад нейкага натхнення.– Я клянуся любіць вас.– Я клянуся любіць вас.– Я клянуся абараняць вашы магілы мячом і зубамі, нават калі мая магіла будзе далёка ад вас.– Я клянуся… далёка ад вас.– Бо я ўсё адно буду тут, з вамі. Ба мяне нельга аддзяліць ад вас.– Бо я… з вамі… Бо мяне нельга аддзяліць ад вас.– Пакуль не скончыцца жывот людскі на зямлі.– Пакуль не скончыцца жывот людскі на зямлі.– Аман.– Аман."
Уладзімір Караткевіч, "Каласы пад сярпом Тваім".

#дзяды
2 лістапада на Беларусі Дзяды 🕯🕯🕯

Верш вілейскага барда і паэта Алеся Наркевіча

На Дзяды сьвечку запалю.
На Дзяды чарку налію.
На Дзяды ўспомню прашчураў
Мовай роднаю,
Мовай бабчынай.
Сьвятыя Дзяды,
Хадзеце сюды.
Тарасы, Якавы,
Хачу вам падзякаваць.
Мікалаі, Паўлы, Васілі,
Каб у час цяжкі
Мне дапамаглі.
Удыхнулі духу нашай зямліцы,
Напаілі чысьцінёй роднай крыніцы,
Насыцілі слых песьняй бароў,
Душу акрыялі воляй вятроў.
На Дзяды сьвечку запалю.
На Дзяды неба памалю.
На Дзяды памяну усіх,
Бо вядома ж: я –
Адгалосак Іх.
2002.

#дзяды #вілейка #вялейка #вилейка
ДЗЯДЫ - свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў ("дзядоў"). У міфалогіі Дзяды называюць таксама душы продкаў. Рытуал Дзяды у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў нас, у беларусаў.

Фрагмент з твору Адама Міцкевіча "Дзяды":

Крочым цiха i паволi,
За царкву i за падворак.
Гусьляў ксёндз нам не дазволiць,
Пан пачуе песьнi хору,
Толькi мёртвым будзе воля,
Дзе гусьляр вяршыць абрады,
А жывыя — ў панскiм полi,
Могiлкi — касьцёла ўлада.

Пакуль цёмна, глуха, людзi,
Тайнай дзеяй чары ўзбудзiм.

#дзяды
ДЗЯДЫ

Твор "Дзяды на Беларусі". Мастак Станіслаў Багенскі. Ілюстрацыя да "Tygodnik Illustrowany". 1904 год.

#дзяды
Верш нашага земляка Усевалада Сьцебуракі

ДЗЯДЫ

Усевалад СЦЕБУРАКА

Калі памруць мае дзяды,
з зямлі адыдзе пакаленне,
ў якога вырас на каленях,
пакіне на крыжах каменных
свае імёны і гады.

Калі памруць мае дзяды,
у тое ж самае імгненне
уклю́чыцца адлік забвення;
ці будзе мне ставаць цярпення
ў адведкі ездзіць на клады?

Калі памруць мае дзяды,
адчуўшы сэнс у слове страта,
заўважу, як старэе тата,
якой пустой здаецца хата
без гукаў іхнае хады.

Калі памруць мае дзяды,
мяне таксама стане меней,
падоўжацца ад свечак цені,
і падмацуюцца сумненні,
ці я такі ўжо малады.

#дзяды