На Вілейшчыне мужчына хацеў скрасці каштоўную Біблію 18 стагоддзя
Але не атрымалася
У міліцыю з заявай аб спробе крадзяжу Бібліі 1780 года звярнуўся 58-гадовы жыхар Вілейскага раёна.
Мужчына расказаў, што працаваў на прысядзібным участку і заўважыў, як з яго дома выходзіць знаёмы. Убачыўшы гаспадара, ён пабег, скінуўшы заплечнік, у якім і знаходзілася кніга.
Аператыўнікі Вілейскага РАУС затрымалі зламысніка – раней судзімага за разбой 46-гадовага жыхара суседняй вёскі. У бягучым годзе ён адбыў пакаранне і выйшаў на волю. Мужчына ведаў, што ў пацярпелага захоўваецца каштоўная кніга і вырашыў украсці яе для продажу.
Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за замах на крадзеж. Папярэдні кошт Бібліі сем тысяч рублёў, яе адправілі на мастацтвазнаўчую экспертызу, паведамляе МУС.
#вилейка #вялейка #вілейка #Біблія #Библия