Навіны Вілейка
312 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
ПЕРАЯСЛАЎ БЛІЗКІ І ДАЛЁКІ

Пераяслаў-Хмяльніцкі - 27-тысячны горад на паўднёвым усходзе Кіеўскай вобласці, пабрацім беларускай Вілейкі.

На працягу апошніх 12 гадоў мне не адзін раз даводзілася ў ім бываць. Гуляючы па вуліцах, сустракаючыся са знаёмымі, заўсёды параўноўваю іх, ўкраінцаў, лад жыцця з нашым.

Пяці - і дзевяціпавярховыя дамы, школы, адміністрацыйныя будынкі - усё гэта вельмі падобнае да нашага. Але, як ні дзіўна, яшчэ ў савецкія часы ў адносна невялікім горадзе быў створаны Пераяслаў-Хмяльніцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Рыгора Скаварады. Прывілеяванае становішча горада ў савецкія часы тлумачылася тым, што менавіта тут у 1654 годзе адбылася знакамітая Пераяслаўская рада, на якой большасць казацтва на чале з Багданам Хмяльніцкім выказалася за яднанне Левабярэжнай Украіны з Царствам Маскоўскім пры захаванні гетманскага кіравання на ўкраінскіх землях. Як вядома з гісторыі, такая канструкцыя праіснавала да 1764 года, калі Кацярына Другая ліквідавала гетманства і падзяліла ўкраінскія землі на губерні.

У цэнтры Пераяслава-Хмяльніцккага да гэтай пары знаходзіцца пастаўлены ў 1654 годзе помнік, прысвечаны Пераяслаўскай радзе. Побач з гэтым помнікам - прыгожы фантан і парк. У гонар тых далёкіх падзей у 1943 годзе горад Пераяслаў быў перайменаваны ў Пераяслаў-Хмяльніцкі.

Увогуле, Пераяслаў - багаты на культурную спадчыну. Тут на працягу многіх дзесяцігоддзяў працуе Нацыянальны гісторыка-этнаграфічны запаведнік, у складзе якога 24 тэматычныя музейныя экспазіцыі, прысвечаныя казакам і кабзарам, побыту ўкраінскай вёскі ў XVII - XIX стагоддзях. Класічная ўкраінская мова ў вуснах большасці мясцовых жыхароў добра спалучаюцца з багаццем гістарычных помнікаў у горадзе. У адрозненні ад беларускіх гарадоў.

Трагічныя падзеі на паўднёвым усходзе Украіны не маглі абмінуць і пераяслаўскую зямлю. На сённяшні дзень у горадзе афіцыйна зарэгістравана 127 перасяленцаў з Данбаса, якія атрымліваюць невялікую фінансавую дапамогу ад дзяржавы.

Нягледзячы на ўсе катаклізмы, жыццё ідзе сваім ходам. У Пераяславе-Хмяльніцкім рэгулярна праводзяцца шматлікія мастацкія пленэры, спартыўныя спаборніцтвы, святы мікрараёнаў. Усё такое падобнае і адначасова непадобнае на Беларусь, блізкае і далёкае. Тутэйшыя дэлегацыі ездзяць на свята горада ў беларускі пабрацім Вілейку. Дэлегацыі з Вілейкі бываюць на розных святах на пераяслаўскай зямлі.

Застаецца толькі пажадаць мясцовым жыхарам захоўваць непаўторны каларыт класічнага ўкраінскага мястэчка ў сучасным вірлівым і непрадказальным жыцці.

P.S. 30 кастрычніка Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб перайменаванні горада Пераяслаў-Хмяльніцкі Кіеўскай вобласці.

Перайменаванне горада было ініцыявана Пераяслаў-Хмяльніцкім гарсаветам з мэтай вяртання гораду яго гістарычнай назвы Пераяслаў.

Перайменаванне Пераяслава-Хмяльніцкага ў Пераяслаў - гэта не толькі вяртанне гораду яго гістарычнай назвы, але і развянчанне савецкага міфа аб Пераяслаўскай Радзе 1654 года.

Прынятае Вярхоўнай Радай рашэнне не зусім у кантэксце дэкамунізацыі. Хутчэй, паколькі назва горада Пераяслаў-Хмяльніцкі не ўтрымлівала сімволікі камуністычнага таталітарнага рэжыму, мы павінны гаварыць аб дэкаланізацыі. Гэта значыць аб вызваленні ад савецкіх ідэалагічных штампаў і клішэ.

У 1943 годзе савецкая ўлада пераназвала Пераяслаў у Пераяслаў-Хмяльніцкі выключна "у кан'юнктурных мэтах", каб увекавечыць Пераяслаўскую раду 1654 года і ролю Багдана Хмяльніцкага. Гэта была дэманстрацыя міфа аб "адвечным імкненні ўкраінскага народа да яднання з брацкім рускім народам".

Таму трэба казаць не столькі пра тое, што з назвы прыбралі імя Багдана Хмяльніцкага, колькі пра дэканструкцыю савецкага міфа аб Пераяслаўскай Радзе як пра векавечнае аб'яднанне Украіны з Расіяй... якога, дарэчы, на самай справе не было: гэта быў ваенна-палітычны саюз.

Сяргей ГРЫГОР'ЕЎ,
жыхар г.Дзяржынска
Мінскай вобласці.

#вілейка #вялейка #вилейка #пераяслаў #Пераяслаў_хмяльніцкі #Переяслав #Переяслав_Хмельницький #Беларусь #Украіна
В центре города Вилейки в Беларуси находится "Дерево дружбы". Возле него расположены гербы городов-побратимов Вилейки. Среди них и герб украинского города Переяслава Киевской области, нашего города-побратима.

Делегации Переяслава часто приезжали в Вилейку на праздники, поздравляли нас, а теперь в Украине идёт российско-украинская война.

Вилейчане, давайте поддержим жителей нашего города-побратима Переяслава!

Ниже адреса руководства Переясловского района и учебных учреждений, которые находятся в нашем города-побратиме.

Напишите туда письма со словами поддержки и скажите, что беларусы против войны!

Переяславська міська рада
Индекс: 08400
м.Переяслав
вул. Богдана Хмельницького, 27/25
E-mail: ua907@ukr.net

Переяславська гімназія
Индекс: 08400
м. Переяслав,
вул. Шевченка, 20

Переяславська загальноосвітня школа № 1
Индекс: 08400
м. Переяслав,
вул. Гімназійна, 4

Переяславська загальноосвітня школа № 2
Индекс: 08400
м. Переяслав
вул. Московська, 2 (Михайла Сікорського 4)
E-mail: druga_shkola@ukr.ne

Переяславська загальноосвітня школа № 3
Индекс: 08400
м. Переяслав,
вул. Ярмаркова, 31

Переяславська загальноосвітня школа № 4
Индекс: 08400
м. Переяслав,
вул. Новокиївське шосе, 2

Переяславська загальноосвітня школа № 5
Индекс: 08400
м. Переяслав,
вул. Космонавтів, 22

Переяславська загальноосвітня школа № 7
Индекс: 08400
м. Переяслав,
вул. Пугачова, 2

Переяславська загальноосвітня школа № 6
Индекс: 08400
м. Переяслав,
вул. Шевченка, 20

Державний педагогічний університет імені Григорія Сковороди
Индекс: 08400
м. Переяслав,
вул. Сухомлинського, 30

Державний професійно-технічний навчальний заклад «Переяславська центр професійно-технічної освіти»
Индекс: 08400
м.Переяслав,
вул.Можайська, 5

Особенно прошу это сделать вилейчанам, которые находятся за границей. Есть подозрение, что не все письма из Беларуси дойдут!

#вилейка #вялейка #вілейка #побратимы #города_потратимы #переяслав #перыяслаў #вілейскі #вілейскіраён #вилейскийрайон #вилейский #Переяславська #Украіна #Кіеў #вайна #расія #россия #Украина #война #Киев #Україна #Київ #Ukraine #Kyiv #Russia #Moscow #Москва #war #Мінск #Менск #Минск #Беларусь #Білорусь