Навіны Вілейка
314 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Новая інфармацыя пра Андрэя Кудзіка.

На працягу 72 гадзін яго перавядуць у СІЗА па вул.Валадарскага.

Магчыма тады можна будзе перадаць яму рэчы і ежу.

Маеце магчымасць дапамагчы? Пішыце ў прыватным паведамленьні - дам кантакты сваякоў.

#вілейка #вялейка #кудзік #кудик #вилейка
Аляксей Сюдак:

Год таму я пісаў пра Андрэя Кудзіка гэты допіс. Нажаль зараз Андрэй Кудзік адбывае 90 сутак адміністрацыйнага арышту і яму пагражае абвінавачаньне па крымінальным артыкуле і зьмяшчэньне ў СІЗА:

"Ад сваякоў Андрэя Кудзіка даведаўся, што над ім 28 кастрычніка прайшоў яшчэ адзін суд, пакуль ён адбывае 30 сутак адміністрацыйнага арышту ў вілейскім ізалятары часовага ўтрымання.

Суддзя Ахметава вынесла рашэньне забараніць Андрэю выезд за мяжу і пазбавіць права кіраваць транспартным сродкам. Прычына - ня выплата ўсёй сумы штрафаў па папярэдніх рашэньнях суду.

У сувязі з гэтай навіной пра чарговыя рэпрэсіі ў дачыненьні да Андрэя Кудзіка мне ўзгадалася, як подлыя слугі рэжыму расклейвалі хлусьлівыя ўлёткі пра Андрэя па Вілейцы. І яшчэ ўзгадалася ў якой колькасьці карысных справаў прымаў удзел Андрэй Кудзік разам з іншымі неабыякавымі вілейчанамі.

Андрэй Кудзік актыўна зьбіраў подпісы супраць платнага ўезду на могілкі, што прыдумалі вілейскія ўлады і дамогся адмены.

Андрэй разам з з вілейскім зооабаронцамі займаўся дапамогай і выратаваньнем жывёл.

Андрэй з вілейскімі краязнаўцамі прыняў удзел у дзесятках мерапрыемстваў па дагляду, рамонту і ўсталеўцы помнікаў і крыжоў.

Ён з вілейскімі актывістамі арганізоўваў збор дапамогі для вілейскіх медыкаў у час эпідэміі каронавірусу.

А тыя людзі, што зараз яго затрымліваюць, судзяць, распаўсюджваюць пра Андрэя плёткі, толькі і могуць выконваць свае брудныя справы, бо ня маюць ні гонару, ні сумленьня.

І карысьці ад аўтараў гэтай подлай улёткі дакладна меньш для гораду, чым ад Андрэя, і шкоды дакладна больш."

#вілейка #вялейка #вилейка #кудик #кудзік
27 лістапада ў Андрэя Кудзіка Дзень нараджэння. Зараз ён у турме. Павіншуйце яго з Днём Нараджэння!

Адрас для лістоў: СИЗО-1, Минск ул. Володарского 2, 220030 Кудик Андрей Викторович.

#вилейка #вялейка #вілейка #кудзік #кудик
Вілейскага палітвязьня Андрэя Кудзіка будуць судзіць па крымінальным артыкуле.

Нагадаем, вілейскі актывіст Андрэй Кудзік неаднаразова на працягу 2020 і 2021 года атрымліваў штрафы і адміністратыўныя арышты за сваю грамадзянскую пазіцыю.

А 9 жніўня 2021 года яго зноў затрымалі і па некалькіх эпізодах далі агулам 90 сутак адміністратыўнага арышту. Ён гэты тэрмін адбываў у ізалятарах Вілейкі і Смалявічаў.
Пасьля адбыцьця гэтага тэрміну Андрэй на волю так і не выйшаў.

30 кастрычніка 2021 г. яму прад’явілі абвінавачаньне па крымінальнаму артыкулу 342 ч.1 (дзеяньні груба парушаючыя грамадскі парадак) і памясьцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вул.Акрэсьціна.

У лістападзе 2021 г. Андрэя Кудзіка перавялі ў СІЗА-1 па вул. Валадарскага ў Менску, дзе ён і будзе знаходзіцца да суда.

Суд над палітвязьнем Андрэем Кудзікам адбудзецца 15.02.22 г. у 10.30 ў Менску ў судзе Завадскога раёна.

Просім беларускіх патрыётаў, неабыякавых людзей прыйсьці на суд, каб падтрымаць Андрэя Кудзіка!

Праўда! Галоснасьць! Салідарнасьць!

#вилейка #вялейка #вілейка #палітвязень #кудзік #кудик #вилейка #политзаключенный
ЕЎРАПЕЙСКІЯ ПАЛІТЫКІ ПАТРАБУЮЦЬ ВЫЗВАЛІЦЬ АНДРЭЯ КУДЗІКА!

Адна з буйнейшых палітычных партый Еўропы Еўрапейская Народная Партыя (EPP), патрабавала вызваленьня палітвязьняў, у тым ліку палітвязьня з Вялейкі АНДРЭЯ КУДЗІКА!

Хрысціянскія дэмакраты з Еўрапейскай народнай партыі выказалі салідарнасць з беларускімі хадэкамі, якія зараз знаходзяцца за кратамі: Паўлам Севярынцам, Таццянай і Дзмітрыем Канеўскімі. Яны патрабуюць іх тэрміновага вызвалення.

Таксама ў заяве палітычнай асамблеі згадваецца неабходнасць вызвалення іншых увязненых палітыкаў і грамадскіх дзеячоў-правацэнтрыстаў: Мікалая Казлова, Ігара Салаўя, Паўла Спірына, Уладзіміра Няпомняшчых, Аляксандра Аграйцовіча, Паўла Белавуса, Андрэя Кудзіка, Мікалая Сяргеенкі, Рамуальда Улана і Аляксандра Нагелу.

«Беларусы, якія пацярпелі за свае перакананні ў 2020-2021 гадах, не з'яўляюцца злачынцамі і не ўяўляюць пагрозы беларускім грамадзянам і дзяржаўнасці, наадварот, яны змагаюцца за асноўныя правы чалавека, прапагандуючы каштоўнасці дэмакратыі ў беларускім грамадстве», - гаворыцца ў заяве.


НАГАДАЕМ:
Вілейскага палітвязьня Андрэя Кудзіка будуць судзіць па крымінальным артыкуле, ён неаднаразова на працягу 2020 і 2021 года атрымліваў штрафы і адміністратыўныя арышты за сваю грамадзянскую пазіцыю.

30 кастрычніка 2021 г. яму прад’явілі абвінавачаньне па крымінальнаму артыкулу 342 ч.1 (дзеяньні груба парушаючыя грамадскі парадак) і памясьцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вул.Акрэсьціна, потым перавялі ў СІЗА-1.

Суд над палітвязьнем Андрэем Кудзікам адбудзецца 15.02.22 г. у 10.30 ў Менску ў судзе Завадскога раёна.

Просім беларускіх патрыётаў, неабыякавых людзей прыйсьці на суд, каб падтрымаць Андрэя Кудзіка!

ДАВЕДКА:
Европе́йская наро́дная па́ртия (ЕНП) — правоцентристская общеевропейская политическая партия, основанная в 1976 году.
ЕНП включает в себя христианско-демократические и консервативные партии стран Европы.
ЕНП — одна из крупнейших партий Европы, представленная во всех политических институтах Европейского союза, а также в Совете Европы. Партия включает в себя 73 коллективных члена, национальные партии из 39 стран.

#вілейка #вялейка #кудзік #eep #вилейка #кудик #ЕНП #политзаключенный #палітвязень
Сябры! Заўтра ў вілейскага палітвязьня Андрэя Кудзіка суд у Менску!

Суд над Андрэем Кудзікам адбудзецца 15.02.22 г. у 10.30 ў Менску ў судзе Завадскога раёна (Партизанский просп. 75а, Минск, Беларусь).

Cябры, падтрымайце Андрэя! Прыйдзіце на суд! Пры сабе мець пашпарт і маску.

Праўда! Галоснасьць! Салідарнасьць!

#вілейка #вялейка #вилейка #Минск #менск #Мінск #кудзік #кудик #политзаключённый #суд #репрессии #Беларусь #рэпрэсіі #палітвязень #заводскойрайонминск #заводскойрайон #солидарность #салідарнасць #салідарнасьць
СУД НАД ВІЛЕЙЧАНІНАМ АНДРЭЕМ КУДЗІКАМ.
ПРАКУРОР ЗАПАТРАБАВАЎ 2 ГАДЫ ПАЗБАЎЛЕНЬНЯ СВАБОДЫ!

Сеньня, 15 лютага, адбылося першае судовае паседжаньне па крымінальнай справе вілейскага палітвязьня Андрэя Кудзіка. Яго абвінавачваюць па крымінальнаму артыкулу 342 ч.1 (дзеяньні груба парушаючыя грамадскі парадак).

Дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў для Андрэя 2 гады пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Наступнае судовае паседжаньне, на якім будзе агучаны вырак Андрэю Кудзіку, адбудзецца:

ЗАЎТРА! 16. 02.22 г.(СЕРАДА) У 12.00 У МЕНСКУ Ў СУДЗЕ ЗАВАДСКОГА РАЁНУ.

ПРОСІМ УСІХ, ХТО МАЕ МАГЧЫМАСЬЦЬ, ПРЫЙСЬЦІ І ПАДТРЫМАЦЬ АНДРЭЯ КУДЗІКА!!!

Праўда! Галоснасьць! Салідарнасьць!

Фота са старонкі Андрэя Кудзіка ў Facebook
https://www.facebook.com/kudik.andrey

#вілейка #вялейка #вилейка #Минск #менск #Мінск #кудзік #кудик #политзаключённый #суд #репрессии #Беларусь #рэпрэсіі #палітвязень #заводскойрайонминск #заводскойрайон #солидарность #салідарнасць #заводскойсуд
ВІЛЕЙСКІ ПАЛІТВЯЗЕНЬ АНДРЭЙ КУДЗІК ВІНУ НЕ ПРЫЗНАЕ

15 і 16 лютага ў Менскім судзе Завадскога раёна праходзіць судовае паседжаньне па справе вілейскага актывіста Андрэя Кудзіка.
Яго абвінавачваюць па крымінальнаму артыкулу 342 ч.1 (дзеяньні груба парушаючыя грамадскі парадак).
Яму пагражае 2 гады калоніі агульнага рэжыму.


АНДРЭЙ КУДЗІК ВІНУ НЕ ПРЫЗНАЎ! ДАВАЦЬ ЛЮБЫЯ ПАКАЗАНЬНІ АДМОВІЎСЯ! 💪

#вілейка #вялейка #вилейка #Минск #менск #Мінск #кудзік #кудик #политзаключённый #суд #репрессии #Беларусь #рэпрэсіі #палітвязень #заводскойрайонминск #заводскойрайон #солидарность #салідарнасць #заводскойсуд
Актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка асудзілі да 2 гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту

У судзе Заводскага раёна Мінска агучылі прысуд па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) супраць палітзняволенага актывіста з Вілейкі, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Кудзіка.

Суддзя Алег Каляда асудзіў яго да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — менавіта такое пакаранне прасіў пракурор.

Кудзіка неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. 9 жніўня 2021 года яго зноў затрымалі і агулам асудзілі на 90 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля адбыцця арышту Андрэй на волю так і не выйшаў.

На судзе Андрэй не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. Пад вартай вілейчанін утрымліваецца ўжо паўгады.

#вілейка #вялейка #вилейка #Минск #менск #Мінск #кудзік #кудик #политзаключённый #суд #репрессии #Беларусь #рэпрэсіі #палітвязень #заводскойрайонминск #заводскойрайон #солидарность #салідарнасць #заводскойсуд #АГП #ОГП
Сябры! 16 лютага вілейскі палітвязень Андрэй Кудзік быў асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У бліжэйшы час яго з СІЗА перавядуць у калонію. Трэба дапамагчы матулі сабраць яму перадачу на 3 месяцы. Гэта дастаткова вялікія грошы для пенсіянеркі. Калі ў вас есьць магчымасьць дапамагчы, пішыце ў Telegram @balababababababa і мы падкажам, як гэта зрабіць!

Праўда! Галоснасьць! Салідарнасьць!

#кудзік #кудик #вилейка #вялейка #вілейка #салідарнасьць #солидарность #политзаключенный #палітвязень
Палітвязьня з Вілейкі Андрэя Кудзіка, якога асудзілі да 2 гадоў зняволеньня перавялі ў калонію.

У лютым 2022 г. у судзе Заводскага раёна Мінска агучылі прысуд па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) супраць палітзняволенага актывіста з Вілейкі, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Кудзіка.

Суддзя Алег Каляда асудзіў яго да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — менавіта такое пакаранне прасіў пракурор.

Кудзіка неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. 9 жніўня 2021 года яго зноў затрымалі і агулам асудзілі на 90 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля адбыцця арышту Андрэй на волю так і не выйшаў.

21.05.22 г. сваякам паведамі, што Андрэя Кудзіка перавялі з СІЗА ў калонію.

Адрэса для лістоў і паштовак:
ИУ "ИК-15"
212013 г.Могилёв, шоссе Славгородское, 183
Кудику Андрею Викторовичу

#вілейка #вялейка #вилейка #Минск #менск #Мінск #кудзік #кудик #политзаключённый #суд #репрессии #Беларусь #рэпрэсіі #палітвязень #заводскойрайонминск #заводскойрайон #солидарность #салідарнасць #заводскойсуд #АГП #ОГП
Палітвязень з Вілейкі Андрэя Кудзіка, якога асудзілі да 2 гадоў зняволеньня сёньня адзначае Дзень Народзінаў у турме.

У лютым 2022 г ён асуджаны да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Праваабаронцамі Андрэй прызнаны палітвязьнем.

Павіньшуйце Андрэя з Днём Народзінаў!

Адрэса для лістоў і паштовак:
ИУ "ИК-15"
212013 г.Могилёв, шоссе Славгородское, 183
Кудику Андрею Викторовичу, 27.11.1984 г.н.

#вілейка #вялейка #вилейка #кудзік #кудик #политзаключённый #репрессии #Беларусь #рэпрэсіі #палітвязень
Вілейчанін Андрэй Кудзік адбыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту ў вілейскім ізалятары часовага ўтрымання і зноў на волі. Віншуем!!!

#вілейка #вялейка #вилейка #кудик #кудзік