Навіны Вілейка
311 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Хачу распавесьці пра дзвух дзяўчат з Вілейкі - Марту і Веру - яны сёньня зрабілі мой дзень.

Вечарам іду праз гарадскі парк і бачу, што перада мной ідуць дзве дзяўчыны і раздаюць паветраныя балёнікі ў выглядзе сардэчак мінакам - дзеткам, дзяўчатам, жанчынам сталага ўзросту. Я тайком пачаў гэта фатаграфаваць.

Потым дагнаў дзяўчат і запытаўся чаму яны гэта робяць і атрымаў просты адказ: "Мы просто захотели на День Святого Валентина сделать людям приятное и что б они улыбнулись".
Я папрасіў дазволу іх сфатаграфаваць.

Пасьля мы яшчэ паразмаўлялі і аказалася, што дзяўчаты вядуць каналы ў Tik Tok. Ну і я вырашыў, што добрая справа дзяўчат не павінна быць пакінутая без увагі і таму пішу пра іх.
Ну і даю спасылкі на іх каналы ў Tik Tok:

Марта - vitaminka_2912
Вера - Vera19_0

Хто зарэгістраваны ў Tik Tok, падпішыцеся на каналы Марты і Веры!

#вілейка #вялейка #вилейка #делайдобро #доброедело #ДеньСвятогоВалентина #14февраля #добраясправа #TikTok #Tik_Tok #vitaminka_2912 #Vera19_0