Заўтра ў суд Вілейскага раёну выклікаюць Андрэя Кудзіка за тое, што ён карміў галубоў на Цэнтральнай плошчы і размаўляў з жыхарамі. Андрэй Кудзік актывіст, які займаецца рознымі праблемамі гораду. Ён адзін з тых, хто стаяў ля рынку і зьбіраў подпісы супраць платнага ўезду на могілкі. Андрэй Кудзік вілейскі зооваланцёр, гэта ён з іншымі валанцёрамі выратаваў і знайшоў дом для больш чым 300 жывёлаў з Вілейскага раёну, ў тым ліку і сабаку Багдана, над якім зьдзекваліся ў Даўгінава. Гэта Андрэй Кудзік разам з сябрамі Вілейскай суполкі Таварыства Аховы Помнікаў у гэты панядзелак прымаў удзел у навядзеньні парадку на магіле паўстанцаў Каліноўскага і забітых нацыстамі мірных жыхароў ля в.Уладыкі.
Сёньня Андрэй Кудзік з іншымі актывістамі набыў і перадаў у вілейскую рэанімацыю 70 рэспіратараў на 371 рубель, якія сабралі неабыякавыя людзі.
А заўтра суддзя, калі ня знойдзе ў сабе мужнасьці і сумленьня прызнаць, што пратакол незаконны, пакарае Андрэя штрафам ці суткамі зьняволеньня.
І калі прысудзяць суткі, то гэтыя суткі Андрэй ня зможыць займацца добрымі і карыснымі для жыхароў гораду справамі.
Калі прысудзяць штраф, то прыйдзецца шукаць грошы, каб яго выплаціць. А гэта значыць меньш грошаў вілейскіх актывістаў пойдзе на іншыя добрыя справы.
Супрацоўнікі міліцыі, суддзі, супрацоўнікі пракуратуры! Майце сумленьне! Не выконвайце злачынных загадаў!
#вилейка #вялейка #вилейскийрайон #вилейский #вілейка #вілейскі #вілейскіраён #кудзік #Belarus12stop

Вілейчане! Як вы ведаеце, у апошні час ў Вілейцы адбыліся палітычныя рэпрэсіі - па незаконных пратаколах асудзілі жыхароў Вілейкі за кармленьне галубоў на Цэнтральнай плошчы і за сустрэчу з блогерам, які проста браў у людзей інтэрв'ю.
У дадзенай сітуацыі адзіная нашая зброя - праўда, галоснасьць і салідарнасьць!
У Вілейцы ўжо асуджаныя і пакараныя штрафамі:
Юры Сыракваш - 675 рублёў
Андрэй Кудзік - 1350 рублёў
Алена Усціновіч - 540 рублёў
Андрэй Каўзановіч - 675 рублёў.
І яшчэ суды ідуць і будуць ісьці:
Андрэй Кудзік (другі суд)
Андрэй Кастэнка
Аляксей Сюдак
Усе рашэньні судоў мы будзем апратэстоўваць!
Але ўжо цяпер трэба пачынаць зьбіраць грошы на дапамогу пацярпелым ад палітычнага перасьледу вілейчанам!
Калі вы маеце магчымасць ахвяраваць любую суму, то вось рэквізіты:
Картка BELARUSBANK
5536 0800 1185 6717
Дзейнічае да 11/21
Жыхар Вілейкі Аляксей Сюдак
#вилейка #вялейка #вилейский #вилейщина #вилейскийрайон #вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вілейшчына #суд #РАУС #РОВД #Ціханоўскі #Тихановский #Belarus12stop