Сёння на маладзечанскім рынку бабулька з раённай вёскі прадавала самаробныя ільняныя ніткі (з маладосці займаецца прадзеннем і ткацтвам). Змерзла, стамілася і была гатовая вярнуцца дадому і спаліць усё. Знаёмая ўзяла ў яе адрас і абяцала дазнацца пра тых, каму гэта зараз патрэбна. Майстры - ткачы шаноўныя, адгукніцеся! Бабуля казала, што і кросны можа прадаць, але не ведала за якія грошы. Жанчына жыве ў вёсцы Шылавічы недалёка ад Вілейкі. Нажаль мабільнага не мае. Марыя Івашэнка. Вельмі шкада бабулю і яе працу🙏
Піша Лізавета Чырвонцава
#Вілейка #вялейка #вилейка #шиловичи #шылавічы #ніткі #нитки #кросны #ткацтва #ткачество #лён
Піша Лізавета Чырвонцава
#Вілейка #вялейка #вилейка #шиловичи #шылавічы #ніткі #нитки #кросны #ткацтва #ткачество #лён