Старыя фота Вілейшчыны
Вялейскі павет. Мястэчка Куранец. 1906-1909 гг.
Візіт-партрэт дзяцей сям'i Куперштахаў побач са сваім домам у Куранцы.
Справа налева: Ёсеф (1900), Вульф (1904), Міра, уверсе: Мікла.
Ёсеф і Вульф загінулі падчас акупацыі.
Фота вялейскага фатографа, селяніна вялейскага павета Горбача Аўгусціна Юргісава. Горбач А.Ю. нарадзіўся ў 1875 годзе. У 1902 годзе атрымаў дазвол на адкрыццё фатаграфіі ў Вялейцы, а з 1904 года атрымаў дазвол на фатаграфаванне наваколля. Майстэрству навучаўся ў Дзвінску. У 1906 трымаў фотаатэлье ў Вільні.
Крыніца: https://vk.com/staraja_vilejka
#вілейскі #вілейскіпавет #вілейскіраён #староефота #куранец #Горбач #вілейшчына #Куперштах #Куперштахи #вилейский #вилейскийрайон #вилейка #вялейка #вілейка #вилейскийповет #староефото #куренец

12 траўня 1833 года нарадзіўся наш зямляк Бенядзікт Іванавіч Дыбоўскі (1833-1930) - акадэмік, прафесар, прыродазнавец, заолаг і ўрач, удзельнік паўстаньня Каліноўскага.
Бенядзікт Дыбоўскі нарадзіўся ў маёнтку Адамарын Вілейскага павету (цяпер Маладзечанскі раён).
Першапачатковыя веды ён атрымаў у Мінскай гімназіі, затым скончыў Дэрпцкі (цяпер Тартускі) універсітэт па спецыяльнасці «медыцына».
Дзякуючы сваім выдатным здольнасцям, Бенядзікт атрымаў ступень доктара медыцыны і застаўся ва ўніверсітэце, дзе ён рыхтаваў сябе да прафесарскай дзейнасці.
Аднак яго марам не далі спраўдзіцца ўдзел у дуэлі, а затым і ў антыўрадавых дэманстрацыях. Малады вучоны мусіў выехаць за мяжу, дзе працаваў на кафедрах Берлінскага і Вроцлаўскага ўніверсітэтаў. У 1862 годзе Бенядзікт быў абраны прафесарам заалогіі і анатоміі Галоўнай школы ў Варшаве.
Але тут навуковая кар’ера маладога вучонага перапыняецца. Бенядзікт зблізіўся з арганізатарамі паўстання супраць царскага самадзяржаўя і прыняў актыўны ўдзел у паўстанні пад кіраўніцтвам нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.
Вясной 1864 года царскі суд прыгаварыў Бенядзікта Іванавіча да смяротнага пакарання, якое, дзякуючы хадайніцтву нямецкіх вучоных, было заменена катаргай, а затым бестэрміновай высылкай у Сібір.
Там ён, як і яго выдатныя землякі Іван Чэрскі, Адольф Янушкевіч, не сядзеў склаўшы рукі, а працягваў навуковую дзейнасць. Вывучаючы жывёльны і раслінны свет Прыбайкалля і фауну возера Байкал, узбагаціў навуку адкрыццём шматлікіх відаў рыб, птушак, насякомых.
Упершыню ў навуцы Бенядзікт апісаў жывёльны і раслінны свет Байкала, правёў серыю замераў тэмпературы вады ў Байкале да глыбіні 1320 метраў. Адсюль, з месца высылкі, зняволены Бенядзікт адправіў у еўрапейскія музеі мноства па-майстэрску зробленых чучал птушак, вялікую — больш за 100 тысяч — калекцыю насякомых.
Навуковыя дасягненні сасланага Бенядзікта Іванавіча Дыбоўскага не засталіся не заўважанымі: Імператарскае рускае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла яго малым залатым медалём. Урад Расійскай імперыі дазволіў яму вярнуцца на радзіму, на Беларусь. Прапанавалі вучонаму працу ў маскоўскіх сталічных музеях, у Томскім універсітэце, але ён папрасіў накіраваць яго на Камчатку ўрачом. На паўвостраве Бенядзікт лячыў людзей, вывучаў побыт мясцовага насельніцтва, за свае грошы завёз туды аленяў. Свае ўражанні і назіранні ён падрабязна апісаў у кнізе «Воспоминания о путешествии в Сибирь и на Камчатку».
Пасля вяртання ў Еўропу Бенядзікт Іванавіч узначальваў кафедру заалогіі Львоўскага ўніверсітэта. За выдатныя навуковыя дасягненні ў 1927 годзе яго абралі член-карэспандэнтам АН СССР.
Наш слынны зямляк пражыў амаль 100 гадоў, напісаў больш за 170 навуковых прац.
Памёр Бенядзікт Іванавіч Дыбоўскі ў 1930 годзе, і яго, як апошняга жывога ўдзельніка паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Каліноўскага, грамадскасць Масквы хавала з вялікімі вайсковымі пашанамі, пад залпы гармат.
#Дыбоўскі #вілейскі #вілейскіпавет #вілейка #Dybowski #вялейка #маладэчна #маладзечна #маладзечненскі #маладзечанскі #вілейшчына #маладзечанскіраён #маладзечаншчына #Адамарын #Молодечно #молодечненскийрайон #молодечненский #вилейский #вилейскийповет #вилейка #дыбовский

Наша прырода
Востраў сярод Вілейскага вадасховішча ля вёскі Сосенка.
#вілейшчына #вілейскае #вілейскаевадасховішча #вадасховішча #вілейскі #Вілейскіраён #вілейка #вялейка #сосенка #вилейка #вилейское #Вилейскоеводохранилище #водохранилище #вилейщина

Цікавіцеся гісторыяй Вілейкі і Вілейшчыны?
Вось вілейскія суполкі, дзе вы знойдзіце краязнаўчыя артыкулы, старыя фота Вілейшчыны ды архіўныя дакументы.
Далучайцеся!
У ВК:
https://vk.com/tap_vialejka
https://vk.com/staraja_vilejka
https://vk.com/volatvydannie
https://vk.com/club217039031
У Instagram:
https://www.instagram.com/oldvilejka/
У Facebook:
https://www.facebook.com/groups/wilejka/?ref=share
#Вілейка #Вялейка #Вилейка #краеведение #wilejka #vileyka #viliejka #староефото #фото #вілейшчына #вілейскі #Вілейскіраён #вилейщина #история #гісторыя #ільля #ілія #ілья #илия #илья #краязнаўства #вилейский #вилейскийрайон #даўгінава #касцяневічы #куранец #архіў #музей #архив #архивфото #вязынь #вилия #вяльля #вілія #вялля #мапы #карты

Наша спадчына
Малышкаўскае гарадзішча — гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі, размешчанае за 0,1 км на захад ад вёскі Малышкі (Вілейскі раён), на высокім (каля 10 м ад узроўню вады) беразе ракі Сэрвач (правы прыток Віліі).
Малышкаўскае гарадзішча адносіцца да ліку такіх паселішч культуры штрыхаванай керамікі, якія з'явіліся ў першых стагоддзях нашай эры, умацоўваліся з моманту свайго ўзнікнення магутнымі валамі і глыбокімі равамі, на грэбені вала будаваліся сцены з бярвенняў.
У адрозненне ад іншых гарадзішч Верхняга Павілля, яно размешчана не на ўзгорку або мысе, а на роўным месцы.
Крыніца: https://t.me/pavillie
#вілейшчына #вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вялейка #сэрвач #малышкі #вілія #вяльля #археалогiя #вилейский #вилейскийрайон #вилейщина #вялейшчына #сервечь #вилия #археология

12 чэрвеня 1895 года ў фальварку Кур'янаўшчынана Вілейшчыне (цяпер Лагойскі раён) нарадзіўся Леапольд Іванавіч Родзевіч - беларускі драматург, дзеяч рэвалюцыйгага руху Заходняй Беларусі.
Паходзіў з дробнашляхецкай сям’і. Меў брата Чэслава і сясьцёр Ядзьвігу, Яніну і Марыю.
Скончыў пачатковую школу ў мястэчку Крайск на Лагойшчыне, а ў 1909 годзе - гарадскую вучэльню ў Вялейцы.
У 1914 годзе пераехаў у Вільню, жыў у сястры. Каля трох месяцаў працаваў на цукеркавай фабрыцы «Вікторыя», затым — тэхнічным чарцёжнікам пры зямельнай Сялянскага банка. Экстэрнам здаў іспыты на хіміка-тэхніка.
У гэты час далучыўся да беларускага грамадзка-асьветніцкага руху. Як адзначае Паўліна Мядзёлка. Леанід Родзевіч сябраваў Максім Гарэцкім і Зьмітраом Бядулям. Удзельнічаў у Беларускім музычна-драматычным гуртку, разам з Чэславам і Ядзьвігай у складзе трупы Ігната Буйніцкага выступаў у тэатральных пастаноўках.
Перад наступленьнем нямецкіх войскаў у 1915 годзе захварэў, быў праапэраваны на стрававод і пакінуў горад Вільню. З 1919 года жыў у Мінску, у 1921 годзе зноў вярнуўся ў Вільню.
У 1922-23 гадах ў Вільні рэдагаваў беларускія газеты «Беларускі звон» і «Наша будучыня».
Выдаваў творы беларускіх пісьменьнікаў: дзякуючы яго клопатам у 1923 выйшлі «Строма» Ўладзімера Дубоўкі, «Уяўленьне» і «На Ростані» Ўладзімера Жылкі.
З 1921 года дзеяч Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА). Далучыўся сам і ініцыяваў уступленьне БРА у Камуністычную партыю Заходняй Беларусі. Арыштоўваўся ў 1923 годзе польскімі ўладамі. У 1924 годзе становіцца сакратаром Гродзенскага падпольнага акружкама КПЗБ. З-за пераследу ўладаў увосень 1925 перабраўся ў Мінск. Кіраваў замежнай рэдакцыяй прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, быў рэдактарам «Бюлетэня ІДК КПЗБ», у 1925-34 рэдактар газеты «Чырвоны сцяг» і часопіса «Бальшавік», працаваў у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР.
Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1933 года па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра».
Адпраўлены ў Саратаў, жыў у сям’і старэйшага брата. На жыцьцё зарабляў працай у лясьніцтве.
Паўторан арыштаваны ў 1938 годзе. Дакладная дата гібелі невядомая, верагодна ў 1938 годзе. Пасьмяротна рэабілітаваны ў 1956 годзе.
#вілейскі #вілейшчына #вялейшчына #Родзевіч #вілейка #вялейка #родевич #родзевич #вилейский #вилейщина #логойск #логойский #логойскийрайон #лагойск #лагойскі #лагойскіраён #курьяновщина #крайск

Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Вуліца Мінская ў Вілейцы ў 1930-я на фота Барыса Бермана.
Барыс Берман з дзяцінства выдзяляўся апантанным захапленнем фотасправай. Недзе ў 1910—1912 гг. ён заснаваў першае фотаатэлье ў Вілейцы. Барыс Берман актыўна займаўся грамадскім жыццём, дапамагаў бедным дзецям і галадаючым. Даўно існуюць планы зрабіць у былым доме Бермана музей гісторыі фатаграфіі.
#вілейшчына

ЗРОБІМ РАЗАМ ПОМНІК НАШАМУ ЗЕМЛЯКУ
збор сродкаў на помнік Змітраку Бядулю набліжаецца да завяршэння
Сябры!
За шэсць месяцаў, цягам якіх доўжыцца збор сродкаў на стварэнне надмагільнага манумента Змітраку Бядулю, на дабрачынным рахунку Літаратурнага музея назбіралася 9,8 тысяч беларускіх рублёў (усяго неабходна сабраць 12,5 тыс.руб.). Гэта азначае, што наша мэта дасягнута амаль на 80 адсоткаў!
Гэта маленькая перамога стала магчымай, дзякуючы спагадлівасці, неабыякавасці і шчыраму патрыятызму нашых дабрачынцаў! Дзякуючы тым добрым людзям, хто непасрэдна ахвяраваў уласныя сродкі, дзякуючы арганізацыям, якія прымалі калектыўныя рашэнні і пераводзілі пасільныя сумы, дзякуючы тым, хто падтрымаў інфармацыйна, паспрыяўшы распаўсюду нашых абвестак.
🙏🏼🙏🏼🙏🏼 ДЗЯКУЙ УСІМ ВЯЛІКІ!
А мы рухаемся далей і звяртаемся да тых, хто хацеў бы далучыцца да збору, каб дапамагчы нам хутчэй давесці добрую і патрэбную справу да канца!
Тлумачым, як гэта можна зрабіць на прыкладзе мабільнага дадатку “M-Belarusbank”.
Абіраеце пункты:
Платежи>Перевод по реквизитам
Запаўняеце палі:
ФИО
УНП плательщика (неабавязкова)
Адрес плательщика (неабавязкова)
Получатель: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
УНП получателя: 190269032
Счёт получателя: BY15AKBB36429000005530000000 (літары абавязкова лацінскія)
БИК банка получателя: AKBBBY2X (літары - лацінскія)
Код назначения платежа: 999
Назначение: стварэнне помніка Змітраку Бядулю.
Незалежна ад памеру дапамогі будзем удзячны кожнаму!
Для даведкі:
Беларускі паэт, празаік, публіцыст і мовазнаўца Зьмітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік) нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям’і ў мястэчку Пасадзец Вілейскага павета Віленскай губерні. Вучыўся ў мястэчках Ільля і Даўгінава.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 3 лістапада 1941 г., Змітрок Бядуля (сапр. Самуіл Яфімавіч Плаўнік) памёр у эвакуацыі каля г.Уральск (Казахстан), дзе быў пахаваны на гарадскіх могілках. Намаганнямі дзяржавы і грамадскасці, насуперак шматлікім складанасцям, была арганізавана работа па вяртанні яго на Бацькаўшчыну. 3 лістапада 2020 года адбылося перапахаванне парэшткаў класіка на Усходніх могілках у Мінску.
#бядуля #вілейка #вялейка #вілейскіраён #вілейшчына #ілья #ільля #ілія #даўгінава #илия #илья #долгиново #вилейский #вилейскийрайон #вилейщина

Рака Рыбчанка — рака ў Беларусі, у Маладзечанскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці, левы прытокракі Ілія (басейн Віліі).
Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 518 км².
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км.
Утвараецца ад зліцця рэк Вязынка і Гуйка ў гарадскім пасёлку Радашковічы, цячэ пераважна на паўночных схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Ілію за 1,4 км на паўночны захад ад вёскі Беражок.
Асноўныя прытокі: Удра, Канатопка (справа), Бервячанка (злева). Даліна ў верхнім і ніжнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 3—4 км, у сярэднім цячэнні не выражана. Пойма на вялікім працягу двухбаковая (шырыня 0,5—1 км), парасла хмызняком, забалочаная.
Рэчышча звілістае, у межах Радашковічаў (1,5 км) каналізаванае, яго шырыня ў межань 15—17 м. У маляўнічай мясціне на рацэ зона адпачынку «Рыбчанка». Каля вёскі Раёўка сажалка плошчай 0,15 км².
Магчымы ператок вады з ракі Баравічанка па канале.
Каля вёскі Удранка на рацэ ў 1980 годзе быў пабудаваны санаторый «Сасновы бор» разам з прылеглым гідрапаркам: фантанамі, каскадамі, 7 выспамі, якія злучаны паміж сабой масткамі.
Фота Алена Алешка
#вілейскіраён #вілейка #вялейка #вілія #вяльля #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #рыбчанка #илья #илия #ілья #ільля #вілейшчына #маладзечна #маладэчна #маладзечаншчына #молодеченщина #вилейщина

Вілейская старонка ў Instagram
Далучайцеся!!!
👇
https://instagram.com/naviny_vileiki
#вілейскі #вілейскіраён #вялейка #вілейка #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #vileyka #wilejka #вилейщина #вялейшчына #вілейшчына