Навіны Вілейка
311 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
У 1915 годзе ў Вілейцы ўзніклі ваенныя брацкія могілкі. З часам яны зарасталі, не даглядаліся – і зліліся з гарадскімі могілкамі на вуліцы 1 Мая. У выніку ваенныя магілы амаль усе згубіліся, на іх месцы пачалі рабіць новыя пахавані.

Вядома, што на тых брацкіх могілках знайшлі спачын больш за 500 салдат і афіцэраў Рускай імператарскай арміі (былі сярод іх і беларусы). Каля 300 прозвішчаў удалося на сёння аднавіць.

У 2015 годзе на могілках паўстала надбрамная капліца ў памяць пра палеглых у гады Першай сусветнай вайны. А вядомыя прозвішчы спачыўшых тут упісаны на плітах унутры капліцы.

#вилейка #вялейка #вілейка #ПМВ #1915 #могілкі #кладбище

https://vk.com/id386691193
У вёсцы Суднікі, што непадалёк ад Іллі, ёсьць старажытныя могілкі, вядомыя праз вялікую колькасьць старажытных каменных помнікаў.

Але гэтым разам хачу звярнуць увагу на адносна новыя пахаваньні, зробленыя ў пачатку 1990-х. Яны цікавыя тым, што эпітафіі на іх выкананыя на беларускай мове – шчыра кажучы, рэдкая з’ява на праваслаўных могілках.

І, вядома, царква Святого Мікалая. Яна хоць і новая – не мінула і 50 год, як яе пабудавалі непадалёк ад месца, дзе стаяў ранейшы храм, – але выглядае неяк па-свойску, “па-тутэйшы”.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #краязнаўства #краеведение #гісторыя #судники #илия #илья #ілля #илья #могілкі #ільля #ілія #вілейскі #суднікі
⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘
Жывыя кветкі замест штучнай "прыгажосці".

Прапануем далучыцца да ініцыятывы "Радаўніца без пластыку": тры дні будзем раздаваць на могілках жывыя кветкі, якія ахвяравалі для гэтай справы неабыякавая жыхары Вілейкі.

Шукайце нас на могілках на вул. 1 Мая і на "Лясным":

⚘Субота, 22.04.2023:
10.00 - 12.00 Гарадскія могілкі, вул. 1 Мая.
13.30 - 15.30 Могілкі "Лясныя".

⚘Панядзелак, 24.04.2023:
9.00 - 12.00 Гарадскія могілкі, вул. 1 Мая
13.30 - 15.30 Могілкі "Лясныя"

⚘Аўторак, 25.04.2023:
9.30 - 11.30 Гарадскія могілкі, вул. 1 Мая.

🌱🌱🌱 Калі ў вас ёсьць расада жывых кветак, то можна яе ахвяраваць для добрай справы - перадаць ініцыятарам акцыі.

#вилейка #вялейка #вилейскийрайон #вилейский #радуница #живыецветы #искуственныецветы #цветы #вілейка #кветкі #вілейскі #Вілейскіраён #радаўніца #могілкі #экология #экалогія #смецце #мусор
⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘⚘
Жывыя кветкі замест штучнай "прыгажосці".

Прапануем далучыцца да ініцыятывы "Радаўніца без пластыку": будзем раздаваць на могілках жывыя кветкі, якія ахвяравалі для гэтай справы неабыякавая жыхары Вілейкі.

Шукайце нас на могілках на вул. 1 Мая і на "Лясным":

⚘Панядзелак, 24.04.2023:
9.00 - 12.00 Гарадскія могілкі, вул. 1 Мая
13.30 - 15.30 Могілкі "Лясныя"

⚘Аўторак, 25.04.2023:
9.30 - 11.30 Гарадскія могілкі, вул. 1 Мая.

🌱🌱🌱 Калі ў вас ёсьць расада жывых кветак, то можна яе ахвяраваць для добрай справы - перадаць ініцыятарам акцыі.

Ларыса Якавюк

#вилейка #вялейка #вилейскийрайон #вилейский #радуница #живыецветы #искуственныецветы #цветы #вілейка #кветкі #вілейскі #Вілейскіраён #радаўніца #могілкі #экология #экалогія #смецце #мусор