Навіны Вілейка
311 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Нашыя палітвязні

Маладзечанца Вадзіма Гурмана змясцілі ў ШІЗА на 50 сутак

Паведамляецца, што на яго ціснуць маральна і фізічна: збіваюць і прымушаюць маршыраваць 5-6 гадзін у дзень па БЧБ-сцягу пад песню «Красная Армия всех сильнее».

Яшчэ раней было вядома, што ў калоніі ў Вадзіма працягнуліся праблемы са зрокам. У яго неаперабельная атрафія зрокавых нерваў абодвух вачэй: адно вока бачыць на 12%, другое — на 23%. Кожныя чатыры месяцы ён мусіць знаходзіцца на абследаванні: інакш да 30 гадоў яму прагназавалі поўную слепату. Да таго ж, Вадзім баксёр, і ў яго было адпластаване сятчаткі.

У чэрвені ў Вадзіма і яго дваццацігадовай дзяўчыны Віялеты нарадзіліся двайняты: хлопчык Давід і дзяўчынка Ева. 

Нагадаем, згодна з абвінавачваннем, 9 жніўня Гурман актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і не падпарадкоўваўся супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Гурман выкрыкваў лозунгі, правакаваў грамадзян на актыўныя дзеянні, а таксама пагражаў гвалтам міліцыянерам.
На судзе Гурман прызнаў віну па артыкуле 342 КК, але не па 364-м. Ён распавёў, што пры затрыманні АМАПам, якое адбылося праз два дні, 11 жніўня, яго і іншых білі і залілі газам твар. Затым моцнае збіццё працягнуліся ў двары РУУС. Па словах Гурмана, яму пагражалі згвалтаваннем і спрабавалі зняць штаны, аднак усё ж спыніліся па камандзе кагосьці з кіраўніцтва РАУС.
8 лютага ў судзе Маладзечанскага раёна суддзя Вольга Дубовік прысудзіла Гурману тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.


Беларусы, будзьма салідарнымі!!!
Падтрымаць палітвязня можна па адрасе:
ПК №9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Вадзіму Сяргеевічу Гурману

#палітвязень #маладэчна #маладзечна #Молодечно
Вілейскага палітвязьня Андрэя Кудзіка будуць судзіць па крымінальным артыкуле.

Нагадаем, вілейскі актывіст Андрэй Кудзік неаднаразова на працягу 2020 і 2021 года атрымліваў штрафы і адміністратыўныя арышты за сваю грамадзянскую пазіцыю.

А 9 жніўня 2021 года яго зноў затрымалі і па некалькіх эпізодах далі агулам 90 сутак адміністратыўнага арышту. Ён гэты тэрмін адбываў у ізалятарах Вілейкі і Смалявічаў.
Пасьля адбыцьця гэтага тэрміну Андрэй на волю так і не выйшаў.

30 кастрычніка 2021 г. яму прад’явілі абвінавачаньне па крымінальнаму артыкулу 342 ч.1 (дзеяньні груба парушаючыя грамадскі парадак) і памясьцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вул.Акрэсьціна.

У лістападзе 2021 г. Андрэя Кудзіка перавялі ў СІЗА-1 па вул. Валадарскага ў Менску, дзе ён і будзе знаходзіцца да суда.

Суд над палітвязьнем Андрэем Кудзікам адбудзецца 15.02.22 г. у 10.30 ў Менску ў судзе Завадскога раёна.

Просім беларускіх патрыётаў, неабыякавых людзей прыйсьці на суд, каб падтрымаць Андрэя Кудзіка!

Праўда! Галоснасьць! Салідарнасьць!

#вилейка #вялейка #вілейка #палітвязень #кудзік #кудик #вилейка #политзаключенный
ЕЎРАПЕЙСКІЯ ПАЛІТЫКІ ПАТРАБУЮЦЬ ВЫЗВАЛІЦЬ АНДРЭЯ КУДЗІКА!

Адна з буйнейшых палітычных партый Еўропы Еўрапейская Народная Партыя (EPP), патрабавала вызваленьня палітвязьняў, у тым ліку палітвязьня з Вялейкі АНДРЭЯ КУДЗІКА!

Хрысціянскія дэмакраты з Еўрапейскай народнай партыі выказалі салідарнасць з беларускімі хадэкамі, якія зараз знаходзяцца за кратамі: Паўлам Севярынцам, Таццянай і Дзмітрыем Канеўскімі. Яны патрабуюць іх тэрміновага вызвалення.

Таксама ў заяве палітычнай асамблеі згадваецца неабходнасць вызвалення іншых увязненых палітыкаў і грамадскіх дзеячоў-правацэнтрыстаў: Мікалая Казлова, Ігара Салаўя, Паўла Спірына, Уладзіміра Няпомняшчых, Аляксандра Аграйцовіча, Паўла Белавуса, Андрэя Кудзіка, Мікалая Сяргеенкі, Рамуальда Улана і Аляксандра Нагелу.

«Беларусы, якія пацярпелі за свае перакананні ў 2020-2021 гадах, не з'яўляюцца злачынцамі і не ўяўляюць пагрозы беларускім грамадзянам і дзяржаўнасці, наадварот, яны змагаюцца за асноўныя правы чалавека, прапагандуючы каштоўнасці дэмакратыі ў беларускім грамадстве», - гаворыцца ў заяве.


НАГАДАЕМ:
Вілейскага палітвязьня Андрэя Кудзіка будуць судзіць па крымінальным артыкуле, ён неаднаразова на працягу 2020 і 2021 года атрымліваў штрафы і адміністратыўныя арышты за сваю грамадзянскую пазіцыю.

30 кастрычніка 2021 г. яму прад’явілі абвінавачаньне па крымінальнаму артыкулу 342 ч.1 (дзеяньні груба парушаючыя грамадскі парадак) і памясьцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вул.Акрэсьціна, потым перавялі ў СІЗА-1.

Суд над палітвязьнем Андрэем Кудзікам адбудзецца 15.02.22 г. у 10.30 ў Менску ў судзе Завадскога раёна.

Просім беларускіх патрыётаў, неабыякавых людзей прыйсьці на суд, каб падтрымаць Андрэя Кудзіка!

ДАВЕДКА:
Европе́йская наро́дная па́ртия (ЕНП) — правоцентристская общеевропейская политическая партия, основанная в 1976 году.
ЕНП включает в себя христианско-демократические и консервативные партии стран Европы.
ЕНП — одна из крупнейших партий Европы, представленная во всех политических институтах Европейского союза, а также в Совете Европы. Партия включает в себя 73 коллективных члена, национальные партии из 39 стран.

#вілейка #вялейка #кудзік #eep #вилейка #кудик #ЕНП #политзаключенный #палітвязень
Сябры! Заўтра ў вілейскага палітвязьня Андрэя Кудзіка суд у Менску!

Суд над Андрэем Кудзікам адбудзецца 15.02.22 г. у 10.30 ў Менску ў судзе Завадскога раёна (Партизанский просп. 75а, Минск, Беларусь).

Cябры, падтрымайце Андрэя! Прыйдзіце на суд! Пры сабе мець пашпарт і маску.

Праўда! Галоснасьць! Салідарнасьць!

#вілейка #вялейка #вилейка #Минск #менск #Мінск #кудзік #кудик #политзаключённый #суд #репрессии #Беларусь #рэпрэсіі #палітвязень #заводскойрайонминск #заводскойрайон #солидарность #салідарнасць #салідарнасьць
СУД НАД ВІЛЕЙЧАНІНАМ АНДРЭЕМ КУДЗІКАМ.
ПРАКУРОР ЗАПАТРАБАВАЎ 2 ГАДЫ ПАЗБАЎЛЕНЬНЯ СВАБОДЫ!

Сеньня, 15 лютага, адбылося першае судовае паседжаньне па крымінальнай справе вілейскага палітвязьня Андрэя Кудзіка. Яго абвінавачваюць па крымінальнаму артыкулу 342 ч.1 (дзеяньні груба парушаючыя грамадскі парадак).

Дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў для Андрэя 2 гады пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Наступнае судовае паседжаньне, на якім будзе агучаны вырак Андрэю Кудзіку, адбудзецца:

ЗАЎТРА! 16. 02.22 г.(СЕРАДА) У 12.00 У МЕНСКУ Ў СУДЗЕ ЗАВАДСКОГА РАЁНУ.

ПРОСІМ УСІХ, ХТО МАЕ МАГЧЫМАСЬЦЬ, ПРЫЙСЬЦІ І ПАДТРЫМАЦЬ АНДРЭЯ КУДЗІКА!!!

Праўда! Галоснасьць! Салідарнасьць!

Фота са старонкі Андрэя Кудзіка ў Facebook
https://www.facebook.com/kudik.andrey

#вілейка #вялейка #вилейка #Минск #менск #Мінск #кудзік #кудик #политзаключённый #суд #репрессии #Беларусь #рэпрэсіі #палітвязень #заводскойрайонминск #заводскойрайон #солидарность #салідарнасць #заводскойсуд
ВІЛЕЙСКІ ПАЛІТВЯЗЕНЬ АНДРЭЙ КУДЗІК ВІНУ НЕ ПРЫЗНАЕ

15 і 16 лютага ў Менскім судзе Завадскога раёна праходзіць судовае паседжаньне па справе вілейскага актывіста Андрэя Кудзіка.
Яго абвінавачваюць па крымінальнаму артыкулу 342 ч.1 (дзеяньні груба парушаючыя грамадскі парадак).
Яму пагражае 2 гады калоніі агульнага рэжыму.


АНДРЭЙ КУДЗІК ВІНУ НЕ ПРЫЗНАЎ! ДАВАЦЬ ЛЮБЫЯ ПАКАЗАНЬНІ АДМОВІЎСЯ! 💪

#вілейка #вялейка #вилейка #Минск #менск #Мінск #кудзік #кудик #политзаключённый #суд #репрессии #Беларусь #рэпрэсіі #палітвязень #заводскойрайонминск #заводскойрайон #солидарность #салідарнасць #заводскойсуд
Актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка асудзілі да 2 гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту

У судзе Заводскага раёна Мінска агучылі прысуд па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) супраць палітзняволенага актывіста з Вілейкі, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Кудзіка.

Суддзя Алег Каляда асудзіў яго да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — менавіта такое пакаранне прасіў пракурор.

Кудзіка неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. 9 жніўня 2021 года яго зноў затрымалі і агулам асудзілі на 90 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля адбыцця арышту Андрэй на волю так і не выйшаў.

На судзе Андрэй не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. Пад вартай вілейчанін утрымліваецца ўжо паўгады.

#вілейка #вялейка #вилейка #Минск #менск #Мінск #кудзік #кудик #политзаключённый #суд #репрессии #Беларусь #рэпрэсіі #палітвязень #заводскойрайонминск #заводскойрайон #солидарность #салідарнасць #заводскойсуд #АГП #ОГП
Сябры! 16 лютага вілейскі палітвязень Андрэй Кудзік быў асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У бліжэйшы час яго з СІЗА перавядуць у калонію. Трэба дапамагчы матулі сабраць яму перадачу на 3 месяцы. Гэта дастаткова вялікія грошы для пенсіянеркі. Калі ў вас есьць магчымасьць дапамагчы, пішыце ў Telegram @balababababababa і мы падкажам, як гэта зрабіць!

Праўда! Галоснасьць! Салідарнасьць!

#кудзік #кудик #вилейка #вялейка #вілейка #салідарнасьць #солидарность #политзаключенный #палітвязень
Вілейчане! Да Міжнароднага жаночага дня - 8 Сакавіка - застаецца 18 дзён.

Мужчыны будуць віньшаваць сваіх бабуль, матуль, каханых жоначак ці дзяўчат, дачушак.

⚘⚘⚘Будуць дарыць кветкі, падарункі, цацкі. Будуць сьвяткаваць.

Але! У турме зараз знаходзіцца вілейская дзяўчына Анастасія Вайтовіч, яна прызнана праваабаронцамі палітычнай зьняволенай за сваю грамадзянскую пазіцыю.

🙏 Зьвяртаюся да ўсіх! Прашу вас знайсьці час, набыць паштоўку і павіньшаваць Настачку з 8 Сакавіка! Ёй вельмі патрэбная маральная падтрымка! Яна павінна ведаць, што землякі памятаюць пра яе і перажываюць!

Не забывайцеся пра тых, каму трэба дапамога!!!

Праўда! Галоснасьць! Салідарнасьць!

Адрэса для лістоў і паштовак:

Анастасія Багданаўна Вайтовіч,
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

P.S. Каб Настачка атрымала віньшаваньні да 8 сакавіка, лісты і паштоўкі трэба дасылаць ужо зараз - пакуль дойдуць, пакуль праверыць турэмная цэнзура, пакуль разьнясуць па камерах - дзен 15 і пройдзе.

#вілейскі #вілейка #вялейка #вайтовіч #палітвязень #вилейка #войтович #политзаключенная #политзаключенные #солидарность #салідарнасьць
Навіны ад былога палітвязьня з Вілейкі Ігара Санкевіча, якому прыйшлося ўцякаць з Беларусі.

Многія людзі пыталіся, як яго справы. Адказваем Ігар у бяспецы.

Вось што напісаў сам Ігар:
"Хочу сказать большое спасибо за моральную и финансовую поддержку. Приятно, что есть люди, которые с пониманим и отзывчивостью отнеслись к моей проблеме."

Нагадаем, што пісалі вілейскія акіывісты пра сітуацыю з Ігарам:

"SOS ПАЛІТВЯЗЬНЮ З ВІЛЕЙКІ ПАТРЭБНА ТЭРМІНОВАЯ ДАПАМОГА!

Ігар Санкевіч, здолеў пакінуць Беларусь, але яму патрэбна нашая дапамога!!!

Вось яго гісторыя:
"В августе 2020 года я участвовал на мирных митингах в городе Минске. 11.11.2021 был задержан сотрудниками ГУБОП по 342 статье за участие в марше. Находился под стражей до 30 января 2021 года на Окрестина и в СИЗО-1, после чего был освобожден по решению суда под подписку о невыезде на время апелляции. Недавно был вынесен приговор: три года «химии» с направлением.

Узнав об этом, я был вынужден срочно бежать из страны. Волонтёры помогли мне выехать и оплатили транспорт. В Беларуси у меня осталась только мама пенсионерка. Личных денежных запасов у меня нет. В другой стране у меня нет знакомых и работы. 
Сейчас, находясь в поиске возможностей трудоустройства, нуждаюсь в помощи для оформления страховки, проезда и питания."

Ён за мяжой мае месца дзе жыць, але яшчэ праходзіць карантын і шукае працу. Калі вы жадаеце і зараз дапамагчы Ігару, а дапамога яму патрэбная, пералічыце яму любую суму.

Банкаўскі рахунак:
PL34194010765677207100000000
Ihar Sankevich

Банкаўская картк:
4140 7103 9759 3499
02/26

Не дасылайце грошы з беларускай карткі, каб яе не заблакавалі, а вам не інкрымінавалі нейкі артыкул "праваахоўнікі"!

Праўда! Галоснасьць! Салідарнасьць!

#вилейка #вялейка #вілейка #sos #политзаключенный #палітвязень #салідарнасьць #Санкевич #Санкевіч #Беларусь