Навіны Вілейка
307 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Жыхары двух дамоў па вул.Партызанская, 54 і вул.Піянерская, 47 зьвяртаюцца да кіраўніцтва горада і супрацоўнікаў Вілейскага ЖКГ!

Дзеці з гэтых дамоў просяць вас аднавіць дзіцячую пляцоўку і пясочніцу.

Дзеткі ад 4 да 12 гадоў папрасілі ў дарослых рыдлёўкі і граблі і самі пачысьцілі пясочніцу ад сьмецьця і каціных фекалій. Але там мала пяску і пясочніца зарастае травой.

Супрацоўнікі ЖКГ, ну прывязіце вы дзеткам палову машыны пяску туды і аднавіце дзіцячую пляцоўку!

#вілейка #вялейка #вилейка #ЖКХ #ВилейскоеЖКХ #Вилейскийрайисполком #ЖКГ #ВілейскаяЖКГ #Вілейскірайваканкам #дети #дзеці
Вілейчукоў зноў запрашаюць на курсы прадпрымальнікаў

І гатовыя даць субсідыю на развіццё бізнесу

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вілейскага райвыканкама запрашае ўсіх ахвотных вучыцца на курсах "Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці".

Заняткі будуць праводзіцца ад 21 лютага ў форме анлайн. Тэрмін навучання - два тыдні.

На курсах навучаць прававым асновам прадпрымальніцкай дзейнасці, складанню бізнес-плана.

Пасля навучання жадаючыя арганізаваць уласную справу могуць атрымаць фінансавую падтрымку - субсідыю, паведамляюць у Вілейскім райвыканкаме.

Тэлефон: (8 176) 5-41-13.

#вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіРВК #Вілейскірайваканкам #вілейскіраён #бізнес #вилейский #вилейскийрайон #ВилейскийРИК #Вилейскийрайисполком #бизнес #предпринимательство