Навіны Вілейка
310 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Вінакураны завод (бровар) у Стайках.

Вінакурню ў Стайках, якую мы можам бачыць сёння, пабудаваў гаспадар маёнтка Ян Багдановіч у 1902 годзе. Але і да гэтага часу ў маёнтку была вінакурня, пабудаваная Севярынам Багдановічам (бацькам Яна) у 1880 г. (хутчэй за ўсё, яна была драўляная, бо прастаяла толькі 22 гады).

За савецкім часам, будынак выкарыстоўвалі як склад. Потым ён стаяў колькі год закінуты, пакуль у 2012 годзе замежнае прадпрыемста "Тракцэнтр "Азярцо" не пачало рэстаўрацыю будынка.(Была падпісана дамова аб дармавым карыстанні будынкам, з наступным атрыманнем правоў уласнасці ). Плануецца, што тут будзе комплекс, у якім будуць ладзіць разнастайныя мерапрыемствы.

#стайки #вилейский #вилейскийрайон #вилейка #вялейка #вілейка #вілейскі #вілейскіраён #бровар #Багдановіч #1902

https://vk.com/tap_vialejka