Навіны Вілейка
319 subscribers
5.59K photos
123 videos
3 files
1.59K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
ваенны царскага войска, вымушаны быў з 11 чалавекамі адступіць у Дзісненскі павет. Непадалёку ад Пастаў яны трапілі ў засаду і апынуліся ў палоне. Першапачатковы прысуд Л. Чаховічу — расстрэл, быў замене ны 12гадовай катаргай. Радавымі касінерамі ў атрадзе былі два малодшыя браты Чаховічаў — Цітус і Андрэй (гімназіст), які таксама зведаў Сібір.

Да суда па справе паўстанцаў прыцягваліся таксама памешчыца маёнтка Чурлёны і Спягла Міхаліна Бачкоўская, яе эканом Андрэй Палачанскі (сасланыя ва ўнутраную губерню і Сібір). Бацька беларускага паэта дэмакрата Адама Гурыновіча Калікст Гурыновіч, на якога сяляне вёскі Золькі не далі кампраметуючых паказанняў, быў апраўданы.

Сяляне прыходу Іжскай царквы не падтрымалі паўстанцаў, хаця на гэта ў іх не было ніякага часу на роздум. Тым не менш яе настаяцель Адам Андрушкевіч, як было сказана ў прадстаўленні "...который личным своим влиянием успел поддержать в крестьянах своего прихода дух преданности Престолу и Отечеству" неўзабаве быў узнагароджаны срэбраным медалём "За усердие" на стужцы.

Жыхары ж навакольных вёсак заўсёды памяталі аб трагічным лёсе многіх удзельнікаў гэтага бою І хаця з-за даўнасці часу да іх дайшлі не ўсе яго акалічнасці, то яны працягвалі перадаваць іх сваім нашчадкам ужо як паданне. А Мікалай Васільевіч Занкавіч з Каралеўцаў, які з апошняй вайны працаваў мясцовым паштальёнам, па ўспамінах былых сведкаў той гістарычнай падзеі нават стварыў свой рукапіс. На вялікі жаль, ён у свой час не быў надрукаваны з-за адсутнасці падцвярджальных дакументаў, а пасля смерці аўтара згублены назаўсёды. Для таго, каб памяць аб тых хвалюючых падзеях не згасла зусім, узнікла задумка ў зручным месцы паставіць памятны мемарыяльны знак. На ўскрайку Каралеўцаў, адкуль адкрываецца маляўнічая панарама "Бітага Лога", на невялікім пагорку да спецыяльна ўстаноўленага валуна цёмнага колеру прымацавана гранітная пліта. Лаканічны надпіс на ёй апавядае: "Гэта поле ў народзе называюць "Біты Лог". 5 чэрвеня (24 мая) 1863 года тут адбылася бітва паміж паўстанскім атрадам касінераў на чале з Густавам Чаховічам і царскімі войскамі".


#вілейка #вялейка #вилейка #ижа #королевцы #битый #лог #іжа #каралеўцы #біты #лог #1863 #1864 #каліноўскі #калиновский
Белорусский государственный музей народной архитектуры и быта в д.Озерцо

#озерцо #королевцы #каралеўцы
Для выканання праекту помніка запрасілі скульптара Пятра Германовіча, які прапанаваў пабудаваць помнік не на могілках, а на рухлівым месцы каля гасцінца, дзе ў хуткім часе павінны былі закласці мясцовы парк і будынак новай школы.
Прапанову прафесара Германовіча падтрымала мясцовае насельніцтва і не толькі каталіцкага веравызнаня. Дзеля будаўніцтва помніка быў створаны Камітэт, на чале якога паўстаў Людвік Кракаў, уладальнік маёнтка Любань і галоўны фундатар праекта. Ягонымі намеснікамі былі: Антон Бялевіч і Аліна Сырэвіч. Сакратаром Камітэту абралі Юліяна Фарэмнага, а скарбнікам (касірам) - Уладзіслава Гайковіча. Чальцамі Камітэту былі: Вацлаў Клячкоўскі, уладар фальварка Дз’якаўшчына Караль Фарэмны.
18 ліпеня 1930 года асвяцілі падмурак і пачалі будаваць помнік. Скончылася будаўніцтва праз 30 дзён. Трэба адзначыць, што абышлося яно досыць танна, таму што прафесар Германовіч і чацвёра ягоных вучняў працавалі дабрачынна, сродкі спатрэбіліся ў асноўным на набыццё будаўнічых матэрыялаў.
21 жніўня 1930 года помнік паўстаў перад гледачамі ва ўсёй сваёй велічы. Ягоная вышыня складала 9 метраў, а шырыня пастаменту - каля 6 метраў. Аснова канструкцыі -каменна-бетонная. Помнік вытрыманы ў барочным стылі. Каля падножжа крыжа, на стылёвай калюмне сядзіць магутны арол, які пагрозліва пазірае ў бок поўначы. Пад арлом надпіс: “1863”. Колер манументу - шэры, з зеленаватым адценнем.

Што датычыць магілы 18 паўстанцаў на прыкасцельных могілках, то пазней на ёй зрабілі бетоннае надмагілле і крыж з надпісам па-польску “18 паўстанцаў 1863 г.”
Лёс помніка ў Куранцы нешчаслівы: яго разбурылі Саветы у канцы 1939 г. пасля аб’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. На сённяшні дзень ад яго застаўся толькі пастамент, на якім ўсталявалі кветніцу, а вось брацкая магіла 18 паўстанцаў захавалася ў Куранцы і дагэтуль, яна месціцца каля цяперашняга куранецкага касцёлу.

#каліноўскі #калиновский #вильнюс #вільня #155 #Wilno #Vilnius #лукішкі #1864год #1864 #куранец #уладыкі #каралеўцы #владыки #королевцы #куренец #восстание #паўстаньне #паклеўскі
Наша гісторыя

"Біты лог", вёска Карлеўцы, Вілейскі раён.

5 чэрвеня 1863 на гэтым месцы адбылася бітва паміж атрадам касінераў на чале з Густафам Чаховічам і царскімі войскамі.

Атрад Чаховіча быў разбіты. На месцы бітвы засталіся 31 загінуўшых яго паплечнікаў, сярод якіх адзін з камандзіраў — Кастусь Касцялецкі. З тых часоў тое месца ў кутніку паміж вёскамі Каралеўцы, Любкі і Вуткі сталі называць "Бітым Логам".

#вілейка #вілейскі #вілейскіраён #вілейшчына #вялейка #каралеўцы #бітылог #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #королевцы #1864 #1863
Наша спадчына

Беларускі дзяржаўны музей народнага дойлідства і побыту. Капліца перавезеная з вёскі Каралеўцы Вілейскага раёну

#вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вялейка #капліца #архітэктура #музей #королевцы #вилейский #вилейскийрайон #вилейка #часовня #архитектура