Навіны Вілейка
310 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Перапынак у судзе па «справе студэнтаў», па якой праходзіць вілейчанін Ягор Канецкі, працягнулі да 17-га чэрвеня.

Нагадаем, перапынак абвясцілі пасля таго, як ў студэнта БДУ Ягора Канецкага і яго сукамерніка было падазрэнне на каранавірус. Учора працэс павінен быў аднавіцца, аднак цяпер на карантыне камера Касі Будзько.

На судовае пасяджэнне прыходзілі пасол Францыі Нікаля дэ Буян дэ Лакост і пасол Румыніі Віарэл Мошану.

#вілейка #вялейка #вилейка #конецкий #канецкі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚪️🔴⚪️«Я зусім не герой, але найбліжэйшым часам, спадзяюся, змагу стацца»

Ягор Канецкі – студэнт, сябра Задзіночання беларускіх студэнтаў, ураджэнец Вілейкі.

За тое, што ён актыўна ўдзельнічаў у студэнцкім руху, хлопца арыштавалі 12 лістапада 2020 і абвінавачваюць у арганізацыі або ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Падтрымайце палітвязня!

Як дапамагчы – чытайце на сайце.

https://3beltv.eu/zhyve-be/

#Вілейка #вялейка #вилейка #Конецкий #канецкі
У судзе па «справе студэнтаў» сёння скончыліся спрэчкі і абвінавачаныя выступілі з апошнім словам

Вілейчанін Ягор Канецкі − адмовіўся ад апошняга слова.

Прысуд будзе вынесены 16 ліпеня ў 11:30.

Нагадаем: сёння − роўна 8 месяцаў, як затрыманыя па «справе студэнтаў» знаходзяцца за кратамі.

Крыніца: Тэлеканал «Белсат»

#вілейка #вялейка #вилейка #канецкі #Конецкий