Навіны Вілейка
314 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
4 ліпеня ў в.Заброддзе, дзе сям’я Цітовічаў стварае музей Першай сусветнай вайны, адбудзецца асьвячэньне адноўленага крыжа ў памяць вілейскіх краязнаўцаў Віталя Кастэнкі і Анатоля Рогача.

Збор людзей і ўсталёўка крыжа ў 11.30. Асьвячэньне - ў 12.00.

Сёньня 1 ліпеня 2020 году Віталю Міхайлавічу Кастэнку споўніўся б 71 год.

Вілейскія актывісты планавалі ў гэты дзень усталяваць і ўрачыста адкрыць мемарыяльную дошку на доме, дзе жыў спадар Кастэнка і з адпаведнай заявай зьвярталіся ў Вілейскі райвыканкам.
Нажаль, працэдура яшчэ праходзіць узгадненьне і ініцыятыўная група не атрымала адказу.
https://vk.com/wall-187876910_1904

На фота: Вілейскія актывісты і мастак Барыс Барысавіч Цітовіч ў робяць новы крыж ў памяць вілейскіх краязнаўцаў Віталя Кастэнкі і Анатоля Рогача

#вілейка #вялейка #вилейка #забродье #Заброддзе #кастэнка #рогач
Пяць гадоў таму, 23 сакавіка 2016, памёр краязнавец Яўген Петрыкевіч

Ён нарадзіўся 7 студзеня 1953 года ў вёсцы Порса, там прайшлі яго дашкольныя гады. Затым бацькі забралі яго да сябе ў Мінск. Скончыў школу і пайшоў на курсы электраманцёраў. У 1971 годзе ўладкаваўся ў Мінскі аэрапорт на пасаду электраакумулятаршчыка. Але хацеў вучыцца. І паступіў на вячэрняе аддзяленне ў Мінскі політэхнікум. Ажаніўся. У 1980-м пераехаў у дзедаву хату ў Порсе. У сям’і нарадзіліся два сыны.
У Вілейцы працаваў інспектарам электранагляду. Захапіўся краязнаўствам. Дапамагаў з пошукам матэрыялаў Вілейскаму музею. Супрацоўнічаў са сваім траюрадным братам Анатолем Рогачам, Аляксандрам Зайцавым, іншымі краязнаўцамі.
Яўген узяўся складаць свой радавод. Надта паглыбіўся. Яму толькі не ўдалося адшукаць падрабязныя звесткі аб пачынальніку роду. Сярод іншых краязнаўчых прыярытэтыў была вёска Порса і ваколіцы, Касута, Касуцкі манастыр. На падставе сабраных матэрыялаў хацеў напісаць кнігу. Не паспеў.
Пахаваны Яўген Петрыкевіч на могілках каля Порсы.

На фота: Яўген Петрыкевіч; злева направа: Віталь Кастэнка, Яўген Петрыкевіч, Анатоль Капцюг, Анатоль Рогач - усе чацвёра краязнаўцаў ужо адышлі ў іншы свет.

#вилейка #вялейка #вілейка #капцюг #рогач #петрыкевіч #кастэнка

https://vk.com/id386691193
ТРИ НОВЫЕ МЕМОРИАЛЬНЫЕ ДОСКИ ПОЯВИЛИСЬ В ГОРОДЕ

27 апреля 2021

Три мемориальные доски в честь людей, оставивших в истории Вилейщины яркий след, появились в городе.
На здании «Белтелекома» – в память о фотографе Берке Бермане, на доме по улице Гагарина, 12 – о краеведе, туристе, альпинисте Виталии Костенко, а на улице Маркова – о Николае Малиновском,  советском хирурге, докторе медицинских наук.


Газета "Шлях Перамогі"
Татьяна ШЕРШНЁВА/Фото автора
www.peramoga.by

#вілейка #вялейка #кастэнка #берман #маліноўскі #вилейка #Костенко #берман #малиновский
Вёска Золькі, Вялейскі раён, Менская вобласць.

Гэтыя мясціны звязаныя з паэтам Адамам Гурыновічам (1869-1894). Каля цяперашняй вёскі Золькі знаходзіўся яго бацькоўскі фальварак Крыстынопаль.

Тут ён правёў свае апошнія часы, памёр маладым ад хваробы, пахаваны быў на мясцовых могілках у фамільным склепе ля капліцы. У час Першай сусветнай вайны капліца была зьнішчана.

Цяпер на могілках ёсць адноўленая капліца роду Гурыновічаў. Яе аднавілі вілейскія патрыеты. Праект зрабіў архітэктар Анатоль Капцюг, а адбудаваў сваімі рукамі пры дапамозе валанцёраў яго сябра Віталь Кастэнка - вілейскі краязнаўца і турыст.

Насупраць могілак-памятны камень Адаму Гурыновічу, усталяваны мясцовымі краязнаўцамі па ініцыятыве Анатоль Рогоча.

Вечная памяць і вялікая падзяка за шматгадовую працу па аднаўленьні гісторыі тром сябрам - вілейскім патрыётам і краязнаўцам - Віталю Кастэнку, Анатолю Рогачу і Анатолю Капцюгу.

Фота https://www.facebook.com/MichalinkaOkun

#вілейка #вялейка #вилейка #зольки #гуринович #гурыновіч #золькі #рогач #кастэнка #капцюг
13 студзеня 1869 г. нарадзіўся Адам Гурыновіч (1869-1894) - беларускі паэт-дэмакрат, фалькларыст, рэвалюцыянер.

Ля цяперашняй вёскі Золькі знаходзіўся яго бацькоўскі фальварак Крыстынопаль.

Тут ён правёў свае апошнія часы, памёр маладым ад хваробы, пахаваны быў на мясцовых могілках у фамільным склепе ля капліцы. У час Першай сусветнай вайны капліца была зьнішчана.

Цяпер на могілках ёсць адноўленая капліца роду Гурыновічаў. Яе аднавілі вілейскія патрыеты. Праект зрабіў архітэктар Анатоль Капцюг, а адбудаваў сваімі рукамі пры дапамозе валанцёраў яго сябра Віталь Кастэнка - вілейскі краязнаўца і турыст.

Насупраць могілак-памятны камень Адаму Гурыновічу, усталяваны мясцовымі краязнаўцамі па ініцыятыве Анатоль Рогоча.

Фота https://www.facebook.com/MichalinkaOkun

#вілейка #вялейка #вилейка #зольки #гуринович #гурыновіч #золькі #рогач #кастэнка #капцюг
Фота зроблена ў ліпені 1989 года ў вёсцы Ілья Вілейскага раёну. Правядзеньне коннай турыстычнай вандроўкі "Белая грыва". На кані па мянушцы Зэмба Будзёнаўскай пароды гід Міхаіл Радзюкевіч.

Кіраўніком і арганізатарам праекта быў вядомы на Вілейшчыне турыст, краязнаўца, патрыёт, кіраўнік турклубу "Зурбаган" Віталь Міхайлавіч Кастэнка.

Фота са старонкі Міхаіла Радзюкевіча, які на фота: https://vk.com/radmichail

#вилейка #вялейка #вілейка #вілейскі #вілейскіраён #Илья #илия #ілья #ілія #ільля #кастэнка #Радзюкевіч #вилейский #вилейскийрайон #радюкевич #зурбаган #костенко