Навіны Вілейка
310 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Сёньня адзначае Дзень Нараджэньня Дзяніс Канецкі, старшыня Вілейскай суполкі Таварыства Аховы Помнікаў імя Аляксея Лужынскага!

Дзяніс, віньшуем цябе!

Хай зьдзяйсьняецца ўсе мары і задумы, шчасьця і дабрабыту, творчых посьпехаў на ніве краязнаўства і захаваньня гістарычнай памяці!


Сябры Вілейскай суполкі Таварыства Аховы Помнікаў імя Аляксея Лужынскага
https://vk.com/tap_vialejka


#вілейка #вялейка #ТаварыстваАховыПомнікаў #ТАП #вилейка #ОбществоОхраныПамятников #Канецкі #краязнаўства #краеведение #памятники #помнікі #гісторыя #Вілейшчына
У жніўні 2011 г. вілейскія краязнаўцы, сябры гісторыка-краязнаўчага выданьня "Волат", сябры вілейскай суполкі Таварыства Аховы Помнікаў правялі краязнаўчы летнік "Волат2011" ў Вілейскім раёне.

#вілейка #вялейка #вилейка #Волат #ТАП #летнік #краязнаўства #краеведение

https://youtu.be/x2OH_txXNlE
Вілейчаніна Сяргея Макарэвіча, які актыўна займаўся краязнаўствам, выпусьцілі з турмы

У Гарадзенскай турме ён правёў 5 месяцаў. Пра справу, па якой ён быў пазбаўлены волі, амаль нічога не вядома.

Вядома толькі тое, што Сяргей Макарэвіч быў затрыманы 4 лістапада 2022 году. Былі зьвесткі, што вобшук і арышт быў зьвязаны з дзейнасьцю фонду "Маёнтак Падароск". Сяргей Макарэвіч у ім працаваў. Фонд "Маёнтак Падароск", які фонд "Вяртаньне" з якім працаваў Сяргей Макарэвіч - ініцыятывы па аднаўленьні старой сядзібы пад Ваўкавыскам, фінансаваліся бізнэсоўцам і мецэнатам беларускага паходжаньня Паўлам Падкарытавым.

Фонд «Вяртаньне» падтрымліваў шматлікія праекты беларускай культуры. Фонд быў ліквідаваны ў канцы кастрычніка рашэннем Мінскага гарадскога суда.

#вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #макарэвіч #краязнаўства #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #краеведение #макаревич

Фота пасьля вызваленьня з турмы з старонкі Instagram супругі Сяргея Макарэвіча.
У вёсцы Суднікі, што непадалёк ад Іллі, ёсьць старажытныя могілкі, вядомыя праз вялікую колькасьць старажытных каменных помнікаў.

Але гэтым разам хачу звярнуць увагу на адносна новыя пахаваньні, зробленыя ў пачатку 1990-х. Яны цікавыя тым, што эпітафіі на іх выкананыя на беларускай мове – шчыра кажучы, рэдкая з’ява на праваслаўных могілках.

І, вядома, царква Святого Мікалая. Яна хоць і новая – не мінула і 50 год, як яе пабудавалі непадалёк ад месца, дзе стаяў ранейшы храм, – але выглядае неяк па-свойску, “па-тутэйшы”.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #краязнаўства #краеведение #гісторыя #судники #илия #илья #ілля #илья #могілкі #ільля #ілія #вілейскі #суднікі
Мястэчка Ілля небагатае на помнікі мінулага, нягледзячы на сваю даўнюю гісторыю. Няшмат тут і вартых увагі аб’ектаў – хоць пра некаторыя я ўжо пісаў, а пра іншыя яшчэ напішу.

Тым больш крыўдна назіраць, як паступова занепадаюць тыя помнікі, якія засталіся. Напрыклад, вось гэты дом у цэнтры мястэчка з вельмі цікавай архітэктурай. Ён і ў большым горадзе выглядаў бы годна, а ў маштабах Іллі я б уключыў яго ў топ-5.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #ілья #ілія #ільля #краязнаўства #спадчына #ілля #илья #архітэктура #илия
Вілейчане! Падпішыцеся на "Краязнаўчую газету"!!!

Да 26 красавіка можна падпісацца на "Краязнаўчую газету" на май 2023 года.

«Краязнаўчай газеце» споўнілася 20 год - гэта важнае беларускамоўнае выданьне пра гісторыю беларускіх гарадоў, пра помнікі і іншыя адметнасьці.

У выданьні шмат розных цікавостак для тых, хто неабыякавы да беларускай спадчыны.

Падпісацца можна з любога месяца! Кошт на месяц 8р. 50к.

І кожны тыдзень беларускамоўнае выданьне ў Вас у паштовай скрыні.

Індэкс індывідуальнай падпіскі - 63320
Індэкс ведамственнай падпіскі - 633202

Дык падпісвайцеся!

#газета #краязнаўчаягазета #краязнаўства #вілейка #вялейка #вилейка #краеведение #история #гісторыя
Падпішыся на "Краязнаўчую газету"!!!

«Краязнаўчай газеце» споўнілася 20 год - гэта важнае беларускамоўнае выданьне пра гісторыю беларускіх гарадоў, пра помнікі і іншыя адметнасьці.

У выданьні шмат розных цікавостак для тых, хто неабыякавы да беларускай спадчыны.

Падпісацца можна з любога месяца! Кошт на месяц 8р. 50к.

І штотыдзень беларускамоўнае выданьне ў Вас у паштовай скрыні.

Да таго ж, гэта выдатная магчымасць падпісаць сяброў, знаёмых, каму яна будзе карысная.

Індэкс індывідуальнай падпіскі - 63320
Індэкс ведамственнай падпіскі - 633202

Дык падпісвайцеся!

#газета #краязнаўчаягазета #краязнаўства