Навіны Вілейка
314 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
27.03. 1891 г. у г.Глыбокае нарадзіўся Клаўдзій Дуж-Душэўскі (27.03.1891 – 25.02.1959) – беларускі патрыёт, стваральнік эскіза нацыянальнага сцяга.

Біяграфія беларускага патрыёта:

У 1921 годзе Вільня адыходзіць пад Польшчу, Дуж-Душэўскі
арыштаваны польскімі ўладамі і знаходзіцца некалькі месяцаў ў турме.

У 1940 годзе ў Вільню прыйшлі бальшавікі і Клаўдзія Дуж-Душэўскага ўжо савецкія ўлады садзяць у турму на год.

У 1941 годзе ў Вільню прыходзяць нямецка-нацыстскія войскі і Дуж-Душэўскі ў 1943 годзе трапляе ў канцлагер за тое, што хавае габрэяў ад сьмерці.

У 1944 годзе савецкія войскі вызваляюць Літву ад немцаў, а ў 1946 годзе савецкія ўлады зноў Дуж-Душэўскаму прысуджаюць 25 гадоў лагероў.
Праўда ў 1955 годзе яго вызвалілі, але пражыў ён яшчэ толькі 4 гады.

Вось лёс беларускіх патрыётаў - ня мець сваёй ўлады і пры кожнай антыбеларускай уладзе сядзець у турме за любоў да Беларусі!

#БЧБ #СЬЦЯГ #ДУЖ_ДУШЭЎСКІ