Навіны Вілейка
311 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Акцыя ў падтрымку палітзняволенай вілейчанкі Аляксандры Патрясаевай, якая абвінавачваецца ў актыўным удзеле ў масавых беспарадках, прайшла на прыступках сталічнага кінатэатра "Мір".

Дзяўчыны ў чорнай вопратцы і з чырвонымі стужкамі на запясцях разгарнулі плакаты з літарамі прозвішча «Потрясаева».

У ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года Аляксандра прыйшла да ГЦ «Рыга» аказаць першую меддапамогу людзям, якія пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў. Яна знаходзіцца пад вартай з 16 кастрычніка 2020 года.

Падтрымаць Аляксандру: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандра Раманаўна Патрасаева

#вилейка #вілейка #вялейка #патрасаева #мінск #менск #мінск #потрясаева #политзаключённые #палітвязьні
Навошта патрэбны дэпутаты раённага, абласнога, рэспубліканскага ўзроўню?

Што яны павінны рабіць для грамадзян?

Свае прапановы пішыце ў каментарах)

Што для выбаршчыкаў зрабілі:
- 32 дэпутаты Вілейскага раённага Савету дэпутатаў;
- 2 дэпутаты абласнога Савету дэпутатаў(Цітуленка Т.Ч, Юшко І.А.);
- дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Вілейскай выбарчай акрузе №74 (Супрановіч І.А)?

Грамадзянам трэба асэнсаваць, што дэпутаты павінны, у першую чаргу, прадстаўляць інтарэсы выбаршчыкаў.

Згодна з законамі "Дэпутат адказны перад выбаршчыкамі і ім падсправаздачны":
- раённыя дэпутаты павінны аб сваёй дзейнасці распавядаць на сустрэчах з выбаршчыкамі не менш, чым два разы ў год;
- дэпутат Палаты прадстаўнікоў - не менш аднаго разу ў год.

Дэпутаты павінны працаваць для народу, а не народ для дэпутатаў!

Па спасылках законы, якія рэгулююць дзейнасць дэпутатаў і органы мясцовага самакіравання, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў:

- О статусе депутата местного Совета депутатов https://www.pravo.by/document/?guid=3871&p0=V19201547

- О статусе депутата Палаты представителей, члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь
https://www.pravo.by/document/?guid=3871&p0=h19800196

- О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь https://pravo.by/document/?guid=3871&p0=h11000108

P.S. Знайсці раённага дэпутата па сваёй акрузе ў Вілейцы і Вілейскім раёне можна па спасылцы
https://vileyka.gov.by/rukovodstvo/predstavitelnaya-vlast/deputaty-rajonnogo-soveta-deputatov-28-sozyva
На сцене Вилейского Дворца культуры 18 марта состоялась долгожданная премьера «Трибунал» в постановке режиссера Вадима Широчина по одноименной пьесе белорусского драматурга Андрея Макаёнка.

https://www.mlyn.by/novosti/2021/03/odnim-slovom-bravo!-v-vilejke-premera-spektaklya-tribunal-proshla-s-anshlagom/
27.03. 1891 г. у г.Глыбокае нарадзіўся Клаўдзій Дуж-Душэўскі (27.03.1891 – 25.02.1959) – беларускі патрыёт, стваральнік эскіза нацыянальнага сцяга.

Біяграфія беларускага патрыёта:

У 1921 годзе Вільня адыходзіць пад Польшчу, Дуж-Душэўскі
арыштаваны польскімі ўладамі і знаходзіцца некалькі месяцаў ў турме.

У 1940 годзе ў Вільню прыйшлі бальшавікі і Клаўдзія Дуж-Душэўскага ўжо савецкія ўлады садзяць у турму на год.

У 1941 годзе ў Вільню прыходзяць нямецка-нацыстскія войскі і Дуж-Душэўскі ў 1943 годзе трапляе ў канцлагер за тое, што хавае габрэяў ад сьмерці.

У 1944 годзе савецкія войскі вызваляюць Літву ад немцаў, а ў 1946 годзе савецкія ўлады зноў Дуж-Душэўскаму прысуджаюць 25 гадоў лагероў.
Праўда ў 1955 годзе яго вызвалілі, але пражыў ён яшчэ толькі 4 гады.

Вось лёс беларускіх патрыётаў - ня мець сваёй ўлады і пры кожнай антыбеларускай уладзе сядзець у турме за любоў да Беларусі!

#БЧБ #СЬЦЯГ #ДУЖ_ДУШЭЎСКІ
Андрэю Кудзіку далі 30 сутак за тое, што ўчора павіншаваў жыхароў Вілейкі са святам!

Падтрымайце Андрэя. Дашліце яму паштоўку ў ІЧУ:

✍️ІЧУ Вілейскага РАУС
222417 – г. Вілейка, ул. 1Мая, 52
Андрэю Кудзіку

https://youtu.be/U1a7mXJHXhM
Твор вілейскага мастака Эдуарда Мацюшонка. "Абуджэнне" п.ал.62*97. 2019г.

#вілейка #вялейка #вилейка #Мацюшонак #матюшонок
Дзверы міжпакаёвыя (МДФ, Экашпон, Масіў).
Дзверы Металічныя (Беларусь, КНР, РФ).
Плітка Керамічная, Грэс, Клінкер – больш за 500 відаў.

Адрас: Вілейка, вул. Савецкая, 22 Т: 8-01771-5-45-44; МТС 8-033-323-82-00;
https://vk.com/vilshklo; https://ok.ru/profile/589771170095



#Дзверы #двери #Плітка #Грэс #Клінкер #плитка #вилейка #вялейка #вілейка
В ВИЛЕЙСКОМ РАЙОНЕ СГОРЕЛ КУРЯТНИК. ПОЖАР ПРОИЗОШЕЛ ОТ… СПИЧКИ

Пожар произошел днем 25 марта в деревне Муляры, сообщил «ШП» главный специалист ИНиП Вилейского РОЧС Денис Гаврищук.
В центр оперативного управления Вилейского РОЧС в 16.22 позвонила женщина и сообщила, что во дворе у нее загорелся сарай.

Когда спасатели прибыли к месту происшествия, надворная постройка горела открытым пламенем. В результате пожара сарай размером 12х5 уничтожен полностью.
Причиной пожара стало неосторожное обращение с огнем.

Как пояснил Денис Гаврищук, сарай был не электрифицирован, использовался хозяйкой как курятник, также там находились остатки соломы. В тот день женщина пошла собрать куриные яйца, а так как света  не было, решила подсветить спичкой. В результате загорелась солома. Потушить огонь женщина пыталась своими силами, но увидела, что не справится, вызвала МЧС.

peramoga.by/ Фото Вилейского РОЧС

#вилейка #вялейка #вилейский #вилейскийрайон #муляры #РОЧС #МЧС #МНС #Вілейка #Вілейскі #Вілейскіраён