22 красавіка 2023 г. прайшлі нашы першыя пікеты супраць пластыкавых кветак на вілейскіх могілках.
Зранку на могілках па вул. 1 Мая народу было малавата, але кожны момант усё больш людзей прыходзілі, каб прыбраць магілы. Але за 2 гадзіны ніхто не адрэагаваў на нашу прапанову ўзяць жывыя кветкі. Згодна з нашым графікам у 12.00 з сумам ідзём на выхад, несучы цэлымі ўсе кветкі. На сцежке сустрэлі маладую жанчыну, якая зацікавілася нашай прапановай і ўзяла некалькі кустой розных кветак. Бабуля, якая ішла міма, зацікавілася працэсам і таксама ўзяла пару кусцікаў.
Пасля абеду паехалі на Лясныя могілкі. Там зусім іншая карціна: з двух бакоў дарогі перад могілкамі прадаўцы з яркімі рознакаляровымі штучнымі кветкамі прывабліваюць пакупнікоў. Наведвальнікаў могілак таксама шмат, шмат хто ідзе з вялізарнымі пластыкавымі букетамі, загатаванымі раней. Але на працягу 1,5 гадзіны мы сустрэлі, як мінімум, дзве групы наведвальнікаў, якія прыехалі з жывымі кветкамі. Яшчэ пяць чалавек зацікавіліся нашай прапановай і ўзялі кветкі каб пасадзіць побач з магілкай, альбо проста пакласці зрэзаныя нарцысы.
Пікеты пад умоўнай назвай "Радуніца без пластыка", дзе мы бесплатна прапаноўваем жывыя кветкі як альтэрнатыву пластыку, адбудуцца яшчэ ў панядзелак: зранку на могілках па вул. 1 Мая, пасля абеду - на Лясных, і ў ауторак ранкам на вул. 1 Мая.
Прыходце, бярыце жывыя кветкі і упрыгожвайце імі магілы. Бо пластык толькі здаецц нам прыгожым, на самой справе - гэта смецце, якое шкодзіць навакольнаму асяроддзю і здароўю людзей.
Ларыса Якавюк
#вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #радаўніца #экалогія #кветкі #штучныякветкі #натуральныякветкі #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #цветы #натуральныецветы #искуственныецветы #экология