Навіны Вілейка
310 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Наша гісторыя

Перад вамі вельмі цікавы дакумант эпохі – вопіс і ацэнка маёмасці, якая належала селяніну Казіміру Кучньскаму з в. Пагост (суч. Вілейскі раён) 📜

Чым жа валодаў гэты чалавек? Жылы дом, хлявы, свіран, гумно з малатарняй. Асобна пазначана веялка. На пачатак ХХ ст. не кожны селянін мог сабе дазволіць нават уласнае гумно, ня тое што малатарню і веялку! Мы не ведаем, колькі ў Казіміра Кучыньскага было зямлі, але колькасць сабранага ўраджаю ўражвае: 40 коп жыта, 40 коп аўса, 25 коп ячменя, 4 воза гароху. З тэхнічных культураў 10 коп ільну, 800 пудоў сена, 80 пудоў саломы. Вялікая і колькасць жывёлы: 1 конь, 3 каровы, 11 свіней, 10 авечак, 15 кур і 18 цыплят. Меў сад пладовы на 30 дрэваў і 18 вулляў. Вопіс настолькі дасканалы, што апісваў і дробныя, але каштоўныя ў сялянскім жыцці рэчы: 2 куфры з адзеннем, 2 суконных армяка, 1 пара ботаў. Агулам уся маёмасць была ацэнена на 8745 рублёў.

На першы позірк, нічога цікавага, калі не звяртаць увагу на дату – 3 верасня 1915 году. З чаго раптам селянін пажадаў ацаніць сваю маёмасць? Усё даволі проста. 22 жніўня 1915 г. нямецкае войска ўзяла Ковенскую крэпасць і пачало наступ на Вільню. 4-га верасня рускія войскі спынілі наступ і захавалі горад. Тады немцы памянялі сратэгію, умацавалі войска і 9-га верасня пачалі наступ на Свенцяны. Далейшыя дзеянні атрымалі назву Свянцянскага прарыву. 10-га верасня германцы прарвалі рускую абарону і ужо 14 верасня захапілі Вілейку і падышлі да Маладзечна. На ліквідацыю Свянцянскага прарыва сышоў амаль месяц, і 2 кастрычніка 1915 г. фронт стабілізаваўся па ліні воз. Нарач – Смаргонь – Крэва.

Ці адчуваў той селянін хуткі прыход вайны на яго землі? Жадаў ён застрахаваць сваю маёмасць на ўсялякі выпадак, ці прадаць усе і падацца ў бежанцы? Гэтага мы ўжо ніколі не дазнаемся.

#вілейка #вялейка #вілейскі #Вілейскіраён #пагост #кучынскі #1915 #смаргонь #крэва #нарач #вилейка #нарочь #вилейский #вилейскийрайон #кучинский #Сморгонь #крево

https://vk.com/etnaby