Навіны Вілейка
311 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Тут, гэта "загніваючы захад" беларускім жанчынам дапамагае пачаць свой бізнес...
Не бойцеся! Паспрабуйце!

Для жанчын, якія хочуць запусціць бізнес, Еўрасаюз прапануе адмысловы праграмы. Вы можаце не толькі атрымаць веды, досвед, але і фінансаванне. Не прапусціце шанец змяніць сваё жыццё.

Пра магчымасці чытайце па спасылцы:
https://rh.by/2020/03/08/es-padtrymlivaje-zhanochaje-pradprymalnictva/

#бізнес #бизнес
Вілейчукоў зноў запрашаюць на курсы прадпрымальнікаў

І гатовыя даць субсідыю на развіццё бізнесу

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вілейскага райвыканкама запрашае ўсіх ахвотных вучыцца на курсах "Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці".

Заняткі будуць праводзіцца ад 21 лютага ў форме анлайн. Тэрмін навучання - два тыдні.

На курсах навучаць прававым асновам прадпрымальніцкай дзейнасці, складанню бізнес-плана.

Пасля навучання жадаючыя арганізаваць уласную справу могуць атрымаць фінансавую падтрымку - субсідыю, паведамляюць у Вілейскім райвыканкаме.

Тэлефон: (8 176) 5-41-13.

#вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіРВК #Вілейскірайваканкам #вілейскіраён #бізнес #вилейский #вилейскийрайон #ВилейскийРИК #Вилейскийрайисполком #бизнес #предпринимательство