Навіны Вілейка
312 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Наша спадчына

Рэшткі сядзібы Козел-Паклеўскіх у в. Вялікая Сэрвач на Вілейшчыне.

Паводле апісаня 1863 г., быў двухпавярховы каменны дом, два флігелі. Дом спалены падчас вайны, цэглу расцягнулі.

Крыніцы: https://vk.com/kalilaskabelarus

#вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вялейка #сэрвач #козелы #паклеўскія #вілейшчына #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #сервечь
Нашыя землякі

19 траўня 1896 г. памёр Ян Козел-Паклеўскі — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гг., кіраўнік 3-га корпусу паўстанцкіх войск, камэндант Варшавы. Чалец Літоўскага Правінцыйнага камітэту.

Нарадзіўся ў 1837 годзе маёнтку Сэрвач на Вілейшчыне. Яго бацька, таксама Ян, быў ліберальным памешчыкам, уладальнікам маёнтка Вялікі Сэрвач, Жар і Харак, ганаровым куратарам гімназій Мінскай губерні, уласнікам некалькіх прыбытковых дамоў-камяніц у Вільні. Маці — Юзэфа Таленсдарф.

Да 1852 года выхоўваўся дома, потым паступіў у школу гвардзейскіх падпрапаршчыкаў у Пецярбург. Далей была вучоба ў Вайсковай інжынернай акадэміі, якую скончыў з залатым медалём. Тут ён пазнаёміўся з радыкальным з патрыётамі Яраславам Дамброўскім і Зігмунтам Серакоўскім.

У 1859 годзе падаў у адстаўку ў званьні паручніка і адразу выехаў у Парыж, дзе паступіў у Вышэйшую вайсковую школу на інжынерны факультэт. Там ён знаёміцца з Людвікам Міраслаўскім.

У 1861 вяртаецца на Радзіму. Увосень 1862 года Ян Козел як чалавек з шырокімі армейскімі сувязямі, быў выкліканы кіраўнікамі падполля ў Вільню замест Звяждоўскага, пераведзенага па службе ў Маскву. Козел стаў чальцом Літоўскага Правінцыйнага камітэта, бліжэйшым паплечнікам Кастуся Каліноўскага па падрыхтоўцы паўстаньня ў Беларусі і Літве.

Калі пачалося паўстаньне ў Польшчы ў студзені 1863 года, Ян Козел па даручэньні Каліноўскага дзеля аб’яднаньня дзеяньняў канспіратараў ездзіў у Пецярбург і Маскву, аб’ехаў Беларусь і толькі калі пачаўся пераслед яго з боку царскіх уладаў быў вымушаны з’ехаць у Польшчу.

З вясны 1863 года працаваў у паўстанцкай арганізацыі ў Варшаве, быў рэферэнтам у вайсковым аддзеле паўстанцкага ўрада і нават камендантам Варшавы.

Увосень 1863 ён пад псеўданімам Скала (палкоўнік Скала) прызначаецца ваенным начальнікам Аўгустоўскага і Гродзенскага ваяводстваў, потым камандзірам 3-га корпуса паўстанцкіх узброеных сіл.

Пасля задушэння паўстання апынуўся ў эміграцыі, спачатку ў Дрэздане, а потым у Парыжы. У канцы 1864 года французскі ўрад прапанаваў яму згуртаваць і ўзначаліць аддзел сапёраў для запланаванага будаўніцтва канала ў Панаме, але справа тая не здзейснілася. З 1865 года працаваў інжынерам у Ла-Рашэлі.

Калі пачалася франка-пруская вайна (1870 год), браў у ёй ўдзел на баку Францыі. Атрымаў пад сваё кіраўніцтва брыгаду пяхоты з Вандэі, потым узначальваў штаб 24 корпуса. Па заканчэнні вайны апынуўся ў Марсэлі, дзе спрабаваў працаўладкавацца. Там пазнаёміўся з расійскім консулам, з якім дамовіўся выдаваць часопіс, каб прапагандаваць ідэі панславянства.

Гэткая здрада выклікала абурэнне ў колах польскай эміграцыі, і Ян Козел вымушаны быў вярнуцца на Радзіму. Па вяртаньні ў студзені 1872 года ён быў арыштаваны і сасланы простым жаўнерам у горад Верны (цяпер Алматы).

Пасля службы ў войску застаўся ў Сярэдняй Азіі. У 1875 годзе атрымаў патэнт на заснаванне  прадпрыемства па здабычы і апрацоўцы мармуру ў Кульджы. Акрамя гэтага меў яшчэ параход на рацэ Ілі і кіраваў будаўніцтвам моста праз раку Муграб, у Ашхабадзе.

У 1883 вярнуўся на Радзіму. Памёр 7 мая 1896 года. Пахаваны ў Бабруйску.

Яго брат Вінцнт Козел-Паклеўскі ўзначальваў атрад паўстанцаў на Вілейшчыне і Маладзечаншчыне, ў якім налічвалася 200—250 чалаве.

28 траўня 1863 года ля вёскі Уладыкі адбыўся бой паміж паўстанцамі і царскімі войскамі. У баі з пераважаючымі сіламі ворага Вінцэнт Козел-Паклеўскі загінуў, разам з ім палегла большая частка атрада. Цяпер там стаіць помнік паўстанцам.

#вілейка #вялейка #вілейскі #сэрвач #козелы #паклеўскія #1863 #1864 #вілейшчына #вилейщина #паклевские #владыки #Уладыкі #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #вілейскіраён