Навіны Вілейка
313 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Сёньня вілейскі актывіст Аляксей Сюдак зьвярнуўся са скаргай да вілейскага пракурора на тое, што на яго склалі 2 адміністрацыйныя пратаколы за правапарушэньні, якія ён не зьдзяйсьняў.

Спадарства! Наша зброя - праўда, салідарнасць і галоснасьць!

#вілейка #вялейка #вилейка #милиция #суд #прокуратура #Вілейскаяміліцыя #вилейскаямилиция #РОВД #РАУС #Сюдак
О, вілейская схема. Адразу абяцаць, што людзям можна зьбірацца ў цэнтры горада, а потым цынічна выпісваць штрафы.

У Хойніках чалавека аштрафавалі за мітынг, на якім выступала кіраўніцтва раёна

16 жніўня мітынг у Хойніках Гомельскай вобласьці сабраў каля 200 чалавек. На пытаньні людзей адказвалі старшыня райвыканкаму, начальнік міліцыі і пракурор. Яны запэўнівалі, што грамадзяне ня робяць нічога супрацьзаконнага.

11 верасьня былога сьледчага Ігара Кучарава аштрафавалі на 135 рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Яшчэ двое атрымалі штрафы па 54 рублі. Некалькі працэсаў працягваюцца.

«Улады не хацелі нікога з нас караць. Але праз тыдзень пасьля акцыі, відаць, ім паступіла замова на нас. На маім судзе міліцыянт так і сказаў, што даведаўся, што акцыя несанкцыянаваная, толькі праз тыдзень», — расказаў адзін з падсудных Мікалай Сьцешыц.
Радыё Свабода

На фота: старшыня Вілейскага райвыканкаму, начальнік Вілейскага РАУС, старшыня Вілейскага Савету дэпутатаў і пракурор Вілейскага раёну на сустрэчы з жыхарамі гораду.

#вілейка #вялейка #вілейскі #Вілейскіраён #вилейский #вилейскийрайон #вилейка #РОВД #прокуратура #суд #штраф