Навіны Вілейка
313 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
На восстановление костела в Будславе собрали уже более 705 тысяч рублей, об этом TUT.BY сообщил настоятель прихода ксендз Дмитрий Дубовик. Пожар в уникальном храме, напомним, произошел 11 мая.

Ранее епископ Александр Яшевский, руководитель комиссии Минско-Могилевской архиепархии по восстановлению храма рассказывал, что на новую крышу для костела может понадобиться свыше 2,2 миллиона рублей.

— Гледзячы на аналагі пэўных аб’ектаў (мы ўжо атрымалі такую інфармацыю), усталяванне пастаяннага даху можа каштаваць каля 2,2 мільёна беларускіх рублёў, — сказал епископ Александр Яшевский. — Што датычыцца поўнай сметы, пакуль падлічыць яе немагчыма: не праведзены працы па дакументацыі, рэстаўрацыі. Але гэта немалыя сумы, [бо гаворка ідзе] пра фрэскі, алтары, умацаванне сцен, гідраізаляцыю. Гэта праца на гады.


Нагадваем, што для аднаўленьня будслаўскага касьцёлу патрэбная і праца валанцёраў!
На гэтую суботу 12 чэрвеня таксама запрашаюцю дабраахвотнікаў:
"Доброго дня.
В эту субботу будем рады принять вашу помощь!
Работа в основном мужская, чистить дерево, разбирать крышу.
Дзякуй усім за дапамогу💪"

Калі вы жадаеце далучыцца тэлефануйце
Евгений Апанасевич +375296543817

Альбо далучайцеся да тэлеграм-чату будслаўскіх валанцёраў
https://t.me/budslavdobro

#будслаў #будслав #АбудуемБудслаў #касцёл #касьцёл #нашБудслаў
Расклад набажэнстваў на Божае Нараджэнне ў Касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы

Субота, 24 снежня
Святая Імша (ПАСТЭРКА) ў 21.00.

Нядзеля, 25 снежня
Святая Імша ў 10.00 (з удзелам дзяцей і моладзі), 12.00, 18.00

Панядзелак, 26 снежня
Святая Імша ў 12.00 і 18.00.

#вилейка #вялейка #вілейка #касцёл #касьцёл #БожаеНараджэньне #каляды #Рождество #імша
Вилейка
У 1946 годзе ўлады з вілейскага Крыжаўздзвіжанскага касцёла зрабілі склад. Каб разгрузіцца, у храм заязджалі проста на вазах. У будынку былі разбіты вітражы, фрэскі на сценах замазалі. А на паўднёвым фасадзе касцёла была фрэска са сцэнай, як Езус нясе крыж. Колькі ні спрабавалі яе зафарбаваць, яна ўсё адно праступала. У выніку выяву закрылі бляхай.

У 1990-м годзе касцёл вярнулі каталікам.
А ў 1999-м годзе тую фрэску аднавіў мастак Эдуард Мацюшонак. І сёння вы можаце ўбачыць яе на сцяне касцёла.

#вилейский #вилейскийрайон #вилейка #вялейка #костёл #архитектура #матюшонок #вілейскі #Вілейскіраён #вілейка #касьцёл #касцёл #архітэктура #Мацюшонак
Наша спадчына

Касцёл Сэрца Езуса, Ілля, Вілейскі раён.

Фота Паліны Сцепаненка
https://www.facebook.com/palina.stsepane

#ільля #ілля #ілія #илья #илия #касьцёл #касцёл #архітэктура #архитектура #костёл
Наша спадчына

2 лістапада 1942 года касцёл Святога Станіслава ў Новым Мядзеле згарэў і больш не аднаўляўся.

Касцёл быў пабудаваны ў Старым Мядзеле прыкладна да 1433 года, фундатарам з’яўляўся кашталян Андрэй Саковіч.

У 1500 годзе, падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, мястэчка было знішчана, а касцёл — спалены. У 1543 годзе на месцы былога касцёла былі пабудаваныя капліца і двор.

Сам касцёл быў адноўлены ў Новым Мядзеле ў 1520-я гады.

У міжваенны час набажэнствы тут праводзіў ксёндз Лобач, які жыў у Старым Мядзеле. Арганістам у касцёле быў Жачыцкі.

Святыня дзейнічала да пажару ў часы Другой Сусветнай вайны.

Крыніца: https://t.me/naracanscyna

#мядзел #касьцёл #касцёл #архітэктура #архитектура #костёл #мядель