Навіны Вілейка
312 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Пяць гадоў таму, 23 сакавіка 2016, памёр краязнавец Яўген Петрыкевіч

Ён нарадзіўся 7 студзеня 1953 года ў вёсцы Порса, там прайшлі яго дашкольныя гады. Затым бацькі забралі яго да сябе ў Мінск. Скончыў школу і пайшоў на курсы электраманцёраў. У 1971 годзе ўладкаваўся ў Мінскі аэрапорт на пасаду электраакумулятаршчыка. Але хацеў вучыцца. І паступіў на вячэрняе аддзяленне ў Мінскі політэхнікум. Ажаніўся. У 1980-м пераехаў у дзедаву хату ў Порсе. У сям’і нарадзіліся два сыны.
У Вілейцы працаваў інспектарам электранагляду. Захапіўся краязнаўствам. Дапамагаў з пошукам матэрыялаў Вілейскаму музею. Супрацоўнічаў са сваім траюрадным братам Анатолем Рогачам, Аляксандрам Зайцавым, іншымі краязнаўцамі.
Яўген узяўся складаць свой радавод. Надта паглыбіўся. Яму толькі не ўдалося адшукаць падрабязныя звесткі аб пачынальніку роду. Сярод іншых краязнаўчых прыярытэтыў была вёска Порса і ваколіцы, Касута, Касуцкі манастыр. На падставе сабраных матэрыялаў хацеў напісаць кнігу. Не паспеў.
Пахаваны Яўген Петрыкевіч на могілках каля Порсы.

На фота: Яўген Петрыкевіч; злева направа: Віталь Кастэнка, Яўген Петрыкевіч, Анатоль Капцюг, Анатоль Рогач - усе чацвёра краязнаўцаў ужо адышлі ў іншы свет.

#вилейка #вялейка #вілейка #капцюг #рогач #петрыкевіч #кастэнка

https://vk.com/id386691193
ВУЛІЦА Ў ГОНАР ДЗЯДЗЬКІ КАПЦЮГА

У 2020 годзе ня стала Анатоля Іванавіча Капцюга

Нарадзіўся 3 студзеня 1952, в. Урэчча, Вілейскі раён, Мінская вобласць - памёр 23 лістапада 2020, Вілейка) - беларускі архітэктар, мастак, краязнаўца.

Асноўнай працай яго жыцця была будоўля і дойлідства. На Вілейшчыне ён спраектаваў дзясяткі помнікаў і будынкаў - фантан на Цэнтральнай плошчы, плябань ля Вілейскага касьцелу, малітоўны дом ля Сьвятамарінскай царквы, капліцу на плошчы Свабоды, кавярню "Цяністыя алеі" у парку. Аформіў шмат мемарыяльных дошак і памятных знакаў (Орліку, Ходзьку і шмат іншых). З апошніх, незадоўга перад сьмерцю - турысту Віталю Кастэнку, доктару Маліноўскаму, першаму фатографу Вілейкі Берку Берману.

Душа ляжала ў дзядзькі Капцюга і да краязнаўства - шмат праэктаў зрабіў і шмат артыкулаў ён напісаў.

Многім людзям ён запомніўся сваімі побытавымі малюнкамі сялянскага жыцця з яго "Школкі", што друкавала "Рэгіянальная газета".

Лічым, што неабходна, каб адна з вуліц Вілейкі, якія будуць будавацца ў новым мікрараене "Паўночны-5", была названая ў гонар Анатоля Іванавіча Капцюга.

#вилейка #вялейка #вілейка #архітэктура #архитектура #вилейка #Вилейский #вилейскийрайон #архітэктура #Капцюг #ходзька #орлік #маліноўскі #берман #урэчча #орлик #уречье #вілейскі #Вілейскіраён #архітэктар #архитектор
Вёска Золькі, Вялейскі раён, Менская вобласць.

Гэтыя мясціны звязаныя з паэтам Адамам Гурыновічам (1869-1894). Каля цяперашняй вёскі Золькі знаходзіўся яго бацькоўскі фальварак Крыстынопаль.

Тут ён правёў свае апошнія часы, памёр маладым ад хваробы, пахаваны быў на мясцовых могілках у фамільным склепе ля капліцы. У час Першай сусветнай вайны капліца была зьнішчана.

Цяпер на могілках ёсць адноўленая капліца роду Гурыновічаў. Яе аднавілі вілейскія патрыеты. Праект зрабіў архітэктар Анатоль Капцюг, а адбудаваў сваімі рукамі пры дапамозе валанцёраў яго сябра Віталь Кастэнка - вілейскі краязнаўца і турыст.

Насупраць могілак-памятны камень Адаму Гурыновічу, усталяваны мясцовымі краязнаўцамі па ініцыятыве Анатоль Рогоча.

Вечная памяць і вялікая падзяка за шматгадовую працу па аднаўленьні гісторыі тром сябрам - вілейскім патрыётам і краязнаўцам - Віталю Кастэнку, Анатолю Рогачу і Анатолю Капцюгу.

Фота https://www.facebook.com/MichalinkaOkun

#вілейка #вялейка #вилейка #зольки #гуринович #гурыновіч #золькі #рогач #кастэнка #капцюг
13 студзеня 1869 г. нарадзіўся Адам Гурыновіч (1869-1894) - беларускі паэт-дэмакрат, фалькларыст, рэвалюцыянер.

Ля цяперашняй вёскі Золькі знаходзіўся яго бацькоўскі фальварак Крыстынопаль.

Тут ён правёў свае апошнія часы, памёр маладым ад хваробы, пахаваны быў на мясцовых могілках у фамільным склепе ля капліцы. У час Першай сусветнай вайны капліца была зьнішчана.

Цяпер на могілках ёсць адноўленая капліца роду Гурыновічаў. Яе аднавілі вілейскія патрыеты. Праект зрабіў архітэктар Анатоль Капцюг, а адбудаваў сваімі рукамі пры дапамозе валанцёраў яго сябра Віталь Кастэнка - вілейскі краязнаўца і турыст.

Насупраць могілак-памятны камень Адаму Гурыновічу, усталяваны мясцовымі краязнаўцамі па ініцыятыве Анатоль Рогоча.

Фота https://www.facebook.com/MichalinkaOkun

#вілейка #вялейка #вилейка #зольки #гуринович #гурыновіч #золькі #рогач #кастэнка #капцюг
Тыповая сялянская сядзіба з Вілейшчыны, аўтар малюнка - архітэктар і краязнаўца Анатоль Капцюг.

#Вилейка #вилейщина #коптюг #вілейскі #вілейшчына #капцюг #сядзіба #вёска #архітэктура #вялейка #вялейшчына
🛖 Што там, у свіране?

Малюнак з графічнай серыі неймавернага дзядзькі Капцюга (архітэктара і краязнаўца Анатоля Іванавіча Капцюга з Вілейкі) на тэму беларускага сялянскага побыту.

#вілейка #вялейка #капцюг #вилейка #свіран #вёска
Што там, у свіране?

Малюнак з графічнай серыі на тэму беларускага сялянскага побыту на Вілейшчыне.

Аўтар - архітэктар і вілейскі краязнаўца Анатоль Капцюг.

#вілейка #вялейка #вилейка #свіран #капцюг
1 чэрвеня (19 мая) 1904 года памёр наш зямляк Іван Кандрацьеў - рускі гісторык, масквазнаўца, празаік, паэт, драматург, педагог, перакладчык.

Ён нарадзіўся 9 (21) чэрвеня 1849 года ў вёсцы Каловічы Вілейскага павета ў беднай сялянскай сям'і.

Вучыўся і працаваў у Смаленску, Пецярбургу, Вільні, а потым пераехаў у Маскву.

З 1870-х гг. з'яўляўся сакратаром маскоўскіх перыядычных выданняў, свае вершы, апавяданні, раманы змяшчаў у «Ремесленной газете», «Русской газете», «Новостях дня», у часопісах «Московское обозрение», «Спутник», «Россия» і многіх іншых. Асобнымі выданнямі ў Маскве выходзілі п'есы-жарты, драмы з народнага жыцця, гістарычныя аповесці і драмы, паэмы. У песенны фальклор ўвайшлі раманс «Эти очи — темны ночи», «Очаровательные глазки» і іншыя яго песні і рамансы. Мяркуецца, што яму належыць зыходны тэкст рускай народнай песні «По диким степям Забайкалья». На тэксты Кандрацьева музыку пісалі Васіль Андрэевіч Залатароў і іншыя кампазітары.

У 1872 годзе, будучы акцёрам трупы Народнага тэатра А. Ф. Фядотава, на арганізаванай у гонар 200-годдзя з дня нараджэння Пятра I Політэхнічнай выставе ў Маскве атрымаў за сваю гістарычную драму «На Паволжы» Вялікі залаты медаль.

Кандрацьеў друкаваў раманы «Салтычиха», аповесці, драматычныя карціны ў вершах «Смерть Аттилы», «Пушкин у цыган», «Пир Стеньки Разина», гістарычныя нарысы «Седая старина Москвы», вершы, пераклады.

1 ліпеня 2015 на радзіме ў Каловічах адкрытая мемарыяльная пліта Кандрацьеву. Аўтар — Анатоль Капцюг.

#Вілейка #Вялейка #вілейскі #вілейскіпавет #каловічы #Кандрацьеў #Вілейшчына #Вилейка #Вилейский #вилейскийрайон #вилейскийповет #Кондратьев #коловичи #коптюг #Капцюг